Кіно і тэатр № 34 / 954 за 2010-08-21
Ставілі тэатры… ”багаж”
Сцэнічны сезон праз спробу аналізу
Акідваючы вокам плён мінулага тэатральнага сезона, прыгадала біблейскую прытчу пра фараона, якому прыснілася аднойчы, нібыта выйшлі з ракі сем тлустых кароў, а за імі — сем худых, што з’елі тлустых кароў, але самі большымі не сталі. Сцэнічны прадукт апошняга года нагадвае акурат гэтых худых кароў: немагчыма аспрэчыць факт іх з’яўлення і наяўнасці, аднак “тлустасці” ніводная з іх так і не прынесла ні сабе, ні агульнаму творчаму жыццю краіны. У чым жа прычына такой пасіўнасці? І ці ёсць перспектывы для актывізацыі тэатральнага працэсу ў сталіцы і рэгіёнах? Паспрабуем прааналізаваць сітуацыю, засяродзіўшыся не столькі на гучных прэм’ерах, колькі на “ўнутраных”, але ад таго не менш важных, фактах жыцця айчыннай сцэны.
У віхуры фестываляў
Далей
|
№ 33 / 953 за 2010-08-14
Дзе сапраўдны Астроўскі? “Навальніца” ў царстве… жарсцяў?
Што рухае рэжысёрам пад час выбару для сцэнічнай пастаноўкі таго або іншага класічнага твора? Якія новыя, хвалюючыя, тэмы і інтанацыі прыводзяць яго пошукі да хрэстаматыйных п’ес, што вядомыя нам яшчэ са школьных часоў? І чаму такія далёкія ад нас персанажы мінулых стагоддзяў раптам аказаліся для рэжысёра жывымі і актуальнымі?
Далей
|
“Magnificat” у… Чырвоным касцёле
З 7 па 11 верасня ў Беларусі пройдзе VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat2010”. Упершыню гасцей гэтага кінематаграфічнага свята прывітае сталіца. У Мінску пройдуць цырымонія ганаровага адкрыцця і першыя конкурсныя прагляды, а на наступны дзень удзельнікі выправяцца на традыцыйнае месца правядзення форуму — у Глыбоцкі раён, дзе адбудуцца асноўныя фестывальныя мерапрыемствы. Гэтым разам у хрысціянскім свяце кіно прымуць удзел стужкі з 15 краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Азіі і Аўстраліі, а самымі прадстаўнічымі абяцаюць быць дэлегацыі Расіі, Польшчы, Украіны і, зразумела, Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
След чалавека
5 жніўня на 74 годзе пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Ігнацьеў, мастак-пастаноўшчык лепшых стужак кінастудыі “Беларусьфільм”— “Праз могілкі”, “Усходні калідор”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чужая Бацькаўшчына” — і шэрагу іншых шэдэўраў нацыянальнага кіно.
Далей
| |
№ 32 / 952 за 2010-08-07
Офіс таксама плача?
Як доўга вы можаце сачыць за працай кававаркі, падтрымліваючы да гэтага працэсу жывы інтарэс? А што, калі перад вамі на сцэне цягам дзвюх гадзін будуць “жыццядзейнічаць” ажно шэсць падобных агрэгатаў, ды яшчэ — у амаль саракаградусную спёку? Не спяшайцеся з адназначным адказам: бадай ніхто з прыйшоўшых у апошнія ліпеньскія дні ў Канцэртную залу “Мінск” на прэм’еру “Офіса” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы цягам усяго спектакля так і не змог адарвацца ад сцэнічнай дзеі “па сваіх справах”, нягледзячы на ўсю экстрэмальнасць умоў прэм’ерных паказаў.
Далей
|
Коласаўскі тэатр: “Оскары”, “Мудрацы” і хіты
На фоне шумнага юбілею купалаўцаў вынікі, якія падводзяць Нацыянальны акадэмічны
драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Рыд Таліпаў пасля першага года ў якасці мастацкага
кіраўніка, выглядаюць больш сціпла. Аднак, безумоўна, не выклікаць нашага інтарэсу яны не маглі.
Далей
|
№ 31 / 951 за 2010-07-31
ТЭАТРАМАНІЯ ПА-КУПАЛАЎСКУ!
Пабачыўшы гэты здымак, так і хочацца з гонарам усклікнуць: «На сцэне — купалаўцы!». Нашы купалаўцы...
Днямі яны сабраліся на апошні перад рэканструкцыяй будынка сход трупы ў родных сценах і... на «Нясумны юбілей», якім адзначылі 90-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Якім стане Храм Мастацтва праз два гады? Дзе пабачым «Паўлінку» на пачатку чарговага сезона? І чаму, урэшце, «...Юбілей» сапраўды зусім нясумны?
Далей
|
№ 30 / 950 за 2010-07-24
Араторыя Камеі ды… Хлестакова
Здаралася, менавіта тэатральная праграма станавілася лепшай старонкай чарговага Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Было і наадварот, калі прапанаваныя гледачу спектаклі не выходзілі за межы ніякаватай антрэпрызы, разлічанай на тое, каб глядач убачыў на свае вочы папулярных артыстаў, а ўжо тое, з чым яны выходзілі да яго, — справа другасная. Сёлетнія ж “Тэатральныя сустрэчы” занялі “сярэдняе” месца, бо сярод прывезеных на фестываль спектакляў былі як адметныя, так і, мякка кажучы, не вельмі. А ўсе яны разам утварылі своеасаблівы “фестываль у фестывалі” — праўда, выключна расійскай вытворчасці.
Далей
|
Узорны авангард, або Лангбард застаецца загадкай
Гісторыя айчыннага мастацтва надзвычай багатая на значныя постаці, чый лёс дасюль не знаходзіў кінематаграфічнага ўвасаблення. Стужка Зоі Катовіч “Застылая музыка Лангбарда” па сцэнарыі Веры Савінай і Таццяны Бембель, створана на тэлеканале “ЛАД” і распавядае пра, бадай, самага знакамітага беларускага архітэктара ХХ стагоддзя, чые творы сталі важным унёскам нашай краіны ў сусветную культурную спадчыну.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|