"круглы стол" "К" № 9 / 1032 за 2012-03-03
№ 44 / 1015 за 2011-10-29
№ 10 / 982 за 2011-03-05
№ 20 / 940 за 2010-05-15
Дыскурс у конкурс: высновы і прапановы дзеля і для…
Літаральна праз некалькі дзён пасля фіналу Першага Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” газета “Культура” зыніцыявала “круглы стол”, за якім прадстаўнікі аргкамітэта конкурсу і члены журы падвялі першыя вынікі спаборніцтва, агучылі праблемныя моманты і актуальныя пытанні, што ўзняў конкурс. На старонках “К” Прэс-цэнтр “Зоркі...”, што з кастрычніка мінулага года працаваў на базе РВУ “Культура і мастацтва”, неаднойчы аналізаваў ход як рэгіянальных адбораў, так і ўзровень падрыхтоўкі фіналістаў. Да якіх жа высноў прыйшлі арганізатары і суддзі конкурсу, пачынаючы ўжо сёння падрыхтоўку да наступнага мерапрыемства такога кшталту?
У гутарцы па гэтых пытаннях прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэуш СТРУЖЭЦКІ, намеснік начальніка аддзела навучальных устаноў і працы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Анатоль МУКАЛАЎ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня журы ў намінацыі “Аўтарская песня” Надзея МІКУЛІЧ, загадчык кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філалагічных навук, прафесар, старшыня журы ў намінацыі “Сучасны танец” Святлана ГУТКОЎСКАЯ, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшыня журы ў намінацыі “Сацыяльная рэклама” Павел ІВАНОЎ, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, старшыня журы ў намінацыях “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Уладзімір ЗіНКЕВІЧ, кіраўнік Рэспубліканскага прэс-цэнтра конкурсу Антон СІДАРЭНКА.
Гутарка за “круглым сталом” газеты сфарміравалася ў некалькі тэматычных блокаў, прысвечаных розным аспектам правядзення маштабнага конкурсу маладых талентаў.
Далей
|
№ 16 / 936 за 2010-04-17
Каштоўнасць, якая не залежыць ад цяперашняга стану
Сёлетні Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін праходзіць за некалькі тыдняў да значнага для ўсяго чалавецтва юбілею — 65-годдзя Вялікай Перамогі. Самая жахлівая ў сусветнай гісторыі вайна пакінула на Беларусі мноства матэрыяльных слядоў: гэта і магілы воінаў, і абарончыя збудаванні, і — сярод іншага — рукапісныя партызанскія часопісы. Папярэднія пакаленні парупіліся аб тым, каб увекавечыць памяць пра самыя важныя мясціны, падзеі, постаці той вайны ў бронзе, мармуры, а часам, на жаль, і ў танным гіпсе, бо іншыя матэрыялы тады былі недаступныя. Такім чынам створаны вялікі пласт нацыянальнай спадчыны, які мае надзвычайны выхаваўчы патэнцыял. Гэты пласт аб’ектыўна заслугоўвае ўвагі — і не толькі напярэдадні юбілею Перамогі. Якраз пра яго захаванне, засваенне і нават пераасэнсаванне вялася гутарка пад час традыцыйнага ўжо “круглага стала”, ініцыятарамі якога выступілі ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэдакцыя газеты “Культура”. У дыскусіі, што адбылася ў сценах “К”, узялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі — намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр ЛЯНКОЎ і загадчык сектара Наталля ХВІР, начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Віктар ШУМСКІ, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ІКАМОС Уладзімір ГІЛЕП і член гэтай арганізацыі Цімох АКУДОВІЧ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК, загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Дом-музей І З’езда РСДРП”, старшыня пошукавага клуба “Віккру-Мінск” Сяргей БЯСПАНСКІ, даследчык фартыфікацыі ХХ стагоддзя Аляксандр БАЗАРНАЎ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Ілля СВІРЫН.
Далей
|
№ 13 / 933 за 2010-03-27
ФАКУЛЬТЭТ ЭКРАННЫХ МАСТАЦТВАЎ: СТАЎКА НА ЗАПАТРАБАВАНАСЦЬ
5 красавіка 2010 года мае шанц стаць знамянальнай датай у гісторыі айчыннага кіно: у гэты дзень у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрываецца новы факультэт — экранных мастацтваў, які, паводле задумы, павінен стаць галоўнай крыніцай творчых кадраў для нацыянальнай кінаі тэлеіндустрыі. Адкрыццё такой установы наспела даўно: у Беларусі дасюль не было адзінага вучэбна-навуковага цэнтра, падобнага на маскоўскі ВГИК, Лодзінскую кінашколу, Пражскую FAMU. Амаль 70 гадоў патрэбу беларускага кіно ў рэжысёрах, аператарах, драматургах, іншых творцах задавальнялі профільныя вучэбныя ўстановы Масквы і Ленінграда. У 1990-х спецыялістаў сферы кіно і тэлебачання пачалі рыхтаваць і ў незалежнай Беларусі. З тых часоў адукацыя вядзецца на асобных кафедрах Акадэміі мастацтваў. Сёлета іх высілкі будуць аб’яднаны на адзіным факультэце, што павінна перавесці айчынную кінаадукацыю на якасна новы ўзровень. А ў перспектыве — і сам нацыянальны кінематограф. У Акадэміі мастацтваў адбыўся “круглы стол” газеты “Культура” з удзелам непасрэдных арганізатараў стварэння новага факультэта, дзе былі абмеркаваны надзённыя праблемы кінаадукацыі. У пасяджэнні прынялі ўдзел Рычард СМОЛЬСКІ — рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Лідзія БЯРОЗКІНА — прарэктар па вучэбнай рабоце, Уладзімір МІШЧАНЧУК — дэкан тэатральнага факультэта, Уладзімір ЗАБЭЛА — выконваючы абавязкі дэкана факультэта экранных мастацтваў, загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання, Міхаіл ЖДАНОЎСКІ — кінарэжысёр, прафесар кафедры кіно і тэлебачання, Андрэй ЧУПРЫНСКІ — дацэнт кафедры аператарскага мастацтва кіно і тэлебачання, Андрэй ВАСІЛЕЎСКІ — дырэктар Тэатра-студыі імя Е.Міровіча, журналіст газеты “Культура”, кінакрытык Антон СІДАРЭНКА. Праблемнае поле гутаркі натуральным чынам вылучыла найбольш актуальныя пытанні падрыхтоўкі кадраў для кінаіндустрыі, таму кожны з падраздзелаў “круглага стала” ўключае ў сябе бачанне таго ці іншага накірунку развіцця экраннага мастацтва яго прафесіяналамі.
Далей
|
№ 51 / 919 за 2009-12-19
“Дагнаць і перагнаць” Каны або выпрацаваць уласную канцэпцыю?
На гэтым тыдні Беларусь адзначыла 85-годдзе нацыянальнага кіно. Ужо шаснаццаты год у яго гісторыі немалую ролю адыгрывае і Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, адна з функцый якога — прэзентацыя беларускай прадукцыі. Усяго ж у свеце налічваецца каля пяці тысяч кінафестываляў. Якім сярод іх бачыцца лёс галоўнага беларускага кінафоруму? ХVІ Мінскі міжнародны кінафестываль пакінуў пасля сябе супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, фестываль відавочна развіваецца, яго статыстыка ўражвае: гэтым разам па кінатэатрах усёй краіны было паказана звыш 250 стужак з 50 краін, форум наведалі знакамітыя госці, адбыліся майстар-класы і прэзентацыі. З іншага — Мінскі міжнародны, па вялікім рахунку, застаецца мерапрыемствам лакальнага маштабу нават параўнальна з аналагічнымі фестывалямі ў блізкім замежжы. “К” вырашыла абмеркаваць вынікі апошняга “Лістапада” і перспектывы будучых форумаў у форме “круглага стала”, у якім удзельнічалі кіраўнік фестывальнага аддзела Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір ШЫШКІН, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Наталля СЦЯЖКО, дырэктар сталічнага кінатэатра “Цэнтральны” Алена АЎДАШЧАНКА, кінааналітык, член мастацкага савета “Беларусьфільма” Ігар СУКМАНАЎ і рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і Антон СІДАРЭНКА.
Далей
|
№ 49 / 917 за 2009-12-05
“Апгрэйд” Свядомасці супраць уцечкі “залатога запасу”
Тэма мастацкай адукацыі, яе якасці і запатрабаванасці падрыхтаваных спецыялістаў на рынку працы ў галіне неаднаразова ўзнімалася на старонках “Культуры”. І напрыканцы года мы вырашылі больш дэталёва пагаварыць пра ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай творчых кадраў, у рамках “круглага стала” з кіраўніцтвам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння на нашых старонках сучасны працэс падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у сферы мастацтва абмяркоўваюць рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард СМОЛЬСКІ, прарэктар акадэміі па навуковай і творчай дзейнасці Міхаіл БАРАЗНА, дэканы: тэатральнага факультэта— Уладзімір МІШЧАНЧУК, мастацкага факультэта — Уладзімір УРОДНІЧ, факультэта дызайну — Крысціна СТРЫКЕЛЕВА, а таксама рэдактары аддзелаў газеты “Культура”: выяўленчага мастацтва — Барыс КРЭПАК і тэатра і кіно — Таццяна КОМАНАВА.
Далей
|
№ 23 / 891 за 2009-06-06
Квінтэсенцыя патрыятызму: не быць трэскай, што плыве па цячэнні
Ідэя правядзення газетай “Культура” “круглага стала” на тэму “Патрыятызм у сучасным беларускіммастацтве”, які прайшоў на базе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, узнікла цалкам не выпадкова. Сёння, у перыяд крышталізацыі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, айчыннае мастацтва не можа заставацца ўбаку, задавольваючыся адно толькі творчымі пошукамі. Адчуваць “пульс” свайго народу і размаўляць з ім на адной мове — гэтыя спрадвечныя задачы, якія павінен ставіць перад сабой любы творца, не страцілі актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі. Удзельнікамі нашай размовы на актуальную тэму сталі драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена ПАПОВА, скульптар Канстанцін СЕЛІХАНАЎ, галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей КАВАЛЬЧЫК, эстрадная спявачка СТЭЛА, кінарэжысёр Іван ПАЎЛАЎ і кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег ХАДОСКА, рэдактар аддзела газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|