“Рамантыка...” і энергія жыццеадчування
У сваёй прадмове да выстаўкі, якая адкрылася 15 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі, выдатны расійскі жывапісец Пётр Асоўскі напісаў так: “Гулкія і моцныя ўдары звона Хатыні нагадваюць краіне і свету аб страшэнных гадах страт і непазбежнага гора, якія напаткалі народ Беларусі і пакінулі глыбокі след у яго сэрцах. Журботны гул набатнага звона напамінае не толькі пра бяздонныя бядоты — ён з маркотнай упэўненасцю ўмацоўвае светлыя, мірныя часы, якія наступілі на зялёных прасторных нівах славянскай зямлі Беларусі, што 65 гадоў таму вызвалілася ад фашысцкага нашэсця...” У час адкрыця выстаўкі было агучана віншаванне Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі на адрас Пятра Паўлавіча, у якім было, у прыватнасці, адзначана: “Няхай гэтая экспазіцыя Вашых твораў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь дапаможа нашым гледачам глыбей пазнаёміцца з работамі аднаго з самых вядомых майстроў сучаснага выяўленчага мастацтва, паслужыць умацаванню славянскага адзінства, дружбы і супрацоўніцтва брацкіх народаў”.
Далей