Соцыум № 34 / 902 за 2009-08-22
Аналітыка па канкрэтных слядах
Каментарый з нагоды
Па каментарый “К” звярнулася да начальніка ўпраўлення гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігара ЧАРНЯЎСКАГА:
Далей
|
Паганіні без Страдзівары?
Музычныя інструменты ў ДШМ і ДМШ зношаны дашчэнту
Мама з сынам-школьнікам пытаецца ў ГУМе: “А дзе можна купіць больш танныя, беларускія, гітары?” Прадавец, аглядаючы шыкоўныя па цане і выглядзе замежныя інструменты, адказвае: “Нідзе! Няма беларускіх баянаў, піяніна, нават тамбурынаў і бубнаў айчыннай вытворчасці не знойдзеце: няма каму вырабляць…” Мама вельмі здзіўляецца. Усё зразумела: яна не ў тэме.
Далей
|
Злачынства і пакаранне...
Якая адказнасць для “браканьераў” на спадчыну?
Гэтым разам на сацыяльных палосах “К” звяртаецца да тэмы “злачынства і пакарання” ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Тэорыю і практыку функцыянавання заканадаўства ў названай сферы разглядаюць кандыдат юрыдычных навук Ігар МАРТЫНЕНКА і начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРНЯЎСКІ.
Адну з самых вострых праблем, закранутых пад час “круглага стала” па тэме міжнароднага заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны (гл. “К” №16 за 2009 г.), можна акрэсліць словамі класіка: злачынства і пакаранне. Якія парушэнні закону найбольш характэрныя ў сферы аховы спадчыны, ці “падрыхтавана” для іх сучаснае беларускае заканадаўства, і чаму адлюстраваная, нібы ў рамане Дастаеўскага, прычынна-выніковая сувязь у беларускіх рэаліях прасочваецца пакуль не заўсёды? Гэтыя пытанні карэспандэнт “К” адрасаваў кандыдату юрыдычных навук, дацэнту, загадчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Ігару Мартыненку: спецыяліст вывучае юрыдычны аспект аховы спадчыны з 1993 года.
Далей
|
“Арандуем габой. Можна разам з музыкантам”
Гады чатыры таму Пасольства Індыі падарыла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі калекцыю з 18-ці індыйскіх традыцыйных музычных інструментаў. А летась “разыначкай” ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала тое, што нашым лепшым скрыпачам дазволілі пайграць на спецыяльна прывезеных рарытэтных інструментах, прыставіўшы да кожнай такой скрыпкі ахову. Вядома, няблага было б, калі б гэткія цудоўныя пачынанні атрымалі пастаянны працяг: хай бы дарылі нам свае інструменты (ды не народныя, а, так бы мовіць, акадэмічныя) прызнаныя фірмы Францыі, Германіі, ЗША, а магчымасць пайграць на “арэндаваных” (а яшчэ лепей — падораных) “страдзіварыусах” атрымліваў бы кожны наш лаўрэат ці проста таленавіты музыкант.
Далей
|
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Колькі каштуе пажарная бяспека?
Вяртаючыся да надрукаванага
Як ужо паведамляла “К”, на працягу апошніх двух месяцаў згарэлі дзве ўстановы культуры Беларусі: Марохараўскі СДК Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Цэнтр рамёстваў у вёсцы Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. Усё гэта прыцягнула ўвагу да актуальнай як у летнія месяцы, так і цягам усяго года тэмы пажарнай бяспекі і аховы працы. Цяпер ва ўсе ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама ў падпарадкаваныя Міністэрству культуры арганізацыі накіраваны ліст, дзе гаворыцца аб прыняцці неабходных мер па падрыхтоўцы да зімовага ацяпляльнага сезона 2009 — 2010 па забеспячэнні пажарнай бяспекі згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 787 “Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд”.
Наша размова з галоўным спецыялістам упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іванам Лагашам пра папярэднюю публікацыю “К” “Як ліквідаваць дэфіцыт у 212 вогнетушыцеляў?” (“К” № 30 2009 г.), якая і стала цэнтрам артыкула, паступова перайшла да праблем, з якімі даводзіцца сутыкацца супрацоўнікам раённых аддзелаў культуры, адказных за арганізацыю работы і кантроль па ахове працы.
Далей
|
№ 32 / 900 за 2009-08-08
Ланцужок з трыма невядомымі
Ці пачуюць адзін аднаго “вытворца — прадавец — пакупнік” дзіцячай музыкі?
Калі дзеці — кветкі жыцця, дык іх трэба не толькі песціць, ахінаючы сонейкам усмешак і дожджыкам (ці нават ліўнем!) капіталаўкладанняў, але і даваць ім прыдатную глебу: і для далейшага творчага росту, і для высокіх выхаваўчых парасткаў. Для музычна адораных дзяцей, а таксама ўсіх, каму яшчэ толькі наканавана раскрыць свае выканальніцкія здольнасці (і, шырэй, музычныя схільнасці ўвогуле), такой глебай становяцца новыя нацыянальныя музычныя творы. Ці хапае іх? Ці ў патрэбным кірунку працуюць нашы кампазітары? І ці знаходзяць іхнія намаганні шлях да адрасата?
Далей
|
№ 31 / 899 за 2009-08-01
Арэал нацыянальнага “культурнага прадукту”
29 ліпеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася чарговая калегія — першая пад старшынствам міністра Паўла Латушкі. Яна, па традыцыі, закранула шэраг важных галіновых пытанняў і акрэсліла тыя стратэгічныя і тактычныя задачы, што стаяць сёння перад беларускай культурай.
Далей
| |
Экзамен для... экзаменаў - “Алгебра” і “геаметрыя” прагрэсій уступнай кампаніі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, па традыцыі, першымі правялі прыёмную кампанію і першымі ж вытрымалі сёлетні двайны “экзамен”. Як вядома, леташняя рэформа школьнай адукацыі і пераход на 11-гадовае навучанне ў гэтым годзе “падвоілі” колькасць выпускнікоў школ і, адпаведна, значна пашырылі шэрагі тых, хто скіроўвае свой інтарэс у бок далейшага навучання і атрымання прафесійнай адукацыі. Аднак для ВНУ культуры і мастацтваў сёлетняя ўступная кампанія не толькі з гэтай прычыны сталася шмат у чым эксперыментальнай. Найперш — у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2009 г. № 243 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80” — былі скарочаны тэрміны прыёму дакументаў ад абітурыентаў з сямі дзён да пяці. Да таго ж, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2009 г. № 314 “Аб правядзенні эксперыменту па залічэнні абітурыентаў у некаторыя ўстановы адукацыі ў сферы культуры” з мэтай стварэння дадатковых умоў для адбору таленавітай моладзі такімі эксперыментальнымі пляцоўкамі сталі сёлета дзве профільныя ВНУ: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. “К” падрабязна пісала пра сутнасць эксперыменту, якая для будучых навучэнцаў (і за кошт сродкаў бюджэту, і на платнай аснове) палягае ў новай сістэме вылічэння вынікаў: сёлета плюсаваліся агульная сума балаў, падлічаная па выніках правядзення этапаў уступнага іспыту па прадмеце “Творчасць” і сярэдняга бала, атрыманага па выніках здачы ўступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэсціравання і сярэдняга бала дакумента аб сярэдняй адукацыі.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|