Соцыум № 13 / 1347 за 2018-03-31
Як можна навучыць Памяці
75-я гадавіна трагедыі ў Хатыні стала нагодай для цэлага шэрагу мемарыяльных падзей. У іх ліку — кінапаказы, канцэрт-рэквіем у Белдзяржфілармоніі, прэзентацыя кнігі дырэктара Мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Артура Зельскага.
Але асаблівую ўвагу, на маю думку, варта звярнуць на міжнародны форум “Чалавечнасць у гады бесчалавечнасці. Захаванне памяці пра ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны ў савецкі і постсавецкі час: гістарычны, адукацыйны і сацыяльна-культурны кантэкст”, арганізаваны Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” супольна з Мемарыяльным комплексам “Хатынь” пры падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. І справа не столькі ў маштабах мерапрыемства, удзел у якім узялі прадстаўнікі шасці краін. Справа найперш у яго надзвычайнай актуальнасці для грамадства — сённяшняга і будучага.
Далей
|
№ 12 / 1347 за 2018-03-23
Раскадроўка мараў пра рэжысуру
Гэтая вясна для некаторых з нас асаблівая. Я маю на ўвазе тых, хто замест рамантычных вершаў піша рэпетыцыйныя тэсты, узважвае свае здольнасці і магчымасці ды робіць рашучы крок у кірунку будучай прафесіі.
Наш артыкул, напэўна, для самых-самых рашучых. Або для тых, у каго ёсць Мара. І яны дакладна ведаюць яе імя — стаць кінарэжысёрам. У звязку з асаблівай увагай да “найважнейшага з мастацтваў” з боку дзяржавы і яе насельнікаў такое памкненне з’яўляецца ў многіх. Але самі ведаеце: шмат пакліканых, а мала выбраных.
Далей
|
№ 11 / 1346 за 2018-03-17
Новая гісторыя (не)знаёмай “Аповесці”
Першае публічнае мерапрыемства, на якім Уладзімір Карачэўскі выступіў у ролі гендырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, было прысвечана айчыннай анімацыі. 12 сакавіка
Нацыянальнай бібліятэцы краіны ўрачыста перадалі 36-серыйны анімацыйны збор пра гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў “Аповесць мінулых гадоў”. Гэты праект ужо прайшоў “апрабацыю гледачом”, займеўшы нямала прыхільнікаў самага шырокага ўзроставага дыяпазону. І стаў добрым контраргументам сцвярджэнню пра “няякаснасць” айчыннага кіно. Хаця вельмі-вельмі многія тыя гарэзлівыя ды вынаходлівыя мультфільмы ніколі нават і не бачылі.
Далей
|
У памкненні да заканадаўчага ідэалу
У канцы лютага споўніўся год з часу ўступлення ў сілу Кодэкса аб культуры. За гэты перыяд многія новаўвядзенні былі не толькі апрабаваныя, але і досыць грунтоўна асэнсаваныя. Неаспрэчна, з’яўленне такога эпахальнага дакумента паўплывала на ўсю структуру галіны. Але практычнае, паўсядзённае выкарыстанне кодэкса выявіла і пэўныя недапрацоўкі ў дэталях. У тым ліку,
і ў той яго частцы, якая тычыцца музейнай справы.
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Мандат на аўтэнтыку
“У рэдакцыю прыйшоў ліст...” — колькі разоў такой фразай пачыналіся артыкулы ў розных СМІ. Натуральна, прыходзяць лісты і ў “К”, і, бадай, ніводзін не застаецца па-за ўвагай. Не стаў выключэннем і зварот
Любові Машталяр.
Далей
|
Вайна і мір асобна ўзятага тэатра
Тэатральная прастора Беларусі даволі малая. 28 прафесійных тэатраў на краіну — ці ж гэта многа? І кожны добра ведае калег з любога сталічнага ці рэгіянальнага тэатраў, бо капні крыху глыбей — і высветліцца, што гэты дырэктар у студэнцкія часы жыў у інтэрнацкім пакоі разам з тым рэжысёрам, а адзін акцёр быў аднакурснікам / сябрам / хросным другому артысту. Журналісты і крытыкі, якія пішуць пра сцэнічнае мастацтва, часцей за ўсё таксама выйшлі ўсё з той жа тэатральнай пясочніцы. Таму звычайна падыходзяць да асвятлення падзей не толькі прафесійна, але і надзвычай далікатна. З гэтай прычыны я вельмі не люблю, калі ў тэатральнай сям’і (хай і гучыць тое пафасна) разгараюцца крыўды на ўсіх і кожнага. Прапаную з павагай выслухаць аргументы адзін аднаго і пакінуць кожнаму з бакоў права на іх асабістае меркаванне.
Далей
|
Пра сямейных інсектаў
У сваім адкрытым лісце Сяргей Кулікоўскі не толькі ўжывае ў дачыненні да нашага тэатральнага аглядальніка знак двукосся (маўляў, не Бялінскі), і не толькі разважае пра прыроду чалавечых жарсцяў. Тут ёсць і канкрэтныя тлумачэнні таго папраўдзе прыкрага непаразумення, якое адбылося з пастаноўкай “Клапа”.
Далей
| |
№ 9 / 1344 за 2018-03-03
Прынцэса — таксама чалавек?
Казкі пра прынцэс — тэма адвечная, як і прага людзей да чараўніцтва. Са зменай ролі жанчыны ў грамадстве трансфармуецца і вобраз-інфант: сусветныя літаратура, кінематограф, тэатр усё часцей прапануюць не
кісейных паненак, якія плывуць па волі лёсу, а асоб, што дакладна ведаюць уласныя жаданні і мэтанакіравана рухаюцца да сваёй мары. Якія ідэі ў гэтым рэчышчы транслюе нацыянальнае мастацтва?
Далей
|
№ 8 / 1343 за 2018-02-24
Вельмі прафесійна, таму не падыходзіць
Хто такі сёння рэжысёр? Адпаведна слоўнікам, асоба, у абавязкі якой уваходзіць пастаноўка п’есы. З юрыдычнага пункту гледжання — усяго толькі выканаўца. Ён павінен стварыць і перадаць тэатру пэўны прадукт, лёс якога вызначаецца выключна прымаючай установай. У афіцыйных тлумачэннях неяк губляецца прызначэнне прафесіі, якое выяўляецца ў пошуку адказаў на адвечныя пытанні, у памкненні сказаць сваё новае слова ў мастацтве. Ці варта тады здзіўляцца падзеям апошняга часу, калі айчыннага рэжысёра пачалі падганяць пад нейкія нікім не вызначаныя стандарты. Намацванне іншай эстэтыкі, неўласцівай агульнай плыні, прыводзіць да знікнення назвы з афішы ці ўвогуле спыненнем рэпетыцыйнага працэсу. Чаму мы не хочам успрымаць тэатр ва ўсёй разнастайнасці яго стылістычных кірункаў?
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|