Соцыум № 6 / 1393 за 2019-02-09
Перараджэнне духа агню
Калі-нікалі даводзіцца чуць, што культурніцкія сілы сканцэнтраваныя ў сталіцы, а за Мінскай кальцавой
дасведчаных кадраў і крэатыўных асоб бракуе. Знаёмства з бабруйскім мастаком-керамістам Валерыем Калтыгіным гэтую тэзу абвяргае. Яму ўжо за 70, але, нягледзячы на ўзрост, ён літаральна іскрыцца імпэтам. Нязменны кіраўнік вядомага на ўсю краіну пленэру керамістаў “Арт-Жыжаль”, лідар
мясцовай мастакоўскай грамады, ініцыятар розных праектаў — урэшце проста мясцовы брэнд!
Тым не меней, унікальны ў маштабах краіны міжнародны пленэр, названы ў гонар язычніцкага бога агню, летась не адбыўся. Надта засмучацца не выпадае: ён перайшоў у фармат біенале і таму сёлета ўжо пройдзе. І гэтыя змены, пэўна, не адзіныя. Праблемы вялікай арт-імпрэзы ў не надта вялікім горадзе, несумненна, вартыя ўвагі.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Ад рэтра-ліхтароў да старэйшых па доме
Не так даўно была апублікавана пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Цэнтральным раёне Мінска. Гэты дакумент,
між іншага, вызначае зону рэгулявання забудовы, у якую ўвайшлі і кварталы паваенных дзвюхпавярховак, вядомыя сёння пад назвай Асмалоўка: у межах вуліц Багдановіча — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычнай.
Далей
|
Праз сіта рэгламенту
У апошні дзень 2018 года было зацверджана чарговае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 228 юных дараванняў і 9 творчых калектываў атрымалі стыпендыі, прэміі, матэрыяльную дапамогу.
У адпаведнасці з палажэннем аб заахвочваннях на падтрымку дзяржавы могуць разлічваць прадстаўнікі многіх творчых кірункаў. Але да прэтэндэнтаў на ўзнагароды фонду вызначаны жорсткія крытэрыі, якія тычацца творчага спаборніцтва і самога прэтэндэнта. Па гэтай прычыне некаторыя таленавітыя юнакі не могуць прэтэндаваць на ўзнагароду фонду. Каб змяніць сітуацыю, Міністэрства культуры сумесна з саветам фонду вядзе сур’ёзную працу па распрацоўцы праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у палажэнне аб заахвочваннях.
Далей
|
№ 4 / 1391 за 2019-01-26
Уся справа — у паслядоўнасці
Адна з галоўных адметнасцяў Падуі — самая вялікая ў Італіі плошча Прата-дэла-Вале. На яе амаль дзевяці гектарах размешчаны адзін з самых амбітных праектаў еўрапейскага манументальнага мастацтва. Памкненне ўшанаваць знакамітых падуанцаў прывяло да з’яўлення канала, аточанага статуямі. Агулам іх 78. Сярод прататыпаў ёсць як асобы сусветна вядомыя, гэтак і “мясцовага значэння”. Дзіўным чынам у гэтую пярэстую кагорту патрапілі і пару “нашых хлопцаў” — напрыклад, Стэфан Баторый, які вучыўся
ў Падуанскім універсітэце, і Ян Сабескі — хто яго ведае, за якія заслугі. Шкада, няма Скарыны.
Далей
|
Белыя плямы на карце памяці
Апошняя вайна прынесла Мінску не толькі разбурэнні. Яна пакінула па сабе і шматлікія сляды — месцы гібелі соцень тысяч людзей, забітых акупантамі і іх памагатымі альбо памерлых ад голаду ці хваробаў у нялюдскіх умовах канцэнтрацыйных лагераў.
Гутарачы з простымі мінчукамі — асабліва старэйшага пакалення — не раз пераконваўся ў тым, што памяць пра вайну дасюль жыве ў свядомасці гараджан. Ды, на жаль, яна з часам сціраецца, скажаецца і разыходзіцца з рэальнасцю — што, пэўна, непазбежна. У любым раёне горада вам могуць паказаць дамы, якія, паводле чутак, стаяць на касцях ахвяраў апошняй вайны — але не заўсёды гэта будзе адпавядаць праўдзе. І ў той жа час, многія рэальныя месцы трагедый забытыя, а людзі, якія жывуць побач, нават аб іх не задумваюцца. Як выправіць такую сітуацыю? Як данесці да сучаснікаў інфармацыю пра трагічныя старонкі гарадской гісторыі? Урэшце, як прадухіліць спекуляцыі на тэме “горада на костках”?
Далей
|
№ 51 / 1386 за 2018-12-22
Паразуменне ў “інтэр’еры” горада
На мінулым тыдні на старонках “К” мы ўжо коратка паведамлялі пра рэспубліканскі семінар “Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў галіне музейнай справы ў Беларусі: стан і перспектывы развіцця”. Сёння прапануем вашай увазе працяг размовы пра тое, як развіваюць горад музеі рознага профілю.
Далей
|
Прыпынак разладу
Перад Новым годам усе чакаюць падарункаў. Толькі вось не ўсе сюрпрызы пакідаюць прыемны асадак. Прыкладам, Магілёўскі абласны тэатр лялек напачатку снежня “знайшоў” ля сваіх сцен прыпыначны павільён “Магілёўсаюздруку”. Яшчэ цалкам не сабраны гандлёва-прыпыначны комплекс адразу перакрыў будынак тэатра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ стагоддзя! І хоць на тыдні горад прыняў рашэнне перанесці збудаванне на процілеглы бок вуліцы, у паветры яшчэ лунае пытанне, як увогуле магла ўзнікнуць гэтая праблема.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Крэўскі замак: муры спакваля ажываюць
Снежаньскае надвор’е ласкавым не назавеш, але працы на прыцярушаных снегам мурах Крэўскага замка не спыняюцца нават у завею. Першы этап кансервацыі знакамітага кастэля, які цягам многіх стагоддзяў, фактычна, толькі спакваля руйнаваўся, блізіцца да завяршэння.
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
З чаго пачынаць адлік?
Нядаўна “К” пісала пра знакавы юбілей — стагоддзе з дня заснавання Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Але пасля святкавання якраз наспеў час задумацца: ці не з’яўляецца гісторыя названага абласнога музея — як і некаторых іншых музеяў Беларусі — больш працяглай? І з якой даты яе належыць распачынаць? На гэты конт у гісторыкаў і знаўцаў музейнай справы сёння існуюць розныя меркаванні. На наш погляд, такая тэма вартая дыскусій сярод грамадскай і музейнай супольнасці краіны.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|