Соцыум № 40 / 1427 за 2019-10-05
“Віртуальная” спадчына ў рэальнай прасторы
У апошнія пару гадоў набываюць усё большую папулярнасць мабільныя дадаткі дапоўненай рэальнасці. З дапамогай камеры яны могуць накладваць на рэальную прастору віртуальныя аб’екты, дазваляючы ўладальнікам тэлефонаў, якія падтрымліваюць адпаведную функцыю, праглядаць на экране ўяўныя аб’екты ў рэальным атачэнні.
Такія дадаткі можна выкарыстоўваць проста для гульняў і забаў — але яны маюць вялікі патэнцыял і для адукацыі, і для зберажэння памяці аб страчанай гісторыка-культурнай спадчыне.
Далей
|
№ 39 / 1426 за 2019-09-28
Маладосць на маршы?
Сёлета культурная карта сталіцы паболела на адну важкую падзею — Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”. Яго першы — пілотны — праект, арганізатарамі якога сталі Міністэрства культуры краіны, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, выклікаў шмат водгукаў самага рознага кшталту, аднак пацвердзіў і неабходнасць падобнага агляду. Што адбываецца сёння ў маладым сучасным мастацтве? Наколькі рэпрэзентатыўным аказаўся набор твораў на Трыенале маладых мастакоў? Якім конкурс мусіць быць? Уражанні і вынікі падзеі па ініцыятыве “К” былі абмеркаваныя на адмысловым “круглым стале” ў Нацыянальным гістарычным музеі, у якім прынялі ўдзел: дырэктар музейнай установы, кіраўнік дырэкцыі Трыенале Павел САПОЦЬКА, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі БДПУ
імя Максіма Танка Аксана КОЎРЫК, графік, старшыня секцыі "Графіка" Беларускага саюза мастакоў, сябра журы конкурсу Андрэй БАСАЛЫГА, мастак, скульптар Канстанцін СЕЛІХАНАЎ, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб ОТЧЫК, графік, выкладчык БДАМ Раман СУСТАЎ, а таксама пераможцы Трыенале, мастачкі Крысціна МЕЛЬНІК і Марыя КОШАЛЕВА.
Мадэрыравалі гутарку аглядальнік “Культуры” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ і мастацтвазнаўца, спецыяльны
карэспандэнт газеты Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.
Далей
|
№ 38 / 1425 за 2019-09-21
Ці стане бортніцтва “беларускай ёгай”?
Яшчэ ўчора пра традыцыі ляснога бортніцтва не ведаў ніхто (варта адзначыць, што “К” звярнулася да гэтай тэмы адной з першых), а ўжо заўтра пра іх, верагодна, дазнаюцца не раўнуючы ўсе. У наступным годзе традыцыя, што бытуе на глухім ускрайку Беларусі, мае шансы атрымаць статус элемента культурнай спадчыны чалавецва. А любы наш “прарыў” у спіс UNESCO выклікае цалкам апраўданы ажыятаж.
Аднак ці не стане шырокае прызнанне сконам патаемнага аўтэнтычнага ўмельства?
Як “прасоўваць” свае культурныя феномены на сусветны ўзровень, і што рабіць пасля
таго, як гэта атрымалася? Такія няпростыя пытанні мы абмяркоўвалі з прадстаўніком
Беларусі ў Міжурадавым камітэце UNESCO Алай СТАШКЕВІЧ і ініцыятарам намінацыі,
бортнікам ХХІ стагоддзя Іванам ВОСІПАВЫМ.
Далей
|
Раскоша, на якой нельга эканоміць
Мне даводзіцца бываць на пасяджэннях кіраўніцтва Саюза мастакоў і амаль кожны раз чуць ад вядомага жывапісца, прадстаўніка адной з творчых суполак, прапанову тэрмінова наладзіць ліставанне ў адпаведныя ўладныя структуры аб аднаўленні сістэмы дзяржаўных заказаў на сацыяльна значныя творы выяўленчага мастацтва — фактычна вярнуцца да таго, што ўжо было ў нашай гісторыі.
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Больш, чым проста забава
Тэмай сёлетніх Дзён еўрапейскай спадчыны стала “Спадчына і забава”. Прыдумалі дык прыдумалі.
А я, карыстаючыся момантам, хачу заклікаць задумацца пра сур’ёзнае.
Сапраўды, мы, людзі, якія займаюцца спадчынай прафесійна, неяк звыкліcя, што галоўным зместам гэтай працы з’яўляецца адстойванне права на захаванне памяці, прыняцце складаных рэстаўрацыйных рашэнняў, палкія спрэчкі. А з іншага боку — памяць сівых вякоў, гераізм і мудрасць продкаў. Якія тут жарты?
Далей
|
“Так сумна-сумна ў цішыне...”
На тэрыторыі Беларусі да пачатку Першай сусветнай вайны існавала больш за 300 паркаў. Большую іх частку складалі пейзажныя ансамблі пры сядзібах, якія знаходзіліся ў сельскай мясцовасці. На сённяшні момант з іх захавалася крыху больш за 120. Пасля рэвалюцый, перадзелу маёмасці, войнаў многія паркі засталіся без неабходнага догляду і здзічэлі. Астатнія атрымалі значныя планіровачныя і кампазіцыйныя перамены: разбураны архітэктурныя збудаванні, водныя сістэмы, змяніўся склад насаджэнняў. Дык ці магчыма аднавіць ландшафтную спадчыну краіны?
Далей
|
Не прагнеш эфекта “ваў”
Не раз мне казалі: чым далей ты жывеш, тым марудней адчуваецца час. Не магу з гэтым пагадзіцца. Прынамсі, тут і цяпер. У Мінску час ідзе неяк ажно занадта ўжо хутка. Я вось не так даўно і жыву, але цудоўна памятаю, як выглядаў гадоў -наццаць таму Верхні горад, і як на Кастрычніцкай за ўвесь суботні вечар можна было не сустрэць ні душы.
Усё змянілася літаральна вокамгненна, быццам фея махнула чароўнай палачкай. Тэхналогіі, незлічоныя прапановы індустрыі забаў, звыклы для мегаполіса рэкламны гул… Урэшце, мы настолькі хутка прызвычайваемся да несупынных зменаў, што развучваемся здзіўляцца.
І на такім тле нават цяжка ўцяміць, якім павінна быць мастацтва, каб мець права называцца перадавым — так бы мовіць, у авангардзе. І ці трэба яму наогул такім быць?
Далей
| |
№ 35 / 1422 за 2019-08-31
Узнесены над Часам
Сёлетні Дзень пісьменства будзе памятны Слоніму ўжо тым, што, дзякуючы яму, горад узбагаціўся выдатным помнікам. У цэнтры горада паўстала бронзавая постаць Льва Сапега — асобы, чый унёсак у гісторыю беларускай дзяржаўнасці цяжка пераацаніць. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін, Сяргей Логвінаў. Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця помніка наш карэспандэнт пагутарыў са старэйшым у аўтарскім калектыве. Найперш ён папрасіў Івана Акімавіча распавесці пра тое, як ён, творца, што зрабіў сабе імя на ваеннай і касмічнай тэмах, прыйшоў да асэнсавання гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
Далей
|
Леў Сапега і ягоны леў
22 жніўня ў Слоніме быў пастаўлены помнік вялікаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, якога ўрачыста слонімцы адкрыюць перад усімі гасцямі на Дзень беларускага пісьменства і друку 1 верасня 2019 года.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|