“Калядныя цуды” ў музеі
У святочны час афіша ажно стракаціць разнастайнымі прапановамі для дзятвы. Але, маючы такі вялікі выбар, многія бацькі імкнуцца, каб забаўляльны складнік арганічна спалучаўся з пазнавальным і выхаваўчым, а сама імпрэза была прасякнутая нацыянальным духам.
Менавіта такім крытэрыям адпавядаюць калядныя праграмы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Разлічаныя яны на шкаляроў малодшага і сярэдняга ўзростаў, а таксама на сямейную аўдыторыю. Як дабіцца таго, каб тут ім было не менш цікава, чым у музеі якіх робатаў або гаджэтаў? Пагадзіцеся, задача няпростая.
Далей