"К" інфармуе № 27 / 1466 за 2020-07-03
Баталіі акордаў
Калектывы і салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзяць адначасова дзве акцыі: “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла” і “Культурнае лета: майстры мастацтваў — дзецям”.
Далей
|
№ 26 / 1465 за 2020-06-27
Пластыка надзвычайнай сілы
На мінулым тыдні ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна з удзелам ва ўрачыстай цырымоніі Кіраўніка дзяржавы быў адкрыты пасля рэканструкцыі мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўшчыны”. Першы помнік загінуўшым жыхарам Боркаў і наваколля тут паставілі яшчэ ў 1964 годзе. У 2004 была ўзведзена капліца, а яшчэ праз чатыры гады комплекс быў дапоўнены Сцяной памяці з назвамі спаленых вёсак. І вось апошняя рэканструкцыя, у выніку якой мемарыял дапоўнены прасторавымі кампазіцыямі і пластыкай надзвычайнай эмацыянальнай сілы.
Далей
|
Лета ў “музычнай Галактыцы”
Першы летні месяц завяршаецца, а лета музычнае — толькі пачынаецца: 28 чэрвеня аматараў класікі чакае Міжнародны анлайн-канцэрт “Гранд-лета”. Гэта больш за 100 музыкантаў з усіх кантынентаў (вядома, акрамя Антарктыды) — і каля васьмі гадзін музыкі.
Далей
|
У форме ёмістага канспекта
Кажуць, найбольш працяглымі ў часе чамусьці становяцца праекты, якія зыходна бачыліся як эпізадычныя. Вось, да прыкладу, адзін з найлепшых музеяў Нідэрландаў мусіў стаць на рамонт і рэстаўрацыю. А каб нават часова не выпадаць з культурніцкай прасторы, адну залу пакінулі ў рабочым стане і ў ёй разгарнулі маленькую экспазіцыю, якая была “дайджэстам” ці “канспектам” экспазіцыі вялікай, на той момант зачыненай. Па заканчэнні рэстаўрацыйных работ, калі музей зноў запрацаваў у звыклым рэжыме, “канспект” збіраліся дэмантаваць. Але не сталі гэтага рабіць, бо грамадзе такі экспазіцыйны ход падаўся вельмі прывабным, цікавым. Ёсць гэты “канспект” у структуры музея і зараз. Як кароткая прадмова да вялікай кнігі.
Мне гэта гісторыя згадалася ў сувязі з выставай “Вялікая Перамога”, што разгорнута зараз у нашай Нацыянальнай бібліятэцы.
Далей
| |
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Брэст, 22 чэрвеня 1941 года — пачатак нашай Перамогі
Дата пачатку Другой сусветнай вайны — пытанне дыскусійнае. Можна лічыць, што яна пачалася ў 1938 годзе, калі ў Мюнхене лідары Заходняй Еўропы фактычна ўручылі Гітлеру карт-бланш на перагляд ладу, усталяванага на кантыненце пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. А можа, пачалася яна ў верасні 1939 года, калі Польшча і Германія не здолелі дамовіцца пра так званы “Данцыгскі калідор” — экстэрытарыяльную трасу, што мелася з’яднаць Рэйх з юрыдычна суверэнным горадам Данцыгам, і Гітлер вырашыў гэтае пытанне сілай, знішчыўшы Польскую дзяржаву. Можна згадаць 1936 год, калі ў грамадзянскую вайну ў Іспаніі так ці інакш была ўцягнута добрая палова Еўропы і Савецкі Саюз. А можа, Другая сусветная — гэта працяг Першай з перапынкам на два (ці амаль два) умоўна мірныя дзесяцігоддзі, каб ваюючыя бакі маглі залізаць раны і зноў счапіцца ў бойцы.
Далей
| |
Ландшафт вайны
Адзін мудры чалавек пераканаўча патлумачыў, чаму ў час вайны трэба хаваць забітых і выносіць з поля бою параненых. Таму, што калі гэтага не рабіць, жывыя і здаровыя, маючы перад вачыма няўдзячную перспектыву, не пойдуць у атаку. Да гэтай тэзы можна дадаць, што каб баявыя і небаявыя страты звесці да мінімуму, неабходна зладжаная праца мноства спецыялістаў, ваенных і грамадзянскіх, якія наўрад ці патрапяць на Парад Перамогі (калі такі надарыцца), бо яны заўжды “за кадрам”.
Нехта мусіць клапаціцца пра тое, каб салдат быў накормлены і апрануты, меў зручную і эфектыўную зброю, арыентаваўся на мясцовасці, куды яго закінуў ваенны лёс. Апошняе з пералічанага ўваходзіць у кампетэнцыю ваенных тапографаў.
Далей
|
Адраджэнне сімвалаў
Як лічаць навукоўцы: на тэрыторыі Беларусі было пабудавана каля 150 замкаў. І кожны меў сваю гісторыю, архітэктуру, ландшафт. Большасць з іх была знішчана ў гістарычных віхурах, многія дайшлі да нас адно фрагментарна і чакаюць свайго адраджэння. Але ёсць і тыя, якія выстаялі, у нашы дні ўваскрэслі ва ўсім сваім бляску і прыцягваюць сотні тысяч беларускіх і замежных турыстаў. Дзякуючы гэтаму россыпу адметнасцяў сёння можна пераканаўча аргументаваць, што гісторыя Беларусі сягае ў глыбіні стагоддзяў, а народ наш заўсёды знаходзіўся на высокім узроўні культурнага развіцця.
Аднаўленне Нясвіжскага замка і замка ў гарадскім пасёлку Мір праходзіла ў канцы мінулага — пачатку цяперашняга стагоддзя. Мне, як аднаму з удзельнікаў гэтай каласальна вялікай працы па сваім змесце і аб’ёме, прыемна ўспомніць этапы адраджэння нацыянальных каштоўнасцей.
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
Не толькі форма, але і сутнасць
— Дзяржаўныя іспыты, — паведаміла Святлана Шпарло, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, — справаздача асаблівая. Яны праводзяцца не анлайн, а з асабітай прысутнасцю і студэнта-выпускніка, і членаў дзяржаўнай камісіі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|