22 сакавіка ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”, што на Лагойшчыне, адбыўся рэспубліканскі мітынг-рэквіем, які быў прымеркаваны да 79-й гадавіны Хатынскай трагедыі.
19 сакавіка ў Оршы, якая аб’яўлена на бягучы год культурнай сталіцай Беларусі, прайшоў фінал нацыянальнага адбору канкурсантаў на “Славянскі базар у Віцебску”. Нашу краіну на дзіцячым музычным конкурсе прадставіць Елісей Касіч, на дарослым — Ганна Трубяцкая.
Сёння многія творчыя калектывы актывізуюць сваю гастрольную дзейнасць, годна прадстаўляюць нашу краіну за межамі рэспублікі. Мы ведаем, што і Магілёўскай абласной філармоніі ёсць што сказаць на гэты конт.
17 сакавіка ў спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбыўся семінар для маладых рэжысёраў свят з рэгіёнаў, зладжаны ў мэтах азнаямлення іх з сучаснымі тэндэнцыямі падрыхтоўкі і правядзення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў. У сустрэчы ўдзельнічалі шэсцьдзесят пяць чалавек.
У пачатку месяца дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай наведала Жыровіцкі манастыр, каб яшчэ раз узгадніць ход рамонтна-рэстаўрацыйных работ і вызначыць, якую дапамогу дзяржава мусіць зрабіць. Як прайшла сустрэча і пра што дамовіліся на ёй?
12 сакавіка Орша афіцыйна стала культурнай сталіцай Беларусі на бягучы год. Безумоўна, гэты статус — вялікі гонар для любога горада. А за дзень да ўрачыстага адкрыцця культурнай сталіцы ў Оршы прайшоў семінар кіраўнікоў устаноў культуры.