Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з 80-годдзем з дня стварэння Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага.
Гісторыя вашага тэатра складае адну з яркіх старонак у культурным летапісе Беларусі. На Горкаўскай сцэне расквітнеў талент многіх выдатных акцёраў і рэжысёраў, пастаўлена нямала пектакляў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага мастацтва.
Сёння тэатр развівае і ўзбагачае праслаўленыя традыцыі рускай і беларускай тэатральных школ, у аснове якіх ляжаць адданасць прынцыпам гуманізму і нястомны маральны пошук. Багаты рэпертуар і высокі мастацкі ўзровень вашага выдатнага калектыву нязменна захапляюць гледачоў.
Асаблівы гонар тэатра -- цудоўны творчы ансамбль, які ўключае ў сябе прызнаных майстроў і маладых зорак. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа аддана і натхнёна служыць мастацтву, услаўляючы Айчыну.
Жадаю вам моцнага здароўя, новых поспехаў, поўных залаў, цікавых гастролей і прэм’ер, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
30 лістапада 2012 года