“Здароўя вам, Багдан Сільвестравіч!” — такімі шчырымі словамі скончылі мы сваю папярэднюю публікацыю пра Багдана Ступку. На жаль, хвароба аказалася мацнейшай за пажаданні любімаму артысту з мільёнаў сэрцаў і вуснаў шанавальнікаў яго непаўторнага таленту.
27 — 28 ліпеня пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”. Першы дзень свята ўсе будуць смяяцца, па традыцыі, у вёсцы Малыя Аўцюкі, другі — у Калінкавічах. Але рэха смеху будзе чутно не толькі ў Беларусі.
Канец ліпеня, спякота, тэатральны сезон, здавалася б, закрыты. Ажно не! У Тэатры-студыі кінаакцёра вырашылі пасмяяцца — апошнімі. І сёння-заўтра, два дні запар, запрашаюць на прэм’еру спектакля “Хто смяецца апошнім”.