3 ліпеня Батанічны сад вырашыў зрабіць мінчанам і гасцям сталіцы падарунак: арыгінальнае святочнае мерапрыемства “Квітнеючая Беларусь: ружы Батанічнага саду — да Дня Незалежнасці” ў гэты дзень разгорнецца на яго тэрыторыі. Майстар-класы, лекцыі, выстаўкі, выступленні творчых калектываў і выканаўцаў складуць праграму свята разам з галоўнай падзеяй: свае дзверы для вольнага наведвання ў святочны час адкрые самае прыгожае месца Мінска — славуты ружоўнік Батанічнага.
6 ліпеня ў культурнай праграме Рэспубліканскага свята ў Александрыі запланаваны “Горад майстроў”, гала-канцэрт “Славянскі карагод на Купальскім свяце”.
А 7 ліпеня на сцэне пад адкрытым небам — выступленні аматарскіх калектываў з усіх раёнаў Магілёўшчыны.
Па традыцыі, 28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску, дзе пахаваны Янка Купала, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, творчая інтэлігенцыя і прыхільнікі творчасці класіка прынялі ўдзел у “Жальбінах”. Сёлета яны прымеркаваны да 70-й гадавіны з дня трагічнай смерці Песняра.
3 ліпеня Батанічны сад вырашыў зрабіць мінчанам і гасцям сталіцы падарунак: арыгінальнае святочнае мерапрыемства “Квітнеючая Беларусь: ружы Батанічнага саду — да Дня Незалежнасці” ў гэты дзень разгорнецца на яго тэрыторыі. Майстар-класы, лекцыі, выстаўкі, выступленні творчых калектываў і выканаўцаў складуць праграму свята разам з галоўнай падзеяй: свае дзверы для вольнага наведвання ў святочны час адкрые самае прыгожае месца Мінска — славуты ружоўнік Батанічнага.
ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, што пройдзе 12 — 18 ліпеня, сабраў сталічных журналістаў на чарговую прэс-канферэнцыю, прысвечаную падрыхтоўцы гэтага буйнога форуму.
Хутка Купалле, а значыць, Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.Цітовіча апынецца ў цэнтры падзей. Бо як жа без яго песні спяваць ды вяночкі пускаць?
З 29 чэрвеня па 1 ліпеня Бабруйск адзначае 625-я ўгодкі заснавання, 68 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 200-годдзе з часу падзей вайны 1812-га. А фонам для гэтага святочнага букета стане юбілейны, Х Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.