Магчымасць пабачыць на свае вочы вілісаў і Жызэль, якія добра захаваліся з 1841 года і ажылі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, з’явілася ў прыхільнікаў класікі ўчора. І ёсць сёння! І будзе на працягу яшчэ многіх, будзем спадзявацца, сезонаў.
З 2 па 4 мая ў сталіцы пройдзе ІІ Творчая сустрэча-форум калектываў музычных школ і спецыялізаваных навучальных устаноў для дзяцей з парушэннямі зроку. Як паведамляе мастацкі кіраўнік акцыі і загадчык філіяла сталічнай ДМШ № 19 Алена Маслава, першы форум прайшоў у 2010 годзе. Ён ладзіцца пад эгідай Саюзнай дзяржавы і называецца “Мы — разам!”.