Раскоша яднання з прыродай... Выбірайцеся на тыя «дваццаць з лішнім тысяч рэк, адзінаццаць
тысяч азёр», пра якія пісаў Уладзімір Караткевіч! І ўжо на гэты ўік-энд хтосьці выправіцца ў фэст-тур
на азёры, каб сустрэць чарговыя «Браслаўскія зарніцы», а нехта ў лясную зону адпачынку пад Мінскам — на Рэспубліканскую спартакіяду работнікаў культуры...
6 чэрвеня ў сталічным Палацы мастацтва адбылася цырымонія ганаровага адкрыцця Фестывалю культуры і мастацтваў Ісламскай Рэспублікі Іран. Фэст, удзел у якім прымаюць звыш 70 майстроў і прадстаўнікоў іранскай культуры, пачаўся з прывітальных выступленняў афіцыйных асоб і сумеснага канцэрта іранскіх і беларускіх музыкантаў.
Начальнік аддзела культуры Браслаўшчыны Галіна Караткова паведамляе: 10 чэрвеня распачалося міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”.
Рэспубліканскі Савет дырэктараў метадычных цэнтраў народнай творчасці гэтымі днямі аднавіў сваю працу пасля сямігадовага перапынку. На базе Інстытута культуры Беларусі адбылося пасяджэнне ўсіх членаў Савета, на якім былі абмеркаваны накірункі яго дзейнасці.
У праграме XX Міжнароднага кінафестывалю “Залаты Віцязь”, што сёлета пройдзе ў Курску з 14 па 23
чэрвеня, — пятнаццаць беларускіх стужак, якія будуць прадстаўлены ў шасці з сямі конкурсаў форуму.