Як ужо паведамляла “К”, Дні культуры Украіны ў Беларусі распачнуцца 21 сакавіка вялікім канцэртам Нацыянальнага акадэмічнага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага. Больш
за 70 артыстаў знакамітага калектыву прадэманструюць традыцыйныя ўкраінскія танцы з сучаснымі элементамі.
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” адбудзецца 24 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Эстоніі. Імпрэзу арганізуе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Эстоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры нашай дзяржавы.
Нарэшце “марафон” чакання для айчынных тэатралаў выйшаў на фінішную прамую, і ўжо 21 сакавіка магілёўскі “М.@rt.кантакт” распачынае сваю конкурсную праграму.
22 сакавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць падведзены вынікі ІІ Рэспубліканскага семінара-практыкума па харавых спевах, які доўжыўся больш за тыдзень.
Вясна асаблівым чынам расквеціла Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр: на мінулым тыдні ў ягонай зале сабраліся каля 700 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, каб разам павіншаваць пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2010”.
Учора ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера балета “Сільфіда”.Напярэдадні ж пастановачная група і салісты сустрэліся
з журналістамі, каб распавесці пра сваю працу.