Другі дзень у горадзе над Нёманам віруе VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Вандроўка па дзесятках падворкаў, выступленні соцень удзельнікаў унікальнай падзеі, усмешкі тысяч гасцей непаўторнагафоруму сяброўства ды яднання... І што асабліва цікава: ніколі не ўгадаеш, чым здзівіць святочны Гродна каля наступнай фестывальнай пляцоўкі!
Роўна сто гадоў таму — у 1910-м, напярэдадні дня ўшанавання святой Еўфрасінні Полацкай, 5 чэрвеня, — мошчы прападобнай былі ўрачыста перанесены ў Полацкі СпасаПраабражэнскі храм. Пераважная большасць тагачасных сродкаў масавай інфармацыі не магла абмінуць увагай гэтую важную для духоўнага жыцця нашага краю падзею.
X Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, па традыцыі прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, сабраў ў Клімавічах Магілёўскай вобласці паўтары тысячы юных удзельнікаў з 18 краін свету. Цягам некалькіх дзён дзяцей, журы, арганізатараў і гледачоў чакалі канцэрты, выстаўкі і магчымасць знаёміць новых сяброў з культурай сваёй роднай зямлі.
Малады саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Юрый Гарадзецкі зрабіў сапраўдны фурор на VII Міжнародным конкурсе вакалістаў імя С.Манюшкі.
Знакавай падзеяй у духоўным жыцці краіны на пачатку чэрвеня стала святкаванне 100-годдзя пераносу мошчаў святой Еўфрасінні з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.
Як паведамляла наша газета, у сакавіку бягучага года ў рамках візіту ў беларускую сталіцу міністра культуры Літоўскай Рэспублікі была падпісана Праграма культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі міністэрствамі на 2010— 2011 гады.
Рэдакцыя “Культуры” абвяшчае конкурс аўтарскіх сцэнарыяў для клубнага, бібліятэчнага, музейнага мерапрыемства — яркага, крэатыўнага і карыснага для любой установы культуры. У шматлікіх камандзіроўках нашы карэспандэнты пераканаліся: менавіта ў такім метадычным матэрыяле адчуваецца надзённая патрэба.
Год культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
У рамках Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі сёння ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Верхняўслонскага раёна Рэспублікі Татарстан, які распачаў сваю дзейнасць роўна 35 гадоў таму, адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Малюся я небу, зямлі і прастору...” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея класіка беларускага слова.
Больш за 41 мільён рублёў паступіла на дабрачынны рахунак, адкрыты для падрыхтоўкі да Дня пісьменства ў аддзяленні № 326 “Беларусбанка” ў Хойніках (“К” пісала пра гэта ў № 13 за 2010 г.). Рэспубліканскае свята падтрымалі, у асноўным, прадпрыемствы, прыватныя фірмы і жыхары Хойніцкага раёна.
У наступным годзе горад Мсціслаў мае ўсе падставы стаць Культурнай сталіцай Беларусі, пераняўшы “эстафету” ў Полацка. Пра гэта паведаміў міністр культуры краіны Павел Латушка пад час рабочай паездкі па Магілёўскай вобласці. Пасля экскурсіі па горадзе міністр выказаўся пра неабходнасць хуткай актывізацыі Комплекснай праграмы развіцця Мсціслава на 2011 — 2015 гады.