Другі дзень у горадзе над Нёманам віруе VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Вандроўка па дзесятках падворкаў, выступленні соцень удзельнікаў унікальнай падзеі, усмешкі тысяч гасцей непаўторнагафоруму сяброўства ды яднання... І што асабліва цікава: ніколі не ўгадаеш, чым здзівіць святочны Гродна каля наступнай фестывальнай пляцоўкі!
Роўна сто гадоў таму — у 1910-м, напярэдадні дня ўшанавання святой Еўфрасінні Полацкай, 5 чэрвеня, — мошчы прападобнай былі ўрачыста перанесены ў Полацкі СпасаПраабражэнскі храм. Пераважная большасць тагачасных сродкаў масавай інфармацыі не магла абмінуць увагай гэтую важную для духоўнага жыцця нашага краю падзею.
X Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, па традыцыі прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, сабраў ў Клімавічах Магілёўскай вобласці паўтары тысячы юных удзельнікаў з 18 краін свету. Цягам некалькіх дзён дзяцей, журы, арганізатараў і гледачоў чакалі канцэрты, выстаўкі і магчымасць знаёміць новых сяброў з культурай сваёй роднай зямлі.
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” распачаліся здымкі новай карціны — “Дотык”. Яе пастаноўшчыкам стаў аўтар “Кадэта” Віталь Дудзін, а сцэнарый стварыў Дзмітрый Якутовіч, які да гэтага пісаў літаратурныя асновы для мультыплікацыйных стужак. Здымкі вядзе аператар Дзмітрый Рудзь. У стужцы задзейнічаны вядомыя беларускія акцёры Аляксандр Ткачонак, Вераніка Пляшкевіч, Руслан Чарнецкі, Андрэй Сенькін, Аляксандр Суцкавер ды іншыя.
Да 28 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе выстаўку “Вясновая мелодыя” (копіі жыкле на палатне) ізраільскай мастачкі Малкі Цэнцыпер.