Свой — чужы
У маі 1923 года ўраджэнец нашай зямлі Іосіф Воўк-Левановіч паспяхова заканчвае Петраградскі ўніверсітэт і атрымлівае прапанову стаць выкладчыкам на кафедры рускай мовы. Перспектыўны выпускнік ад запрашэння адмаўляецца і вырашае вярнуцца на радзіму. Пазней у аўтабіяграфіі ён напіша: “З даўніх часоў цікавіўся беларускім адраджэннем, але не меў часу к гэтаму руху прыстаць актыўна. Цяпер жа, маючы навуковае падрыхтаванне, я жадаў бы гэтае падрыхтаванне скарыстаць для далейшай навуковай працы ў напрамку культурнага будавання сваёй дарагой Бацькаўшчыны”. І сапраўды скарыстаў: заняўся дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы, стаў навуковым сакратаром камісіі Інбелкульта па ўкладанні першага гістарычнага слоўніка.
Далей