Зямля, багатая на таленты
У кожным рэгіёне нашай краіны вядзецца пастаянная работа ўстаноў адукацыі сферы культуры, накіраваная на то, каб вучыць моладзь і развіваць яе таленты. Сёння я хачу распавесці пра Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж, які збірае перадусім таленавітых навучэнцаў з Віцебскай вобласці і дае ім прафесію, накіроўвае на вучобу ў найлепшыя ВНУ краіны. Цікавы факт, што ў гэтай установе працуюць два прызнаныя кампазітары, настаўнікі лаўрэатаў сусветных конкурсаў, пастаянна дзейнічаюць дзевяць творчых калектываў, сярод якіх два маюць званне народных. Лепш за ўсё расказаць пра каледж зможа яго дырэктар Наталля Молісава.
Далей