Беларускі народны каляндар на 2021 год
Народны каляндар — гэта фальклорны каляндар, у якім захаваны прыродна-храналагічныя веды народа. У яго аснове хранонімы, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў.
Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы ў тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі / Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.
У народным календары на 2021 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і гэтак далей. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі.
У наступным, 2022, годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) 17 красавіка і па праваслаўнай — 24 красавіка.
Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашых кнігах “Беларускі народны каляндар” (Мінск, 1993, 2002) і іншых.
Далей