Музейная плошча № 21 / 1564 за 2022-05-21
№ 4 / 1547 за 2022-01-22
Чатыры вобразы Веткі
Выстава ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі прадстаўляе веткаўскі абраз з уласных фондаў музея. На гэты раз незвычайна лаканічна: чатыры вобразы, чатыры іканаграфіі: “Пакроў”, “Багародзіца Казанская”, “Мікола”, “Спас Нерукатворны”. Да таго ж абраныя толькі па некалькі ікон са збору: сем “Пакроваў”, шэсць “Мікол”, па чатыры выявы “Спасу” і “Казанскай”. Можна сказаць, што гэта канцэпты веткаўскай культуры. Ідэі і факты, якія не толькі разумеюцца, але і перажываюцца. Вобраз і эмоцыя — тыя вянцы, якія кладуцца ў аснову, калі будуецца стыль.
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
Інклюзіі прадастаўляецца прыярытэт, або Пабачыць праз цемру
Каб уявіць сабе глухога музыканта, вялікай фантазіі не трэба. Ёсць факты. Геніяльны Людвіг ван Бетховен праблемы са слыхам меў з 27 гадоў, а бліжэй да 50-ці аказаўся ў поўнай аўдыяізаляцыі. У стане поўнай глухаты кампазітар быў да самай смерці, стварыўшы шэраг музычных шэдэўраў. Сярод іх шырока вядомую за па-за межамі прафесійнага кола “Месяцовую санату”. Як пішуць даследчыкі: “Геніяльнае ўяўленне кампазітара цалкам кампенсавала яму слых — Бетховен цудоўна чуў уласную музыку ўнутрана: ён іграў сваю музыку ў галаве”. Праклён глухаты закрануў яшчэ больш за дзясятак кампазітараў менш вядомых.
Іншая справа — невідушчыя мастакі… Выстава твораў мастакоў, пазбаўленых зроку, працуе на гэтым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
У “Беларускай хатцы” гасцям рады
“Мы і не ведалі, што ў Мінску ёсць такі музей!” — здараецца, чуюць цяпер супрацоўнікі “Беларускай хаткі”. А гэтым летам “Беларуская хатка” — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — адзначыла ўжо сваё 30-годдзе. Так, адкрылася яна ў 91-м годзе, і свой першы дзясятак гадоў правяла актыўна і насычана — і як музей, і як месца для розных творчых імпрэз і фестываляў. Але ў 2007 годзе пачалася працяглая і даволі складаная гісторыя з капітальным рамонтам і аднаўленнем будынку, якая скончылася толькі летась. А летась пачалася пандэмія. Такім чынам, зараз унікальны музейчык па вуліцы Рабкораўскай у Мінску вяртаецца да паўнавартаснай працы і шчыра запрашае да сябе наведвальнікаў — у планах і новыя выставы, і адраджэнне клуба творчай інтэлігенцыі.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
У Строчыцы — на прыроду і ў музей
Паблізу Мінска ёсць найактуальнейшы летнім часам музей-скансен — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, музей пад адкрытым небам. Там — сярод палёў, узгоркаў, дрэваў і старадаўніх драўляных збудаванняў, што клапатліва зберагаюцца ў музеі, можна з асалодай правесці ўвесь дзень — і адпачыць, і падыхаць цёплым і свежым летнім паветрам, і паблукаць сярод старых сялянскіх хат і храмаў, і паглядзець шматлікія экспазіцыі і выставы — акунуцца, такім чынам, у мінуўшчыну беларускага народа. Музей у вёсцы Азярцо ўвогуле на падзеі багаты, у ім увесь час што-небудзь адбываецца. Так, усё лета ў адным з самых значных і каштоўных будынкаў экспазіцыі — у Спаса-Праабражэнскай царкве — будзе працаваць яскравая выстава “Беларускія народныя касцюмы” з фондаў, сабраных самімі супрацоўнікамі музея. Гэта яшчэ адна нагода завітаць у Строчыцы, як па-простаму называюць гэтае месца
па назве бліжэйшай вёскі.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Сакрэты рэчаў з мінулага Песняра
У адным з нядаўніх нумароў (гл. № 9 (1500) ад 27 лютага) мы ўжо згадвалі аб цікавым праекце, які рэалізуецца сёлета ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Тут ладзіцца серыя экскурсій, якія дазваляюць наведвальнікам пазнаёміцца з найбольш адметнымі і ўнікальнымі артэфактамі, што захоўваюцца ў фондах музея, і якія амаль немагчыма пабачыць у складзе пастаяннай ці часовых экспазіцый. Мінулым разам мы мелі шчасце пазнаёміцца з рукапісамі Янкі Купалы, прыжыццёвымі выданнямі яго твораў і асабістымі рэчамі паэта — цяпер зноў наведаем самыя таемныя пакоі музея, каб агледзець рэчы з іншых калекцый.
Далей
|
№ 43 / 1482 за 2020-10-24
“Каласавінам” — ужо 35 гадоў!
Для Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі кастрычнік гэтага года атрымаўся даволі насычаным на падзеі. Спярша 1 кастрычніка адбылася “ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва” (другі дзень прайшоў у самім Крэва). А 2 кастрычніка там жа распачаўся не менш важны форум — “ХХХIV навукова-практычная канферэнцыя “Каласавіны” (другі дзень якога прайшоў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа). Менавіта пра “Каласавіны”, арганізатарам якога, нароўні з музеям Якуба Коласа, з’яўляецца Міністэрства культуры, мы і пагаворым.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
“Ён дораг нам, як першае каханне…”
На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “К”.
Далей
|
№ 20 / 1459 за 2020-05-16
Музеі пераносяць імпрэзы ў “павуцінне”
І апошнім з серыі нашых публікацый аб культурным асяроддзі невялікіх населеных пунктаў, у якіх кіраўнікі ўстаноў культуры не толькі прэзентавалі іх, а яшчэ і распавядалі пра тое, як змянілася праца ў сувязі з каранавірусам, стане матэрыял аб музеях, што таксама неяк прылаўчыліся да існуючых абставінаў.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|