Мой лёс — кнігі
Можна было б назваць гэтую рубрыку “Як прайсці ў бібліятэку?” Можна было б — гадоў пяць — дзесяць таму. На сёння пытанне яўна састарэла. Дзе знаходзіцца галоўная “кніжкіна” ўстанова, цяпер ведае бадай кожны. А вось чым там заняцца наведвальніку, каб да чытання прызвычаіцца? Над гэтым пытаннем і бібліятэкары часам задумваюцца.
Інакш кажучы, нам патрэбна пляцоўка для абмену думак паміж бібліятэкарамі, паміж чытачамі, паміж першымі і другімі. Давайце назавём яе Book Crossing. Гэта і кнігазварот, і грамадскі рух,
і, урэшце, — хобі для душы. А ў нашым выпадку — дыскусійная прастора, прысвечаная развіццю бібліятэчнай справы. Прапанаваў сваю ідэю — вазьмі пакарыстацца задумай іншага.
Далей