"Песнярам" – 50 № 35 / 1422 за 2019-08-31
Уладзімір МУЛЯВІН: “Тое, што Бог табе дае, Ён можа і адабраць...”
Гэты артыкул — лагічнае завяршэнне юбілейнага праекта, як бы пастскрыптум да размоў вядучага цыкла інтэрв'ю “Песнярам” — 50!” Алега Клімава з музыкантамі вялікага ансамбля, апублікаванымі ў нашай газеце цягам года. У аснове сваёй ён складаецца са словаў самага галоўнага “песняра”, прамоўленых ім у розныя гады (з 1994-га па 2002-гі) падчас шматлікіх гутарак са сваім сябрам Барысам Крэпакам. Яны ўвайшлі ў яго матэрыял “Сэрца самотнага “аленя”, або Стужка жыцця, абарваная на ветры” апублікаваны ў кнізе Людмілы Крушынскай “Уладзімір Мулявін. Нота лёсу” (2004), а затым у яе дапоўненым перавыданні “Уладзімір Мулявін. Сэрцам i думамi...” (2015).
Далей
|
№ 31 / 1418 за 2019-08-03
№ 27 / 1414 за 2019-07-06
Адысея лоцмана Шарапава
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” павіншаваў свайго былога дырэктара і мастацкага кіраўніка Вячаслава ШАРАПАВА з нядаўнім 60-годдзем не проста ўласцівымі для такой падзеі святочнымі словамі, але і вельмі арыгінальна — падарыўшы яму самалёт. Музыканты калектыву падчас чарговых гастроляў зняліся ў аэрапорце, дзе і “прэзентавалі” паветранае судна нядаўняму калегу. Сам жа артыст, будучы капітанам музычнага карабля, называў сваю дзейнасць на гэтай пасадзе... Зрэшты, пра гэта і многае іншае чытайце ніжэй.
Далей
|
№ 24 / 1411 за 2019-06-15
Аляксандр КАЦІКАЎ: “Для мяне “Песняры” скончыліся ў 1979-м”
Ён быў сярод тых музыкантаў, што ўліліся ў склад “Песняроў” у пачатку 1990-х — тады яшчэ пры жывым і здаровым Уладзіміры Мулявіне — і якіх некаторыя біёграфы легендарнага калектыву называюць “апошняй сапраўднай “песняроўскай” крывёю”, людзьмі, якія цалкам адпавядалі духу ансамбля. Аляксандр КАЦІКАЎ, каментуючы гэтае меркаванне, адзначае, што ў тыя гады “Песнярамі” было створана за сотню новых песень, выпушчана некалькі праграм. Аб чым гэта гаворыць? Што кроў гэтая прыйшлася да двара. Як і сам артыст, гутарку з якім мы вам сёння і прапануем.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
Леанід БАРТКЕВІЧ: “Я быў правай рукой Мулявіна”
Леаніду БАРТКЕВІЧУ сёння споўнілася 70! Жадаючы яму здароўя, новых творчых поспехаў і ўсяго самага-самага, “К” віншуе любімага многімі артыста і сваімі пытаннямі, разбіўшы іх на два блокі. У першым мы паспрабавалі раскрыць унутраны свет знакамітага выканаўцы яшчэ больш поўна. А другі склалі пытанні, якія маюць дачыненне да вялікага калектыву.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Алег Молчан: “Я заўсёды быў на баку Мулявіна”
Ён застанецца ў гісторыі “Песняроў” хаця б праз тое, што напісаў музыку да геніяльнай “Малітвы”: калі я бачу па тэлевізары тыя архіўныя кадры, у мяне разам з Уладзімірам Мулявіным па шчоках коцяцца слёзы.
Але было б найвялікшай несправядлівасцю назваць Алега МОЛЧАНА аўтарам адной песні. “Стася”, “Маргарыта”, “Кума”, “Падманіце мяне”, “Калі мы былі юныя”, “Гуляй, казак” увайшлі не толькі ў “залатую калекцыю” вялікага калектыву, але і ў гісторыю беларускай музыкі. Пра тое, чым яшчэ (і вельмі шматлікім) яму абавязаныя “Песняры”, і чым ён — яшчэ больш шматлікім — абавязаны ансамблю,
наша гутарка з кампазітарам.
Далей
|
№ 9 / 1396 за 2019-03-02
Уладзімір Ткачэнка: “Гэта былі гады захаплення...”
Гэты музыкант прыйшоў у “Песняры” тады, калі ансамбль перажываў, напэўна, другую пару свайго росквіту: ён усё яшчэ пастаўляў на эстраду адзін новы хіт за адным, пры гэтым паралельна ажыццяўляючы пастаноўкі рок-опер. А пакінуў яго гэты грандыёзны гітарыст у тыя гады, калі на творчым гарызонце калектыву, магчыма, з’явіліся першыя навальнічныя аблокі. Ужо не адно дзесяцігоддзе сэрца Уладзіміра ТКАЧЭНКІ належыць Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусі, але працягвае яно біцца і там — у часы працы артыста ў легендарным савецкім і беларускім ансамблі...
Далей
|
№ 7 / 1394 за 2019-02-16
Альтыст Дайнека
Вядома, ён не толькі альтыст. Ды і альтыст — далёка не ў першую чаргу, хоць у музычных установах вучыўся iгры і на гэтым інструменце, і на скрыпцы. У першую ж чаргу, Валерый ДАЙНЕКА — шматгадовы вакаліст “Песняроў”, голас якога навечна застанецца ў памяці меламанаў дзякуючы “Белавежскай пушчы”.
Цікава, што пачынаў будучы заслужаны артыст Беларусі, як альтэрнатыўшчык (сёння б так сказалі), выконваючы рок і блюз. А ўсё жыццё ён любіць джаз. Але заслужыў пашану, спяваючы эстраду — як называлі гэты жанр у СССР і працягваюць называць дагэтуль. І як спявае! Сам пры гэтым крытычна адгукаючыся пра свае вакальныя здольнасці.
Далей
|
№ 4 / 1391 за 2019-01-26
“Я пакаяўся перад Мулявіным”
За пачатак адліку вялікай, слаўнай і ў чымсьці драматычнай гісторыі “Песняроў”, прынята браць 1 верасня 1969-га, калі калектыў “Лявоны”, атрымаў права называцца вакальна-інструментальным ансамблем. А ўжо годам пазней ён быў перайменаваны ў “Песняры”. Гэта значыць, у першы дзень сёлетняй восені наша краіна — ды і, упэўнены, як мінімум уся постсавецкая прастора — адзначыць залаты юбілей легенды! Натуральна, “К” не магла абмінуць увагай будучую падзею. Гэтай гутаркай мы адкрываем серыю інтэрв’ю з музыкантамі, якія пісалі і працягваюць пісаць хроніку славутага ансамбля. І першым суразмоўцам стаў артыст, які быў сярод тых, хто стаяў ля вытокаў “Песняроў” — Уладзіслаў МІСЕВІЧ.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|