“Кансервы? Не, музей — жывая істота!”
Музейны форум Беларусі мяркуецца правесці ў наступным годзе ў Брэсце. Гэтае рэспубліканскае мерапрыемства паспела стаць заканадаўцам музейнай, так бы мовіць, моды. Прынамсі, гэта адзіны высокастатусны конкурс музейных устаноў (у клубнікаў — увогуле ніякага няма, апрача раённых!), таму і ўдзельнічаць у ім прэстыжна. Хаця б для таго, каб арыентавацца ў сённяшніх тэндэнцыях развіцця музейнай справы. Вось пра іх мы і вырашылі пагаварыць з прадстаўнікамі ўстаноў, якія знаходзяцца, скажам так, у гарадах не самых буйных: на беларускіх абсягах удалечыні ад сталіцы.
У гаворцы прынялі ўдзел дырэктары музеяў: Клічаўскага краязнаўчага — Наталля ХРАМЯНКОВА, Лёзненскага ваенна-гістарычнага — Вольга САМУШЧАНКА, Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага — Марына ПРАЎЛУЦКАЯ-КАЛКО, Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага — Дзіяна ДУБІНА, гісторыі Клетчыны — Марына БОБКА, а таксама навуковы супрацоўнік Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Алеся МУЗЫЧЭНКА.
Далей