Актуаліі № 32 / 1471 за 2020-08-08
Адбіткі дажджу і каціных лапак
Штогод на працягу двух тыдняў група археолагаў і іх памочнікі — валанцёры працуюць на раскопках старажытнага Крэўскага гарадзішча, якое існавала яшчэ задоўга да знакамітага Крэўскага замка. Сёлета валанцёрскі летнік дзейнічаў з 20 ліпеня па 3 жніўня. У яго складзе — прафесіяналы і аматары, якіх аб’ядналі кіраўнік праекта Алег Дзярновіч і старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонда “Крэўскі замак” Андрэй Шулаеў.
Працягваюцца археалагічныя работы і на тэрыторыі самога замка. Так, падчас кансэрвацыі замка-кастэлі каля паўночна-ўсходняй сцяны выяўлена невядомая дагэтуль цагляная муроўка.
Далей
|
Грунвальд: узровень уздзеяння мусіць быць…
У Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць фотавыстава, прысвечаная 610-й гадавіне Грунвальдскай бітвы. На прадстаўленых здымках — фрагменты гістарычнай рэканструкцыі, што рэгулярна ладзіцца на полі, дзе ў Сярэднявеччы быў спынены тэўтонскі “Націск на Усход”.
Далей
|
№ 31 / 1470 за 2020-08-01
Сучасная школа на старадаўнім падмурку
Заўтра з удзелам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё адрэстаўраванага будынка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А ўжо сёння там пачынаюцца ўступныя іспыты па спецыяльнасці для тых, хто марыць стаць першакурснікам каледжа.
Далей
|
За дзень да пачатку іспытаў
31 ліпеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў быў апошні дзень прыёму заяў абітурыентаў. Сёння, 1 жніўня, распачынаюцца ўступныя іспыты. Былі часы, калі чальцы Прыёмнай камісіі, паглядзеўшы работы, якія прадставіў малады чалавек, што настроіўся мець творчую спецыяльнасць, маглі параіць яму не марнаваць час, бо мастацтва не ягонае пакліканне. А калі і без ўсялякіх каментараў адбывалася — проста не прымалі дакументы з прычыны відавочнай адсутнасці ў абітурыента навыкаў, неабходных для паспяховай здачы ўступных іспытаў. Так бы мовіць, адмаўлялі неперспектыўнаму/неканкурэнтаздольнаму на першай жа стадыі, каб не мець з ім клопату надалей.
Сёння ўсё інакш.
Далей
|
№ 30 / 1469 за 2020-07-25
Пра Радзіму — заўжды
Так званы Віцебскі авангард, які для сённяшнніх творцаў — стогадовы дзядуля, па-ранейшаму ўплывае на культурныя працэсы ў краіне і свеце, на ягоным досведзе ў значнай ступені грунтуецца наша разуменне сучаснасці. Урэшце, як і ўся Віцебская школа выяўленчага мастацтва першай чвэрці ХХ стагоддзя. Нездарма “парадная” лесвіца ў Палацы мастацтваў, што злучае паверхі экспазіцыйнай прасторы, а ў дадзеным выпадку — дзве часткі выставы «Трыенале сучаснага мастацтва”, выканана ў стылістыцы УНОВИСу. Падаецца, што стоячы на гэтых прыступках, можна разглядзець ў легендарным чорным квадраце васільковае неба Віцебска. Колішняе, сённяшняе, заўжды сучаснае...
Далей
|
На “Славянскім...” выклаліся “па поўнай”
Пераможцамі абодвух конкурсаў эстрадных выканаўцаў на “Славянскім базары ў Віцебску” сталі прадстаўнікі нашай краіны: на дзіцячым перамагла Ангеліна Ламака, на дарослым — Раман Волазнеў, дадаўшы да Гран-пры не толькі прэмію Парламенцкага сходу саюзу Беларусі і Расіі, якой незалежна ад ацэнак журы адзначаюцца канкурсанты гэтых краін, але і спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна “За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства”.
Далей
|
№ 7 / 1446 за 2020-02-15
“За гады суверэннага існавання ўдалося не толькі захаваць дасягненні, але і пашырыць спектр дзейнасці культурнай сферы”
Як “К” паведамляла ў мінулым нумары, 7 лютага ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшло пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры. Тэмай пасяджэння было не толькі падвядзенне вынікаў мінулага года, але і пастаноўка задач на 2020 год.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў улады, у зале можна было пабачыць вядомых дзеячаў мастацтваў, кіраўнікоў навучальных устаноў, прадстаўнікоў устаноў культуры з усіх рэгіёнаў краіны. Прысутныя змаглі азнаёміцца з шэрагам надзённых і змястоўных дакладаў, прысвечаных розным аспектам дзейнасці ў галіне культуры, прыгадаць найбольш паспяховыя праекты, рэалізаваныя ў мінулым годзе, і даведацца аб плануемых будучых здзяйсненнях, якія чакаюць свайго выканання сёлета.
Прысутныя ў зале калегіі сталі сведкамі ўрачыстасцей фінальнай часткі пасяджэння — цырымоніі ўзнагароджання лепшых работнікаў культуры, і шчыра віталі заслужаных прадстаўнікоў сваёй сферы. Як можна было пераканацца, культуры ў нашай дзяржаве надаецца вялікая ўвага і забяспечваецца яе пастаяннае развіццё.
Далей
| |
Узнагароды і падзякі
Напрыканцы калегіі адбылося ўзнагароджанне работнікаў культуры па выніках іх дзейнасці за 2019 год. Узнагароды Урада краіны ўручыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. Пастанову і распараджэнне падпісаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.
Далей
| |
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|