Тэма № 24 / 1567 за 2022-06-11
Пад ветразем — да браслаўскай лаванды
Гэтым летам турысты, якія будуць адпачываць на возеры Багінскае, што на Браслаўшчыне, змогуць убачыць незнаёмай канструкцыі судна, што імчыць кудысьці пад белым ветразем. Здзіўляцца не выпадае: там пройдуць здымкі новай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Прычым стужкі не ігравой, а дакументальнай: падарожжа на парусніку будзе не пастановачным, а сапраўдным. І яго маршрут пройдзе не толькі паміж геаграфічнымі пунктамі, але таксама і скрозь вякі ды нават цывілізацыі.
Далей
|
№ 21 / 1564 за 2022-05-21
Ці мае права дранік называцца нацыянальным прадуктам?
Як мы паведамлялі, на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навуковаметадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнайспадчыны пры Міністэрстве культуры, што адбылося 13 мая, была разгледжаная прапанова аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы (бульбяныя бліны, бабкі, дранікі і іншыя) — традыцыі прыгатавання і спажывання”.
Далей
|
№ 4 / 1547 за 2022-01-22
Брэнд УНОВИС: ад манеты да табурэткі
На гэтым тыдні адбылася доўгачаканая падзея — памятная манета, выпушчаная Нацыянальным банкам Беларусі да 100-гадовага юбілею УНОВИС, паступіла ў продаж. Афіцыйна ў зварот яна была ўведзена напрыканцы якраз юбілейнага 2020 года, а 18 студзеня ўжо гэтага года 999 экзэмпляраў сярэбранай манеты з назвай “Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС” змаглі нарэшце трапіць у рукі калекцыянераў і ўсіх зацікаўленых. Акрамя значнасці самой тэмы, якой манета прысвечана, акрамя яе мастацкіх і дызайнерскіх якасцей, увагу на сябе звяртае і такі момант: гэта першая ў нашай краіне манета з QR-кодам. Як яшчэ ў Беларусі брэндзіруецца тэма УНОВИС, паглядзім на прыкладзе дзейнасці Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва і яго сувенірнай палітыкі.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Атлантыда музыкаў-самавукаў
Зборнік “Народная музыка Беларусі” з’явіўся зусім незадоўга да адыходу ў вечнасць яго ўкладальніцы — знакамітага музыколага Іны Назінай. Дыск мае невялікі наклад, і дасягне ён, мяркуючы па ўсім, толькі вузкага кола тых, хто ўсур’ёз цікавіцца фальклорам. Хаця ўвагі ён варты. Бо слухаючы найгрышы і чытаючы грунтоўныя каментарыі, ты адкрываеш для сябе не надта засвоены пакуль большасцю феномен беларускай культуры. Калі народныя спевы кожны з нас у той ці іншай меры ведае, інструментальная музыка чамусьці застаецца незаслужана абдзеленай увагай. А гэта — таксама Кландайк.
Далей
|
№ 28 / 1519 за 2021-07-09
Адкрыты фармат дысертацыі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — гэта, як вядома, не толькі ўстанова адукацыі, але і буйны навуковы цэнтр, дзе ажыццяўляецца навукова-даследчая праца, арганізуюцца міжнародныя, рэспубліканскія навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, у тым ліку і студэнцкія, умацоўваюцца і развіваюцца навуковыя сувязі паміж айчыннымі і замежнымі даследчыкамі ў сферы культуры і мастацтва. Пра навуковы аспект працы БДУКМ, супрацоўніцтва з рэгіёнамі, міжнароднае супрацоўніцтва ды многае іншае “К” пагутарыла з прарэктарам па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аленай КОРСАКАВАЙ.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
Зандажы і міражы майстэрні рэстаўратара
Першая за два дзесяцігоддзі выстава легендарнай творчай суполкі “Басталія” адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі 8 чэрвеня. А праз тры дні пасля адкрыцця адышоў у вечнасць стваральнік групы Алег Хадыка. Ён жа — заснавальнік беларускай школы рэстаўрацыі манументальнага жывапісу.
Нягледзячы на гэтае сумнае супадзенне, выстава мемарыяльнага характару не займела. Яна ўсімі сіламі сведчыць, што рукапісы не гараць. А фрэскі калі і асыпаюцца ці знішчаюцца, дык маюць шанец быць адноўленымі.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
Як трапіць анлайн у Луўр, Эрмітаж і музей Заіра Азгура
Наведаць лепшыя музеі свету, на свае вочы пабачыць творы славутых мастакоў, пазнаёміцца з культурным багаццем самых аддаленных куткоў Зямлі… Які чалавек пра такое не марыць! Праўда, часта гэтая мара застаецца толькі “блакітнай”, бо ўсюды пабываць немагчыма, ахапіць усё — жыцця не хопіць. І тут на дапамогу прыходзяць інтэрнэт і новыя тэхналогіі. Дзесяць гадоў таму з’явілася анлайн-платформа Google Arts & Culture, якая дае доступ да выяваў твораў мастацтва ў высокай якасці і якая дазваляе амаль у літаральным сэнсе завітаць у карцінную галерэю ці музей, прайсціся па іх залах і ўважліва паразглядаць карціны, — ды так дэтальна, як, магчыма, не атрымалася б і ўжывую. Першым з Беларусі, хто далучыўся да платформы і прэзентаваў, такім чынам, сваю калекцыю ўсяму свету, стаў Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура.
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
Карагод у знакамітай вёсцы
У пазамінулым снежні Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO на сваім пасяджэнні ў далёкай Калумбіі пастанавіў, што абрад “Юраўскі карагод”, які штогод ладзіцца ў вёсцы Пагост на свята Юр’я, з’яўляецца каштоўнасцю ўсяго чалавецтва — але пры гэтым знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Адпаведна, беларуская прысутнасць у запаветным спісе павялічылася на адну пазіцыю.
У тую далёкую палескую вёску, заціснутую паміж Прыпяццю і Сцвігай, я выправіўся, каб зразумець, што ж змянілася пасля надання абраду пачэснага статусу. І адразу спойлер: нічога! Хіба толькі прафесійных камер прыкметна паболела. Але аўтэнтыка і кранальная шчырасць засталіся: іх па-ранейшаму цераз край! Праблемы таксама нікуды не зніклі.
Далей
|
№ 17 / 1508 за 2021-04-24
Чарнобыльская плашчаніца касмічнага маштабу
З моманту Чарнобыльскай катастрофы прайшло трыццаць пяць гадоў. Сышлі з жыцця многія ахвяры і сведкі тае бяды -- хто ад хвароб технагеннага паходжання, хто ад узросту. Прычыны і наступствы выбуху на АЭС, наколькі гэта магчыма за такі невялікі па гістарычных мерках тэрмін, прааналізаваны спецыялістамі розных сфер. Сёння да чарнобыльскага досведу звяртаюцца па ўсім свеце, калі так званы “мірны атам” не-не ды і дэманструе свой ваяўнічы патэнцыял.
Да асэнсавання гэтай касмічнага маштабу катастрофы спрычыніліся, зразумела, і людзі творчых прафесій — мастакі, літаратары, гісторыкі, багасловы. Праз плён іхняй працы ўстойлівым у нашай мове і свядомасці стала спалучэнне “Чарнобыль — Зорка Палын” — адзінства гістарычнага факта і біблійнага прадказання. Выбух на Чарнобыльскай АЭС даўся ў знакі ўсёй Еўропе — ад скандынаўскіх ф’ёрдаў да чарнаморскіх заток. Але беларуская нацыя ў 1986-м аказалася бліжэй за ўсіх да той мяжы, за якой — нябыт. Міжволі падумаеш, і за якія грахі нам былі тыя пакуты? Можа, такім жорсткім чынам лёс выпрабоўваў нас на трываласць? Відаць, меў рацыю Рыгор Барадулін, калі казаў, што беларусы ў Бога — народ эксперыментальны…
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|