Галоўная / Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча № 9 / 1344 за 2018-03-03
Цікавей за прыгодніцкі серыял
У тым, што наш будучы класік падрабляў дакументы, ствараючы чужыя фальшывыя радаводы, сёння ніхто ўжо не сумняецца. І ў звязку з гэтым цалкам лагічна высунуць здагадку: а што, калі ён дапамог і сваёй фаміліі стаць больш шляхетнай?
Безумоўна, гэта толькі гіпотэза, а зусім не гістарычны факт. Магчыма, прыйдзе час, калі выяўленыя ў глыбі архіўных сховішчаў дакументы паставяць на ёй крыж. Але пакуль маем тое, што маем. Дакладныя крыніцы, у якіх продкі Вікенція былі б названыя Дунін-Марцінкевічамі, даследчыкам невядомыя.
Законнае права звацца Дуніным Вікенцій Марцінкевіч атрымаў толькі пасля зацвярджэння свайго радаводу Геральдыяй у 1838 годзе. Неўзабаве прэстыжным прыдомкам сталі ахвотна карыстацца як яго сваякі, так і проста людзі з аднолькавым прозвішчам.
Далей
|
№ 8 / 1343 за 2018-02-24
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
Цікавей за прыгодніцкі серыял
(Працяг. Пачатак у № 6.)
4 лютага 1809 года, падчас руска-шведскай вайны, вядомай таксама як Фінляндская вайна, галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй генерал ад інфантэрыі Багдан Кнорынг прапанаваў марскому міністру Расійскай імперыі адміралу Паўлу Чычагаву кандыдатуру кіраўніка пабудовы флатыліі ў горадзе Улеаборгу. Ім меўся стаць капітан-лейтэнант Ігнат Марцінкевіч, “от ревности которого должно равномерно ожидать совершенных успехов”.
Да таго часу брат нашага класіка ўжо праявіў сябе ў бітвах і паходах, меў узнагароды і аўтарытэт. Таму на яго і ўсклалі пачэсную ды адказную місію.
Далей
|
№ 6 / 1341 за 2018-02-11
Цікавей за прыгодніцкі серыял
У свой 210-ы юбілей Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зрабіўся сапраўднай медыяперсонай. Пра шалёныя піруэты яго жыцця (а яны ніяк не саступаюць біяграфіям сучасных “сэлебрытыс”) пісалі многія цэнтральныя СМІ. А чытачы, трэба думаць, вывучалі — з цікаўнасцю. І ўсё гэта дзякуючы актыўнасці нашага пастаяннага аўтара — гісторыка-архівіста Змітра Дразда. Яго публікацыі адкрываюць усё новыя і новыя эпізоды жыцця знаёмага, здавалася б, яшчэ са школьнай лавы класіка.
Гэтым разам даследчык тлумачыць, навошта ён вырашыў засяродзіць увагу не на творчасці пісьменніка, а на таямніцах яго біяграфіі. І прапануе развянчаць некалькі ўстойлівых міфаў, датычных гэтай персоны.
Далей
|
№ 41 / 1324 за 2017-10-14
Рэвельскі Монтэ-Крыста
У адзін цудоўны дзень князь Дзмітрый Канцямір атрымаў ліст за подпісам такога ўплывовага ў той час чалавека, як Пётр Валконскі. Пасля прачытання прызнаны вар’ятам спадчыннік малдаўскага прастолу, не стрымліваючы радасных пачуццяў, кінуўся на шыю да свайго стрыечнага брата Васіля Пасека са словамі “Я атрымліваю тое, што ўжо не чакаў! Прачытай, братка!”. Каб ён ведаў, што аўтарам таго ліста насамрэч быў ніякі не Валконскі, а той самы “братка”!
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
Рэвельскі Монтэ-Крыста
За справу вызвалення спадкаемцы малдаўскага трона з Рэвельскай крэпасці ўсур’ёз узяўся стрыечны брат Дзмітрыя Канцяміра — Васіль Пасек. Ці былі высакароднымі ды шчырымі яго памкненні, сказаць цяжка. У кожным разе, метады ён выкарыстоўваў часам даволі сумнеўныя. Неўзабаве яму давялося за гэта жорстка паплаціцца.
Далей
|
№ 39 / 1322 за 2017-09-30
Рэвельскі Монтэ-Крыста
“К” працягвае публікаваць “сямейную сагу” роду Марцінкевічаў, сюжэтныя калізіі якой не менш пакручастыя за сцэнарый якой-небудзь “Санта-Барбары”. Як выявіў падчас сваіх карпатлівых даследаванняў гісторык-архівіст Зміцер Дрозд, пачынальнік новай беларускай літаратуры быў злучаны сваяцкімі повязямі з мноствам вядомых асоб свайго часу. У іх ліку і прэтэндэнт на малдаўскі трон Дзмітрый Канцямір, які 28 лютага 1804 года стаў цесцем брата Вінцэнта — Ігната Марцінкевіча.
Далей
|
№ 34 / 1317 за 2017-08-26
Рэвельскі Монтэ-Крыста
Безумоўна, вынесенае ў падзагаловак сцверджанне носіць правакацыйны характар. Аднак яно не такое абсурднае, як гэта можа здацца. У 2011 годзе на тэлеэкраны выйшаў расійскі серыял Уладзіміра Бартко “Пётр Першы. Запавет”. Хутчэй за ўсё, самай запамінальнай сюжэтнай лініяй гэтага серыяла з’яўляецца інтымная сувязь Пятра I і маладой княгіні Марыі Канцямір, якую сыграла Лізавета Баярская. Тата Міхаіл стаў і яе кіношным бацькам, гаспадаром Малдавіі князем Дзмітрыем Канстанцінавічам Канцямірам. Натуральна, ёсць у фільме і кадры з малодшым сынам князя — маладым Антыёхам. А ён, ні многа ні мала, — першы грамадзянскі паэт Расіі!
Здавалася б, што можа быць агульнага паміж гэтай гісторыяй і галоўнай тэмай нашага серыяла “Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”? Паміж першапраходцамі ў рускай паэзіі — і ў беларускай. У чытачоў “К” ёсць магчымасць даведацца пра гэта першымі.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
Danse macabre Станіслава Парчэўскага
Вечар 3 студзеня 1830 года ў Рыме выдаўся халодным. Сябры Адам Міцкевіч і Антоній Эдвард Адынец, якія тады знаходзіліся ў Вечным горадзе, не высоўвалі носу са сваёй кватэры, сілячыся сагрэцца. Спярша панаапраналі на сябе ўсе цёплыя рэчы, а потым як след растапілі печку. Зразумела, усе вокны і дзверы былі шчыльна зачыненыя. Абодва чыталі і не звярнулі ўвагі, як іх адолела дрымота. Як пісаў потым сам Адынец, прачнуліся б яны з таго сну, пэўна, ужо ў іншым свеце — каб не шчаслівы выпадак. У дзверы раптам пагрукалі. Познім госцем быў зямляк і добры прыяцель паэтаў — каталіцкі святар і перспектыўны літаратар Станіслаў Парчэўскі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|