Прэзентацыі № 18 / 1509 за 2021-05-01
Драўляны чалавечак у паласатым каўпачку
У выдавецтве “Беларусь” выйшла перавыданне казачнай аповесці Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” ў перакладзе на беларускую мову з акварэльнымі малюнкамі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. А 28 красавіка ў краме “Акадэмкніга” адбылася прэзентацыя выдання, дзе можна было сустрэцца з мастаком, а таксама атрымаць яго аўтарскі аўтограф.
Далей
|
№ 28 / 1102 за 2013-07-13
З крыламі ў неба. Конкурснае
З такім “салаўіным” прозвішчам — ды не спяваць? Немагчыма! Нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2013”, што праходзіць у рамках ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, прадстаўляе саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, сёлетні выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр САЛАЎЁЎ.
Далей
|
№ 51 / 971 за 2010-12-18
№ 17 / 885 за 2009-04-25
Пушча Гусавіяна і Тэадорыка
Сёлета самаму старажытнаму запаведніку ў Еўропе — Нацыянальнаму парку “Белавежская пушча” — спаўняецца 600 гадоў. Гэты юбілей уключаны ў Спіс памятных дат UNESCO. Пастановай Савета Міністраў зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання, дзе, у прыватнасці, прадугледжаны рэканструкцыя, мадэрнізацыя, будаўніцтва, добраўпарадкаванне як аб’ектаў самога запаведніка, так і прылеглай да яго інфраструктуры. Вядома, уключаны ў яго і шматлікія асветніцкія, культурныя праекты.
Асобным пунктам у плане пазначана перавыданне кнігі Георгія Карцава “Белавежская пушча”, з часу першага выхаду ў свет якой летась споўнілася сто пяць гадоў. Дарэчы, у Беларусі захаваліся толькі тры экземпляры гэтага фаліянта. Таму не дзіва, што “пушчанская” кніга, перавыдадзеная факсімільна выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, уражвае найперш ужо “праверанай часам” якасцю.
Далей
|
№ 40 / 858 за 2008-10-04
Паляванне на гукі ў “Грынфілдзе”
На мінулым тыдні некаторыя мінчане маглі назіраць досыць дзіўную сцэну: малады чалавек у навушніках і з нейкай няўцямнай прыладай у руках бавіў час, седзячы на кукішках у пераходзе на Нямізе. Ён знаходзіўся тут зусім не ад няма чаго рабіць — пра гэта сведчыў хаця б ягоны сур’ёзны, засяроджаны выгляд. Непадалёк ад яго месціліся дзве калонкі, з якіх даносіліся... прыкладна тыя самыя гукі, як і навокал. Адорваючы гэтую сцэну здзіўленымі позіркамі, мінакі наўрад ці нават здагадваліся, што ім давялося стаць міжвольнымі сведкамі творчага працэсу Касіяна ТРОЕРА, італьянскага кампазітара, які па заканчэнні Венскага інстытута музыкі “асеў” у Берліне, але часта падарожнічае па розных гарадах, “палюючы” на цікавыя гукі.
Далей
|
№ 6 / 824 за 2008-02-09
Рарытэты на далонях
Восенню 2004 года “Культура” вітала выхад кнігі-альбома Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева. Аўтары, журналісты Белтэлерадыёкампаніі, мелі на мэце паказаць як мага большай колькасці людзей багацце і хараство нашых архітэктурных помнікаў, абудзіць у суайчыннікаў цікавасць да сваёй гісторыі. Поспех “Спадчыны Беларусі” стаўся беспрэцэдэнтным: за тры гады было здзейснена 8 перавыданняў агульнай колькасцю 26 500 экзэмпляраў! У студзені 2005 года яе аўтары сталі лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне”, а ў лютым таго ж года атрымалі вышэйшую ўзнагароду 45-га Рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” — дыплом імя Францыска Скарыны.
Творчы сімбіёз Алега і Аляксандра аказаўся трывалым і плённым. Мы ведалі, што ў наступныя гады пасля выхаду “Спадчыны Беларусі” яны рыхтавалі другую кнігу. І вось, 31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома “Спадчына Беларусі. Скарбы”. Пад адной вокладкай ім удалося сабраць выявы больш за 300 рарытэтных прадметаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў, якія захоўваюцца ў буйнейшых музеях нашай краіны, а таксама знаходзяцца ва ўласнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Аляксееў і Лукашэвіч атрымалі блаславенне на працу над альбомам ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і Кардынала Казіміра Свёнтка.
Днямі мы завіталі да Аляксандра і Алега, каб павіншаваць іх з бліскуча завершаным праектам і папрасіць інтэрв’ю для “Культуры”.
Далей
|
№ 35 / 801 за 2007-09-01
Энцыклапедыя энцыклапедыі розніца
Кнігі, якія выходзяць у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя”, гэта, натуральна, энцыклапедыі. Але, як можна ўпэўніцца, энцыклапедыя энцыклапедыі — розніца: і па змесце, і па форме. Таму жыхарам, і гасцям Шклова ў Дзень беларускага пісьменства мае сэнс пацікавіцца апошнімі навінкамі выдавецтва, якое ведае, як падаць грунтоўныя веды інтрыгуюча і арыгінальна.
Далей
|
Спрадвеку стаяў на Дняпры...
“Белвідэацэнтр” таксама падрыхтаваў свой падарунак да сёлетняга Дня пісьменства — новы відэафільм “Шклоў. Пагаворым па душах”. І мы проста не маглі абмінуць гэты факт і не пагаварыць “па душах” пра сам горад, пра фільм і пра ўражанні ад працы над ім з аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам фільма Аляксандрам АНІСІМАВЫМ.
Далей
|
Знітоўваючы часы...
Да Дня беларускага пісьменства ў Шклове падрыхтавана экспазіцыя мастацкіх твораў з фондавай калекцыі Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.Масленікава, якая будзе працаваць у новай выставачнай зале Шклоўскага краязнаўчага музея да 1 кастрычніка.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|