Здавалася, што ён будзе жыць заўсёды. Апантаны, шчыры, цікавы, бадзёры Валянцін Іванавіч Ермаловіч — мой дарагі настаўнік, сябра, дарадца. Ён памёр раптоўна, вымавіўшы толькі адно слова: “Сэрца”. Гэта адбылося 22 снежня 2004 года. Хаця праз тры месяцы ён рыхтаваўся адзначыць сваё 80-годдзе. Не паспеў…