У агні народжаная
Напачатку, як мы ведаем, было Слова: верш Песняра пра пачэсны пасад Беларусі між народамі.
А потым — справа. У першы дзень неймаверна цяжкага 1919 года зроблена яшчэ адна спроба адраджэння беларускай дзяржаўнасці, якая даўно ўжо была марай многіх. І гэтая спроба — хай сабе, і ў рамках камуністычнай утопіі пераўтварэння свету — аказалася ўдалай. Цяперашняя незалежная Рэспубліка Беларусь — мірная, дагледжаная, па-святочнаму апранутая — стала прамой спадкаеміцай той, здавалася б, кволай ССРБ, што ўзнікла на гістарычных скразняках.
І сёння, калі беларускія гарады і вёскі ўпрыгожваюць прыгожыя калядныя агні, варта згадаць і пра той агонь, у якім, паводле трапнай метафары сцэнарыста знакамітага фільма Анатоля Вольнага, нарадзілася наша краіна.
Далей