На маю думку... № 35 / 1161 за 2014-08-30
Інтэрпрэтацыя: ці здолееш “патлумачыць” арыгінал?
Самастойна знаёміцца з шэдэўрамі сусветнага мастацтва абсалютнай большасці з нас часцяком няма калі. Сучаснасць — асяродак іміджмейкераў, папулярных крытыкаў, СМІ — тых, хто тлумачыць мільёнам, хто чаго варты ў гэтым свеце. Усе ведаюць, што Гамэр — вялікі эпічны паэт Старажытнай Грэцыі, але мала хто чытаў сёння “Іліяду” ці “Адысею”. На слыху імёны Сакрата, Платона, Арыстоцеля, але ці трымаў хто хоць раз у руках іх творы, не кажучы пра зборы твораў, адолець якія здолелі наўрад ці шмат прафесійных філосафаў. Нават філасофская ды літаратурная класіка, якая належыць сучаснай культуры і якая знаёма студэнтам пераважна па інтэрнэтаўскім пераказе, у “выкананні” апошніх гучыць, мякка кажучы, дзіўнавата. Тое ж можна сказаць пра сусветна вядомых Шэкспіра, Сервантэса, Дастаеўскага, Борхеса, Маркеса, Эка, Коба Абэ, іншых знакавых постацей для сваіх народаў, а таксама культуры Еўропы ў цэлым, іншых кантынентаў.
Далей
|
Логіка развіцця
Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Мiхаiл БАРАЗНА ў “К” № 30 у рубрыцы “На маю думку...” падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, чым запомніліся яму дыпломныя работы гэтага года ва ўстанове, якой ён кіруе. У аўтарскім артыкуле “Сiтуацыю аналiзуем” гаворка ішла аб прыватнасцях — канкрэтных факультэтах — і згаданай ВНУ наогул: што радуе, што здзіўляе, што насцярожвае. Працягам размовы напярэдадні Дня ведаў аб навучальнай стратэгіі БДАМ стаў і гэты, запісаны намі, маналог рэктара:
Далей
|
№ 34 / 1160 за 2014-08-23
“Рахманінаў-лайф” нашага этна
5 жніўня я з сольнай праграмай “Этнафантазія” прэзентавала культуру Беларусі на адной з самых прэстыжных канцэртных пляцовак свету. Канцэрт прайшоў у рамках VIII Міжнароднага фестывалю “Збіраем сяброў” у Маскве — у Рахманінаўскай зале Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага. Акрамя апошняй, арганізатарам стаў навукова-творчы цэнтр “Музычныя культуры свету”.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
Я запрасіць хачу на танец…
Харэаграфія можа дэманстраваць самыя розныя чалавечыя эмоцыі, выкарыстоўваць самыя неверагодныя фарбы. Але ж ці мае гэты від мастацтва адпаведную папулярызацыю?
Далей
|
№ 32 / 1158 за 2014-08-09
Няма канцэпцыі. Ці будзе?
Нагодай для напісання артыкула паслужыла становішча, якое склалася зараз у галіне традыцыйнага і аматарскага мастацтва на Беларусі. І яно, скажам шчыра, далёкае ад здавальняючага. Работнікі культуры майго і старэйшага ўзросту з добрымі пачуццямі згадваюць Рэспубліканскі агляд сельскай мастацкай самадзейнасці (1979), маладзейшыя шкадуюць страчаны Рэспубліканскі фестываль “Беларусь — мая песня” і ўхваляюць Фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”…
Далей
|
“Я і сам “атруціўся” Інтэрнэтам...”
У часы маёй маладосці газеты, тэлебачанне задаваліся пытаннем: “Што значыць быць культурным чалавекам?”. Існаваў нейкі “джэнтльменскі набор”, згодна з якім савецкі чалавек 1960-х павінен быў чытаць пэўных празаікаў, ведаць вершы канкрэтных паэтаў, хадзіць на тыя або іншыя фільмы, наведваць вызначаныя тэатры, больш-менш разбірацца ў імпрэсіянізме, і г.д.
Далей
|
Чапскі, які абышоў Дарагастайскага
Некалькі гадоў таму я знайшла ў нашай Нацыянальнай бібліятэцы рэдкую кнігу на польскай мове, выдадзеную ў 1874-м у Познані, — “Усеагульная гісторыя каня” Мар’яна Чапскага — і зрабіла яе копію. Другі том выдання амаль цалкам прысвечаны конегадоўлі ў Рэчы Паспалітай.
Далей
|
Беларусы — нацыя кнігі?
Мы жывём у век сучасных інфармацыйных тэхналогій, далёкіх ад традыцыйнай кніжнай культуры. І, у той жа час, як сведчаць вынікі даследаванняў, кніга застаецца адным з найважнейшых артэфактаў сучаснасці, з’явай адначасова і сімвалічнай, і практычнай. Але чаму?
Далей
|
Пацягнем ідылію, а Вінцэнт Іванавіч будзе радавацца?
Калі я рыхтавала для энцыклапедыі інфармацыю аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, пабачыла ў нумары газеты “Бабруйскае жыццё” выказванне запрошанага на фестываль 2011 года крытыка, дацэнта Варшаўскага ўніверсітэта Андрэя Масквіна: “Вялікі плюс, што фестываль праходзіць не ў сталіцы, а на перыферыі”. Потым трапіліся на вочы разважанні Валерыя Анісенкі: “Гэты фестываль — патрэбная рэч. І ён павінен стаць галоўным тэатральным форумам краіны, таму што гэта фестываль нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Будуць шукацца новыя формы, імёны…”. Балюча закранулі мяне гэтыя рэфлексіі. Калі адбудзецца наступны Фестываль нацыянальнай драматургіі? Цудоўна пачуваюць сябе фэсты ў сталіцы, у абласных гарадах. Хацелася б, каб Бабруйск таксама зрабіўся прывабным тэатральным горадам…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|