Форум № 50 / 1228 за 2015-12-12
Пытанне ў стратэгіі
Дзень беларускага кіно сёлета адзначаць сапраўды цікава. І не з аглядкай на мінулае, а са спадзевам на будучыню. Таму што гэта надзея з’явілася. Не з запускам новага кінапраекта, а з прыходам новага пакалення ў кіно. Маладых людзей, якія гараць запалам здымаць, рушыць кіно наперад, і якія нават маюць нядрэнны вопыт яго стварэння. Вядома, тое пакаленне стала бачным дзякуючы адмысловым кінапляцоўкам — фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”, “Бульбамуві” і, вядома ж, “Лістападу”. І менавіта апошні зрабіў плеяду новых беларускіх аўтараў больш заўважнай для шырокага кола гледачоў, прадставіўшы іх творы на вялікім экране. Тлустым плюсам форуму стала і правядзенне “круглага стала”, прысвечанага праблемам беларускага кіно, агучыць якія папрасілі тых самых маладых кінематаграфістаў. Меркаванні, якія прагучалі на сустрэчы, мне падаецца важным падаць зараз, напярэдадані святочнай даты. Бо, у рэшце рэшт, мы можам казаць пра беларускае кіно ў момант яго трансфармацыі. Але ці адбудуцца пэўныя змены і зрухі ў станоўчы бок, каб развіваць гэты рух далей, пытанне адкрытае.
Далей
|
№ 47 / 1225 за 2015-11-21
Каб засталася спадчына…
Падчас Міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, што прайшоў 11 — 13 лістапада ў Магілёве, удзельнікі распавялі пра вопыт сваіх краін у справе аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што разглядалася як праява аграрнага грамадства, якое адаптуецца да сучаснасці. Сярод выклікаў, што прысутнічаюць амаль паўсюдна ў свеце, — старэнне носьбітаў традыцый, спробы зацікавіць дзяцей і моладзь, імклівае разбурэнне сельскага ладу жыцця. Канешне, у кожнай краіне свае адметнасці.
Далей
|
№ 44 / 1222 за 2015-10-31
Аптымізацыя, брак кадраў і… зямля для музея
Журналісты “К” пабывалі на святкаванні Дня работнікаў культуры, што адбыліся ў мінулую пятніцу ў Рэспубліканскім тэатры юнага гледача ды пагутарылі з некаторымі ўдзельнікамі мерапрыемства, якія завіталі ў Мінск з рэгіёнаў краіны. Паразмаўлялі найперш пра планы і тыя праблемы, якія сёння хвалююць работнікаў сферы. Атрымаўся зрэз бягучай сітуацыі з выпадковай выбаркай, але ён якраз тым і цікавы.
Далей
|
№ 43 / 1221 за 2015-10-24
Ад вялікіх “мінусаў” да прафесійнага нон-cтоп
Трэці год запар знакавай падзеяй для бібліятэчных работнікаў з Беларусі і шэрагу краін замежжа з’яўляецца мінскі Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, на якім узнімаюцца найбольш актуальныя пытанні сферы. Скажам, праблема трансфармацыі прасторы бібліятэкі ў новым інфармацыйным і сацыякультурным асяроддзі, адкрыты доступ да інфармацыі і аўтарскае права, праблемы чытання і інфармацыйная пісьменнасць. Клопаты гэтыя, вядома ж, не новыя. Затое ўдзельнікі Кангрэса прадставілі новыя падыходы да іх вырашэння. Да пачатку прадстаўнічага форуму некаторыя яго ўдзельнікі ў кулуарах падзяліліся з карэспандэнтамі “К” сваімі дасягненнямі і клопатамі, а таксама бачаннем развіцця бібліятэчнай сферы.
Далей
|
№ 42 / 1220 за 2015-10-17
Кадравая практыка
На гэтым тыдні 40-годдзе святкаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. На ўрачыстасцях з нагоды круглай даты шмат казалі пра шыкоўны педагагічны калектыў, які прыкладае ўсе намаганні і дзеліцца ўласнымі творчымі здабыткамі для таго, каб штогадова больш за 5 тысяч студэнтаў спазнавалі традыцыйную і сучасную нацыянальную культуру ў самай шырокай разнастайнасці яе праяў. “К” сустрэлася з дэканамі чатырох факультэтаў універсітэта, каб даведацца пра стратэгію падрыхтоўкі кадраў для сферы.
Далей
|
№ 40 / 1218 за 2015-10-03
“Усё лёсы “Анімаёўкі”
Сёлета Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” адзначыў свае паўналецце. Яскравыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, Дзень беларускай анімацыі, моцныя конкурсы — асноўны і фільмаў, створаных дзецьмі, прадстаўнічае журы, геаграфія сяброў якога сёлета дасягнула ЗША, — сваё васямнаццацігоддзе магілёўскі форум сустрэў “пры поўным парадзе”. Тым не менш, фестывалю і брэнду Магілёва самы час заяўляць пра сябе і выбудоўваць новыя планы ды стратэгіі развіцця. Як робіцца адзіны на Беларусі форум анімацыі? Якія ён мае перавагі, а ў чым адчуваюцца недахопы? Ці дарос ён да патрэбы ва ўласнай дырэкцыі? Пад час “Анімаёўкі-2015” арганізатары і ўдзельнікі фестывалю падзяліліся з аглядальнікам “К”сваімі меркаваннямі наконт патэнцыялу традыцыйнай імпрэзы (а яшчэ — адносна патэнцыялу беларускай анімацыі).
Далей
|
№ 39 / 1217 за 2015-09-25
Адкрыцці на парозе?
29 верасня ў Мінску распачнецца V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Ён працягвае эксперыментаваць з формамі, адкрываць новыя для нашага гледача фарматы, накшталт дакументальнага тэатра ці “site-specific”. У міжнароднай праграме прыхільнікаў Мельпамены чакаюць неардынарныя пастаноўкі з Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Латвіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі і Японіі. Насычанай у гэтым годзе сталася беларуская праграма: 13 пастановак, палова з якіх прыедзе з рэгіёнаў. Дарэчы, упершыню ўдзел у “Belarus Open” прымуць айчынныя лялечнікі. Напярэдадні свята арганізатары фестывалю сабралі за “круглым сталом” экспертную тэатральную суполку, каб паспрабаваць разабрацца, ці ўплывае “ТэАРТ” на вобраз нашага сцэнічнага мастацтва і чаго, магчыма, не стае апошняму, каб пазіцыянаваць сябе часткай міжнароднага тэатральнага працэсу. У імпрэзе ўдзельнічала больш за два дзясяткі спікераў, таму прапаноўваем на суд чытачоў самыя дыскусійныя моманты размовы.
Далей
|
№ 37 / 1215 за 2015-09-12
Сіндром “Там і тады” або…
Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў, Алег Ціханавіч Аўдзееў, Барыс Антонавіч Папоў, Анатоль Віктаравіч Красінскі… Для кагосьці нядаўні Дзень савецкага кіно — 27 жніўня — гэта ўжо шараговая ці нават чужая дата (у адрозненне ад Беларусі, дзе маецца ўласны Дзень кіно — 17 снежня, — у Расіі якраз захавалася тая самая дата). Але для кінематаграфістаў і крытыкаў, час працы якіх прыпаў на гады беларускага савецкага мастацтва экрана — тое добрая нагода для сустрэчы і стасункаў, час узнавіць былое і пабачыць калег па цэху. Напрыканцы жніўня, дзякуючы высілкам галоўнага энтузіяста Беларускага саюза кінематаграфістаў Ірыны Каляда, у Музеі гісторыі беларускага кіно адбылася імпрэза, прысвечаная прафесійнаму святу па “летазлічэнні” СССР. Карыстаючыся нагодай, аглядальнік “К” распытаў старажылаў “Беларусьфільма”, што мелі непасрэднае дачыненне да стварэння і аналізу беларускага кіно той пары, ці ўдалося савецкаму беларускаму кінематографу перайсці ў кінематограф незалежнай Беларусі па якасным узроўні. Дзелімся меркаваннямі прафесіяналаў са стажам, занатаванымі пад час імпрэзы.
Далей
|
“Пачытаць, падумаць, зразумець”
Словы, вынесеныя ў загаловак, прыдумала бібліятэкарка з вёскі Любонічы, што ў Кіраўскім раёне. Прыдумала ў якасці дэвіза сваёй сельскай ўстановы, дзе працуе салон для чытачоў. У наступных нумарах “К” мы патлумачым, як і для чаго створаны гэты салон у рамках чарговай серыі нашага аўтатура. А згадка гэтая толькі для таго, каб давесці, што бібліятэчных крэатыўшчыкаў шмат і па-за сталічнымі межамі. Пра гэта мы сёння і пагаворым. Напярэдадні прафесійнага свята беларускіх гаспадароў кніжных паліц і чытальных залаў мы патэлефанавалі ў абласныя ўстановы, каб даведацца, што парадавала іх кіраўнікоў за год, а што засмуціла (свята святам, але без вырашэння праблем які рух наперад?). Такім чынам у размове прынялі ўдзел дырэктары абласных бібліятэк: Гомельскай універсальнай імя Леніна — Марына РАФЕЕВА, Брэсцкай імя Максіма Горкага — Тамара ДАНІЛЮК, Віцебскай — Таццяна АДАМЯН, Гродзенскай навуковай імя Яўхіма Карскага — Лідзія МАЛЬЦАВА, Магілёўскай — Ілона САРОКІНА, Мінскай імя Аляксандра Пушкіна — Аксана КНІЖНІКАВА.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 18
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|