Праекты развіцця № 49 / 1123 за 2013-12-07
Апекуны і спонсары: ці ёсць культурны “ўнісон”?
Наступным абласным цэнтрам краіны, у які зазірнула наша газета, стаў Брэст. У камандзіроўцы я меў намер высветліць, наколькі камфортна адчуваюць сябе брэсцкія ўстановы культуры з эканамічнага пункту гледжання: які аб’ём асігнаванняў выдзелены на іх утрыманне і развіццё з бюджэту дзяржавы, на што яны канкрэтна накіроўваюцца, якім чынам прыцягваюцца пазабюджэтныя сродкі, як прадпрымальнікі ўносяць свой уклад у агульную справу?
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
Дзе — недабор вучняў, а дзе — педагогі з Украіны
Чарговую рэдакцыйную он-лайн-канферэнцыю мы вырашылі прысвяціць праблемам мастацкай адукацыі ў дзіцячых школах мастацтваў. Падавалася, гэта самы небяспечны, так бы мовіць, сектар рэгіянальнай культуры, які, з аднаго боку, дзейнічае амаль па тых жа схемах, што і ўстановы сістэмы адукацыі, а з іншага — забяспечвае патрэбы культуры, мастацкага і эстэтычнага выхавання. І калектывы тут, як правіла, зладжаныя (учарашнія вучні ДШМ запаўняюць збольшага сённяшнія вакансіі педагогаў), і заробкі (пры наяўнасці стажу), у параўнанні, скажам, з бібліятэкарскімі, — досыць неблагія. Але культура без праблем — усё роўна што поліўка без солі. Сям-там кульгае славутая матэрыяльна-тэхнічная база, не хапае якасных інструментаў, ды і добраўпарадкаваным жытлом для педагогаў (тым больш — для маладых спецыялістаў) пахваліцца могуць далёка не ва ўсіх раёнах. Пра гэта мы і вырашылі пагутарыць. Мэта — вызначэнне праблем ды пошук шляхоў іх вырашэння.
Далей
|
№ 47 / 1121 за 2013-11-23
Ці па сродках жыве культура?
Мабыць, кожны грамадзянін Беларусі ва ўзросце гадоў ад 10 і больш ведае, што Віцебск — гэта радзіма фестывалю “Славянскі базар” ды Марка Шагала. Чытач нашай газеты, упэўнены, часам задаецца філасофскім пытаннем: “Куды грошы дзяюцца?”. А дакладней — на якія мэты выдаткоўваюцца, у дачыненні да культуры наогул — і да віцебскай у прыватнасці. Пытанне гэтае, несумненна, цікавае не толькі прафесіяналам сферы. Я выправіўся менавіта з такой цікавасцю ў слаўны горад на Заходняй Дзвіне, у якой, як вядома, так і не патануў паэт Генадзь Шпалікаў, каб высветліць эканамічныя дэталі. А калі больш канкрэтна — як дзяржава фінансуе віцебскую культуру. Асаблівы мой акцэнт быў на тым, за кошт чаго жывуць і развіваюцца ўстановы культуры абласнога цэнтра. Ці дапамагаюць ім прыватныя структуры? Пра што мараць іх работнікі, чаму засмучаюцца, дзе шукаюць пазабюджэтныя даходы? Гэта значыць, вырашыў я зірнуць на сярмяжную прозу жыцця ў сферы культуры праз фінансава-эканамічную прызму.
Далей
|
№ 46 / 1120 за 2013-11-16
Установа культуры: пошукі рэцэпту запатрабаванасці
12 лістапада ў рэдакцыі нашай газеты прайшла традыцыйная “гарачая лінія” з удзелам члена Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктара Палаца культуры Маладзечна Святланай САРОКА. Як і паведамлялася, сустрэча была прысвечана праблемам у сферы рэгіянальнай культуры, выяўленым пад час сёлетняга аўтатура нашых журналістаў па ўстановах культуры ўсіх абласцей рэспублікі. Замест адной анансаванай гадзіны гаворка цягнулася ажно тры. Пытанні чытачоў, дасланыя па электроннай пошце, зададзеныя па тэлефонах і з дапамогай сацыяльных сетак, мы вырашылі змясціць асобнымі блокамі.
Далей
|
№ 45 / 1119 за 2013-11-09
“Калі ж вы нас маркетынгу навучыце?”
Як і анансавалася, нядаўні Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” прапанаваў удзельнікам не толькі дасягненні ў бібліятэчнай справе, у тым ліку — найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, але і маштабны дыскурс “Беларуская бібліятэка будучыні”. Ініцыятарам і мадэратарам яго стала намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.
Далей
|
№ 44 / 1118 за 2013-11-02
№ 43 / 1117 за 2013-10-26
Гарачым сэрцам клуб не ацяпліць…
Мы ехалі па гомельскай зямлі, міналі шматлікія лясы (спрэс — сосны ды пясок) і разважалі над тым, што ўсе папярэднія дні аўтаваяжу па Магілёўшчыне ды Гомельшчыне не далі абсалютна ніякіх падстаў сцвярджаць, што ў нейкай установе культуры парушаецца працоўны распарадак дня. Паўсюль у адпаведнасці з шыльдамі-абвесткамі былі адчынены дзверы, паўсюль у бібліятэках былі наведвальнікі, а ў кожным клубе, які сустракаўся на маршруце, мы пастаянна знаходзілі для сябе штосьці нестандартнае, а значыць — цікавае. Выпадковасць? Напэўна, не. Хутчэй за ўсё — заканамернасць. У Асіповіцкім, Бабруйскім, Глускім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім раёнах цудоўна адчуваюцца і прафесійнае стаўленне да справы, і творчая самадастатковасць большасці пабачаных намі ўстаноў культуры.
На другую палову нашай экспедыцыі запланавалі наведаць яшчэ хоць адну вёску Нараўляншчыны і сам райцэнтр, а таксама праехацца да Турава праз Лельчыцкі і Жыткавіцкі раёны.
Далей
|
№ 42 / 1116 за 2013-10-19
Клуб ля дарогі. Спыніцца ці не?
Гомельшчына ўразіла заселенасцю. Калі на Віцебшчыне, скажам, мы назіралі паселішчы ў трыццаць-сорак жыхароў, дык на гомельскім Палессі вёскі ў колькасным плане — ці не ў дзесяць разоў буйнейшыя. А непадалёк — радыялагічны запаведнік. І на ўзбочынах лясных трас нас пастаянна суправаджалі папераджальныя знакі “Асцярожна — радыяцыя!”... І гэтая акалічнасць пэўнай жыццёвай абмежаванасці насычала нашу вандроўку надзвычайным філасофскім сэнсам. Маўляў, мы прыехалі на дзень-другі — ды зніклі, а тутэйшыя людзі тут жывуць і працуюць: іх падтрымліваць трэба ўсяляк. Інакш кадравы дэфіцыт, уласцівы, як вядома, не толькі сферы культуры вобласці, застанецца праблемай з праблем. І доказаў таму на аўтамаршруце сустрэлася нам шмат.
Далей
|
№ 41 / 1115 за 2013-10-13
Кошт ініцыятывы — 61 мільён
Восеньская аўтавандроўка па роднай Беларусі — адхланне для сэрца і душы: барва і золата лясоў, неабдымнасць лугавых абсягаў, купанне сонца ў рачных затоках… Едзем і разважаем: калі неўзабаве краіна не прырасце дывідэндамі ад турызму, дык нашчадкі нас не зразумеюць. Вобразна кажучы, беларуская матухна-прырода карціну стварыла непераўзыдзеную, наша ж задача — “раму” належную зрабіць, гэта значыць — прывабную і зручную для вандровак інфраструктуру. І ў сельскіх устаноў культуры, на наш погляд, абавязак тут не з апошніх: стварэнне ды “раскрутка” брэндаў, якія турыст (і ўнутраны, і знешні) ніяк не абміне. Прынамсі, здаровы сэнс развіцця любой еўрапейскай дзяржавы пераконвае менавіта ў гэтым. Дарэчы, як нам распавялі ў Вяззеўскім СДК, што падтрымлівае творчыя стасункі з замежжам, ва Украіне абласныя і раённыя структуры роднаснага нам міністэрства называюцца “ўпраўленнямі і аддзеламі культуры, турызму і аховы культурнай спадчыны”. Але, пагадзіцеся, справа не ў назве, а — у змесце сістэмнай працы, скіраванай на папулярызацыю ды развіццё менавіта беларускай спаконвечнай традыцыі. Між тым, “хваробы” нашы на брэндавых, здавалася б, маршрутах застаюцца ранейшымі: і кавы не заўжды папіць можна, і рэклама культурнай дзейнасці альбо цалкам адсутнічае, альбо не адпавядае рэчаіснасці. У той жа Глушы на Бабруйшчыне, як нам распавялі вяскоўцы, турыст на джыпе, падпарадкоўваючыся ўказальніку “Музей рамёстваў”, паслухмяна збочыў з трасы, але, пабачыўшы заняпад скансена, плюнуў, развярнуўся і знік…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|