Праекты развіцця № 25 / 1308 за 2017-06-24
Цеплахода няма. Ёсць байдарка…
Што засталося ў памяці пасля наведвання Мёршчыны ды Верхнядзвіншчыны? У першую чаргу — упэўненасць тамтэйшых работнікаў культуры. А гэтая рыса, па нашым перакананні, — адна з найважнейшых для прафесіянала. Даўно пішам пра тое, што кантактаваць з такімі профі — асалода.
Далей
|
№ 23 / 1306 за 2017-06-10
І булачка да чаю…
Так атрымалася, што па-за ўвагай нашага аўтатуру аказаліся раёны Беларусі па перыметры мяжы. Вырашылі гэты недахоп ліквідаваць, бензін не эканоміць і гэтым разам дабрацца ці не да самай паўночнай кропкі краіны. Інакш кажучы, рушылі па зямлі Віцебшчыны ў бок Асвеі. Тое, што бачылі па дарозе, настройвала на выключна дзелавы лад.
Далей
|
№ 21 / 1304 за 2017-05-27
Пакуль спяваем…
Для калектываў і кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх хораў народнага і акадэмічнага напрамкаў у краіне праходзяць майстар-класы Міхаіла Дрынеўскага, народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора iмя Генадзя Цітовіча, і Тамары Слабодчыкавай, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. “К” падабралася да асвятлення падзеі спосабам правераным, даслаўшы карэспандэнта выдання “У тур са сваім журналістам” на чарговы этап у Магілёў... Адбываецца ўсё названае ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча”, накіраванай на папулярызацыю нацыянальнага харавога мастацтва, што нарадзілася ў 2015-м. Сёлета падзея, якую мяркуецца праводзіць раз на два гады, стартавала ў красавіку, а завяршыцца павінна вераснёўскім гала-прадстаўленнем у Мінску. У рамках праекта хор імя Цітовіча ўжо даў шэраг канцэртаў у абласных цэнтрах (плюс Маладзечна), 22 мая ён выступіў у сталіцы, а 31-га яго чакае Гомель.
Далей
|
№ 20 / 1303 за 2017-05-20
“Кірылам Тураўскім” па моры Герадота
Нядаўна ён называўся саветам дырэктараў абласных метадцэнтраў. Цяпер гэта — Рэспубліканскі савет па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці. Як зазначыў яго кіраўнік Алег Хмялькоў, адказнасці паболела, але і паўнамоцтвы сталі шырэйшымі. Маўляў, сёння ўзняць праблему — адно, а вызначыць шляхі яе вырашэння — зусім іншае. Вось пра гэта “зусім іншае” і паспрабую распавесці гаворку.
Далей
|
№ 19 / 1302 за 2017-05-13
Майстар-класы vs. “капрызы” з месцаў
Смаргонь — семдзесят трэці населены пункт (з меркаваных дзевяноста) для “залатога акардэона краіны”, спевака і аўтара песень Ігара Квашэвіча ў яго “Беларусь-туры”, распачатым у мінулым верасні. Фіналу музычна-адукацыйнага праекта “К” чакаць не стала. Па-простаму, у шараговым парадку, мы “наляцелі” ў гэты горад разам з артыстам, каб падтрымаць лаўрэата міжнародных конкурсаў маральна, а саму акцыю, якая кладзецца ў рэчышча цыкла артыкулаў “У тур са сваім журналістам”, сілай друкаванага слова...
Далей
|
№ 18 / 1301 за 2017-05-06
Калі Паліна — самая галоўная
Даўно мы не былі ў Слуцкім раёне. А дарэмна. Менавіта тут у свой час былі дасягнутыя ці не першыя ў краіне пераканаўчыя вынікі ў аказанні платных паслуг, у наладжванні маладзёжнага адпачынку і дыскатэчнага руху. Карацей, едзем у край слуцкіх паясоў ды працавітых людзей.
Далей
|
№ 17 / 1300 за 2017-04-29
Музейныя “гастролі”
Перадгісторыя выставы “То не музыка — натхненне...” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Раённым краязнаўчым музеі горада Паставы Віцебскай вобласці вельмі цікавая.
Далей
|
№ 16 / 1299 за 2017-04-22
Тэрыторыя Батраковай
Здавалася, нават дрэвы віталі Наталлю Батракову на яе радзіме! Пра землякоў і казаць няма чаго: для іх яна — культавы літаратар. У Бялынічы разам з намі панастальгаваць адправіліся два аднакласнікі папулярнейшай беларускай пісьменніцы (некалі яны пераехалі ў сталіцу і зрабілі кар’еры). У горадзе ж, пасля таго як мы з Наталляй Мікалаеўнай выканалі “інспекцыю” ўстаноў культуры, якія яна наведвала калісьці, — да нас далучыліся яшчэ двое бялынічцаў-аднакласнікаў. Я глядзеў на тое, як усе яны размаўлялі, успаміналі, і па-добраму зайздросціў ім, тым, хто змог не проста не страціць сувязі, а ўсяляк іх берагчы...
Далей
|
№ 15 / 1298 за 2017-04-15
Фантан ідэй. І з водаправодам!
Апошні дзень нашай аўтатураўскай камандзіроўкі па Міншчыне і Магілёўшчыне выдаўся надзвычай плённым. Пабачылі ў дзеянні ўстановы культуры адразу трох раёнаў. Словам, было што параўноўваць. І тут вось пра што хацелася б сказаць. У свой час нашы аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пачыналі з нуля і пры адносна аднолькавых умовах. Але на сёння кожны прыйшоў да выніку, які часам істотна розніцца ад таго, што зроблена, скажам, найбліжэйшымі суседзямі. Працэс дыялектычны і натуральны. Гэта як у старэйшай групе дзіцячага садка: кожнаму выхаванцу руплівая выхавальніца дае аднолькавы канструктар, але якімі рознымі атрымліваюцца канструкцыі. Безумоўна, тут усё ад канструктара залежыць. Вось на такую акалічнасць і хацелася б зрабіць акцэнт.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|