аКно ў свет № 21 / 1251 за 2016-05-21
Паміж ідэнтычнасцю і вялікім бізнесам
На гэтым тыдні ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адкрылася выстава Юсі ААЛТА — класіка фінскай фатаграфіі. Партрэты фінскіх прэзідэнтаў, серыі абстрактных работ, назіранні, эксперыменты, стрыт-фота — экспазіцыю можна смела назваць рэтраспектыўнай, бо яна ахоплівае 50 гадоў кар’еры спадара Аалта. Класік, мадэрніст і рамантык — менавіта так пазіцыяніруе сябе наш герой, які стаў адным з першых выкладчыкаў гісторыі фатаграфіі ў сваёй краіне ў 1970-я. Напярэдадні выставы майстар пагадзіўся даць эксклюзіўнае інтэрв’ю карэспандэнту “К”.
Далей
|
№ 19 / 1249 за 2016-05-07
Абрады ці “Зорныя войны”?
З 29 красавіка па 1 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў у рамках Года культуры адбылася X Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання”. Пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, ХIII этнаграфічны канцэрт “Фальклор беларускай глыбінкі” і выступленні маладзёжных фальклорных гуртоў, майстар-класы вядучых спецыялістаў, а таксама экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту на мастацкую рэканструкцыю валачобнага абраду беларусаў... Тым часам “К” прадстаўляе вытрымкі з дакладаў некаторых замежных спецыялістаў, якія выступілі на гэтым прадстаўнічым форуме, каб даць пэўны спектр тэм, цікавых фалькларыстам замежжа.
Далей
|
“Арыведэрчы” ненадоўга
Амаль год таму ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, напэўна, прамаўляліся словы “арыведэрчы” ды “чао”: мінская публіка развітвалася з італьянскiм гуртом “I Tamburellisti di Otranto” (“Бубначы з Атранта”). Праўда, расстанне аказалася нядоўгім: у красавіку гэты ансамбль, у склад якога ўваходзяць юныя музыканты, што спяваюць, танчаць ды, натуральна, граюць на бубнах, пры падтрымцы пасольства Італіі ў рамках творча-адукацыйнага праекта “Мост дружбы: Беларусь — Італія” паказаў праграму “Музыка душы” з удзелам і беларускіх калектываў.
Далей
|
№ 18 / 1248 за 2016-04-30
Новыя прыпавесці, што вярэдзяць душу…
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” правяла міжнародную выставу сучаснага іканапісу “Прыпавесці”. Яе ўдзельнікі — мастакі з краін, дзе праваслаўнае веравызванне глыбока ўкаранёна ў культурны грунт і грамадскую свядомасць.
Далей
|
№ 17 / 1247 за 2016-04-23
"Зоркі" ў горадзе
Калі вы думаеце, што замежныя артысты пасля сваіх выступаў у беларускіх гарадах адразу ж з’язджаюць у аэрапорт ці на вакзал альбо рэлаксуюць у рэстаранах ці гасцініцах, то думаеце правільна. Але некаторыя з іх, здараецца, усё ж замаўляюць арганізатарам канцэртаў нейкую культурную праграму, экскурсію па горадзе. Зрэшты, і прамоўтары, бывае, скіроўваюць гастралёраў на знаёмства з мясцовымі славутасцямі. І калі ўсё “зрастаецца”, з’яўляюцца здымкі накшталт тых, якія мы прапануем вашай увазе. А прадстаўнікі беларускіх канцэртных агенцтваў даюць каментарыі па дадзенай тэме.
Далей
|
№ 15 / 1245 за 2016-04-09
У Салонікі са сваім футрам
Праблема фінансавання ў кіно стаіць так востра, што, падобна, пасунула ў бок творчыя пытанні. Адной з найраспаўсюджаных формаў для кінематаграфістаў з’яўляецца ўдзел у пітчынгах — прэзентацыях з мэтай знаходжання інвестараў. Некалькі тыдняў таму на адным з найбуйнейшых еўрапейскіх кінафорумаў у грэчаскіх Салоніках удзельнічаў новы праект беларускага дакументаліста Настассі МІРАШНІЧЭНКА, рэжысёра студыі спецпраектаў Міжнароднай тэлерадыёкампаніі “Мір”.
Далей
|
“Вітруві”, арган і сакрэты домры
У Віцебскай абласной філармоніі віруе творчае жыццё. Як бачна з пошты “К”, сакавік для горада над Дзвіной стаўся насычаным на цікавыя падзеі ў акадэмічнай музыцы.
Далей
|
Ад “Крыку 229А” да хору Дубры
Пасля падпісання ў 2013-м дамовы аб супрацоўніцтве, педагогі і студэнты беларускай і латвійскай акадэмій музыкі атрымалі магчымасць абмену вопытам. Год таму ў Рызе адбылося выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і канцэрт яе сімфанічнага аркестра “Маладая Беларусь”. Цяпер адбыўся візіт у адказ.
Далей
| |
№ 14 / 1244 за 2016-04-02
Сапраўдная беларуска
У адзін з нядаўніх уік-эндаў культурнае жыццё Брэста ўзбагаціла праграма фільмаў-прызёраў Нацыянальнага конкурсу Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад-2015”. Была паказана і кароткаметражная стужка “Сапраўдная амерыканка”, уганараваная на форуме дыпломам журы. Цікава, што знята карціна ў Злучаных Штатах на англійскай мове, але яе аўтар, Дар’я Жук, — мінчанка, хоць жыве ў ЗША ўжо два дзесяцігоддзі. “К” распытала рэжысёра пра шлях у кіно і пра тое, чаго можа дасягнуць моцная асоба ў творчасці.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|