Гістарыёграф № 11 / 1398 за 2019-03-16
Лёс апошняга рэктара
Красавік 1923 года. У Віцебскім мастацка-практычным інстытуце — калысцы знакамітай мастацкай школы — праходзіць рэвізія. Губернскі аддзел Рабоча-сялянскай інспекцыі правярае дзейнасць гэтай навучальнай установы пачынаючы з 1918 года. Рэвізоры вынікамі праверкі не задаволены: па іх меркаванні, інстытут не адпавядае свайму прызначэнню. Дрэннае ўражанне ў інспектараў выклікае і выстава студэнцкіх работ, большасць з якіх выканана ў авангардным стылі.
У заключэнні камісіі адзначана: інстытут “мае за сабой выключна адмоўныя бакі, якія заключаюцца ў прычыненні шкоды рэспубліцы сваім існаваннем”. Не задавальняе і постаць кіраўніка навучальнай установы: ён “не атрымаў адпаведнай навуковай падрыхтоўкі для заняцця месца рэктара ў вышэйшай школе”. У прынцыпе, гэта праўда, але…
Далей
|
№ 10 / 1397 за 2019-03-09
Школа мастацтваў імя Пушчыных?
Вось ужо шмат гадоў ля ўваходу ў Светлагорскую школу мастацтваў вісіць памятная дошка, якая нагадвае пра рашэнне раённага выканаўчага камітэта назваць плошчу перад будынкам у гонар Пушчыных. Рашэнне гэтае было прынята па маёй прапанове, але, па ўсёй верагоднасці, проста забыта. У ва ўсякім разе, нічога пушчынскага на плошчы няма і не прадбачыцца.
Зрэшты, яшчэ больш лагічным і значным увекавечваннем памяці Пушчыных будзе назваць саму школу ў год яе 55-гадовага юбілею ў гонар гэтага старажытнага дваранскага роду, які некалі зрабіў Парыцкую воласць вядомай ва ўсёй Расійскай імперыі. Тады сыдуцца ў адзінае цэлае часавыя прасторы, з’явіцца больш выразная пераемнасць адукацыйных і культурных традыцый.
Да таго ж, Пушчыны захапляліся музыкай. І ў Парыцкім жаночым вучылішчы, адкрытым імі ў 1860 годзе (і гэта была першая такая навучальная ўстанова ў Беларусі!), музычнае выхаванне з’яўлялася істотнай часткай агульнага.
Далей
|
Будынак у стылі “мадэрн”
Летась у Мастацкі музей у Дняпры я трапіў у апошні вечар перад ад’ездам, літаральна напрыканцы закрыцця ўстановы. А прыехаўшы сёлета на чарговы фестываль “Лествіца”, пра які ўжо нядаўна распавядаў чытачам “К”, рушыў да таго будынка ў стылі “мадэрн” амаль адразу па засяленні ў гатэль. Экспазіцыю паглядзеў уважліва, не аднойчы абышоўшы ўсе залы па рыпучым паркеце. І ўпэўніўся: адно дзеля гэтага музея варта наведаць Дняпро!
Некалі пра той музей адзін ганарлівы мастацтвазнаўца напісаў: “Экспазіцыя вадкая, як суп”. Цяпер усё іначай: што называецца, лыжка стаіць!
Далей
|
№ 9 / 1396 за 2019-03-02
Дырэктар на тры месяцы
Восеньскім днём 1918 года на перон Віцебскага вакзала з петраградскага цягніка выйшаў хударлявы мужчына гадоў сарака. Гэта быў вядомы графік і мастак тэатра Мсціслаў Дабужынскі. Сюды ён прыбыў па накіраванні Аддзела выяўленчых мастацтваў пры Наркамасветы паўночна-заходніх абласцей для дапамогі ў арганізацыі працы створанай у Віцебску Народнай мастацкай вучэльні.
Далей
|
Патрыярх археалогіі і яго скарбы
Знакаміты беларускі гісторык Эдуард Міхайлавіч Загарульскі не так даўно адсвяткаваў сваё 90-годдзе. Ён належыць да таго пакалення, на жыццё і дзейнасць якога істотна паўплывалі няпростыя рэаліі савецкай эпохі, а потым і змена эпох. І тым не меней, набыткі навукоўца вылучаюцца ўражвальнай грунтоўнасцю.
Далей
|
Навука пераважыла штангу
Міхаіл Стралец — адзін з пастаянных аўтараў “К”. Хацелася б трохі распавесці пра гэтага чалавека, якога я ведаю з маладосці. Тым болей, і нагода выдатная — ягонае 60-годдзе.
Далей
| |
№ 8 / 1395 за 2019-02-23
З рэвалюцыйным пафасам
Кожная грамадская з’ява ўваходзіць каранямі ў глыбіні гісторыі, і каб зразумець яе, трэба ведаць вытокі. Перш за ўсё, гэта тычыцца культурнай сферы — шматзначнай, разнастайнай і шматгучнай. Сёлета сістэма культасветустановаў Беларусі адзначае сваё стагоддзе. Яна фарміравалася ва ўмовах разрухі, голаду, барацьбы за ўсталяванне новай улады, якое вяло за сабою змены ў спаконвечнай абрадавай культуры народа.
Далей
|
№ 7 / 1394 за 2019-02-16
“Кармэн” з блакітнымі вачыма
Самай вядомай беларускай Кармэн — Ларысе Александроўскай — 15 лютага споўнілася б 115 гадоў. Менавіта з гэтай нагоды ўвечары 19 лютага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі — неўміручая класіка Жоржа Бізэ. А непасрэдна перад спектаклем, на другім паверсе, каля Камернай залы, якая носіць імя прымадонны, адкрыецца выстава “Адзін дзень з Ларысай Пампееўнай”. Там можна будзе ўбачыць унікальныя фотаздымкі, праграмкі, афішы, касцюмы, аксесуары, асабістыя рэчы артысткі: напрыклад, яе патэфон і туалетны столік.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Нязгасная зорка Зінаіды Канапелькі
Коласаўскі тэатр спарадзіў нямала зорак першай велічыні. Але нават сярод іх яна вылучаецца сваёй яркасцю. Зусім нядаўна мы адзначалі стагоддзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, уладальніцы медаля Францыска Скарыны, ганаровай грамадзянкі горада Віцебска Зінаіды Канапелькі. У ейным жыцці было ўсё — і поспех, і страты. Яе шлях у тэатры ўвасобіў розныя вехі, розныя этапы гісторыі славутага нацыянальнага калектыву.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|