Дастаеўскі і Дастоева: Парадыгма генія
11 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Маштабныя святкаванні з гэтай нагоды ладзяцца сёння ва ўсім цывілізаваным свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адкуль паходзіць шляхецкі род Дастаеўскіх.
Так, у Іванаўскім раёне, дзе ў вёсцы Дастоева нарадзіліся продкі будучага класіка рускай літаратуры, 11 лістапада на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы”, прысвечаная юбілею пісьменніка і 515-годдзю роду Дастаеўскіх. У мерапрыемствах прымалі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Беразоўская, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі краіны Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка,
доктар філалагічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Ірына Мінералава, прадстаўнікі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Далей