Сітуацыя № 9 / 1292 за 2017-03-04
Доўгая дарога да імені…
У выдавецтве “Вышэйшая школа” выйшла кніга “Сямейныя абрады і звычаі”. Аўтар тэксту, Тамара Варфаламеева, грунтоўна апісала сямейную абраднасць усіх гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі. На электронным дадатку да кнігі змешчаны экспедыцыйныя аўдыя- і відэазапісы Ірыны Мазюк (каля 80 трэкаў), адпаведныя тэматыцы выдання. Узровень тэкстаў, запісаў і ўкладання высока ацанілі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У рэдакцыю “К” звярнулася аўтарка запісаў і ўкладальніца электроннага дадатку. Імя Ірыны Мазюк не пазначана ні ў бібліяграфічным апісанні кнігі, змешчаным на абароце тытульнага аркуша, ні на паверхні дыска. Звесткі пра ўкладанне дасяжныя толькі пасля таго, як дыск устаўлены ў дыскавод. Аўтарку турбуе, што яе імя не будзе ідэнтыфікавацца падчас бібліяграфічнага пошуку, як тое было з амаль усімі дыскамі-дадаткамі да тамоў серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.
Далей
|
№ 38 / 1268 за 2016-09-17
Ці не дзікунства?
У самым пачатку адраджэння царкоўнага жыцця напрыканцы ХХ стагоддзя, аўтар гэтых радкоў выконваў замовы святароў. У прыватнасці, на стварэнне вялікіх алтарных вобразаў касцёлаў у Баранавічах, Дарэва, Ляхавічах і Гарадзеі. Нашу руку праваслаўнага мастака абраў Казімір Свёнтак для стварэння галоўнага вобраза, падараванага кардыналам касцёлу, у якім ён пачынаў сваё пастырскае служэнне. Аглядаючы гэты вобраз, тагачасны апостальскі нунцый спадар Каласуонэ некалькі разоў прамовіў слова “эччэленца” (выдатна).
Далей
|
№ 32 / 1262 за 2016-08-06
Знесла дах, але мастакі займелі “глебу”
У Гродна, акрамя цудоўна захаваных хрысціянскіх храмаў, акрамя замкавых муроў, нямала помнікаў архітэктуры грамадзянскай і прамысловай. Старыя воданапорныя вежы, што на мяжы гістарычнага цэнтра і сучаснай забудовы, у сваім класе рэч не менш каштоўная, чым згаданыя вышэй сакральныя і абарончыя аб’екты. Добрай захаванасці вежаў спрыяла тое, што напрыканцы 1980-х іх перадалі абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў пад творчыя майстэрні. Ведаючы, якія людзі ў тых вежах працавалі і працуюць, упэўнены: з часам для Гродна гэта будзе такая ж адметнасць, як для Парыжа так званы “Вулей” (комплекс мастацкіх майстэрань на паўднёвым захадзе горада ў пачатку мінулага стагоддзя).
Далей
|
№ 21 / 1251 за 2016-05-21
Каб нябожчыкаў не патрывожыць
Фотаздымкі з чалавечымі касцямі, узнятымі на дзённае святло каўшом экскаватара, абляцелі на мінулым тыдні ці не ўсе беларускія СМІ. Вядома, многія былі шакаваныя, убачыўшы такое ў наш час, ды яшчэ і непадалёк ад цэнтра Мінска. Работы на месцы колішніх Лютэранскіх могілак былі прыпынены, актывісты ў справе аховы спадчыны напісалі заяву ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Як у выніку вырашыцца гэтая сітуацыя, прагназаваць пакуль рана. Але ўжо цяпер яна выклікае адразу некалькі важных пытанняў.
Далей
|
“Фі” на адрас афіш
У адной з сацыяльных сетак з’явілася эмацыянальнае паведамленне, што Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр застаўся напярэдадні прэм’еры без афішы. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама, маўляў, не прыняў візуальнае рашэнне афішы да спектакля “Дзе адступаецца каханне…”, палічыўшы прапанаваны варыянт занадта змрочным. Інтэрнэт-хваля ўзняла на паверхню праблему, з якой не ўпершыню сутыкаюцца тэатры краіны...
Далей
|
№ 14 / 1244 за 2016-04-02
Не час “Троіцы”?
Музыканты этна-трыа “Троіца” б’юць у званы: на бліжэйшы мінскі канцэрт калектыву білеты прадаюцца так сабе...
Далей
|
№ 9 / 1239 за 2016-02-27
Арцемій, ты не маеш рацыі!
Звесткі пра пінскі цуд з прыпынкамі, прысвечанымі Году культуры, дакаціліся да расійскай сталіцы, і вядомы (у тым ліку скандаламі) дызайнер Арцемій Лебедзеў у, скажам шчыра, хамскай форме з выкарыстаннем непадцэнзурнай лексікі ў сваім блогу абвінаваціў распрацоўшчыкаў прыпынкаў для Пінска ў плагіяце. Маўляў, такая канструкцыя была распрацавана ягонай студыяй яшчэ шэсць гадоў таму для расійскай Пярмі. Аўтары пінскай распрацоўкі ў прэсе катэгарычна абвяргаюць абвінавачванне.
Далей
|
№ 5 / 1235 за 2016-01-30
Канец “Летапісу”?
У дачыненні да беларускага дакументальнага кіно ўжо які год чаканая падстава для зацікаўленай гутаркі — прэс-паказ стужак студыі “Летапіс” кінастудыі “Беларусьфільм”, што былі знятыя цягам мінулага года. Якія тэндэнцыі? Чым жыве краіна праз летапіс дзён? Што стварылі мэтры? У якім стане сучасная дакументалістыка, пра якую, як і пра анімацыю, у адрозненне ад кіно мастацкага, гавораць у свеце, прызнаюць, адзначаюць фестывальнымі ўзнагародамі? Карацей, сустрэча правакуе пытанні і, вядома ж, развівае роздум над імі.
Далей
|
Як схапіць “шэрага” за руку?
У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваецца дзейнасць нелегальных экскурсаводаў на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”. Хоць у правілах яго наведвання існуе забарона на ажыццяўленне незаконнай экскурсійнай дзейнасці, але які “нелегал” зважаў на правілы? Натуральна, супрацоўнікі комплексу аб’явілі канкурэнтам бой. Яны, маўляў, і гісторыю скажаюць, і працуюць не на дзяржбюджэт. Але ж схапіць “шэрага” за руку досыць праблематычна, бо ў яго заўжды контраргумент напагатове: не платную групу экскурсантаў прывёў, а сваякоў ды сяброў…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|