“Беларускія парыжане” ў Мінску: таямніцы “другога нараджэння” твораў
Як ужо вядома, "Белгазпрамбанк" выступіў ініцыятарам і непасрэдным удзельнікам унікальнага працэсу вяртання на радзіму твораў вядомых у свеце мастакоў так званай Парыжскай школы, якія нарадзіліся ў Беларусі і для якіх Францыя стала другой Айчынай. І сёння больш за 60 работ (жывапіс, графіка) — у Мінску. Але частку з іх трэба адрэстаўраваць. За гэтую высакародную, але складаную справу ўзяліся прафесійныя рэстаўратары Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у сценах якога восенню бягучага года мы пабачым усе гэтыя творы, а менавіта: жывапіс М.Шагала і У.Суціна, работы П.Крэменя, О.Цадкіна, О.Любіча, М.Кікоіна, С.Зарфіна, Я.Зака, Р.Геніна, Н.Хадасевіч-Лежэ, Я.Балглея. Практычна ніхто з беларусаў гэтыя работы раней не бачыў, і таму акцыя вяртання не толькі ўласна імёнаў аўтараў на іх этнічную радзіму, але і іхніх твораў, дастойная ўсялякай увагі і падтрымкі. А нашым таленавітым рэстаўратарам трэба шчыра падзякаваць: без іх душы і рук уражанне ад твораў мастацтва было б няпоўным…
Далей