Адзін у полі не воін
Кінематограф, які і любы іншы від мастацтва, — гэта не адно выдача шэдэўраў “на-гара”, а складаная, карпатлівая праца, добра арганізаваная і зладжаная дзейнасць цэлага калектыву спецыялістаў. Сёння, ва ўмовах дынамічнага развіцця тэхнічных і тэхналагічных магчымасцей, змен сацыяльна-эканамічных рэалій, працэс кінавытворчасці перажывае значныя трансфармацыі, значэнне і наступствы якіх можна будзе ў поўнай ступені ацаніць толькі праз пэўны прамежак часу. Але кінематаграфісты — тыя, хто на пачатку ХХІ стагоддзя актыўна стварае эстэтычна-творчае “кінаполе”, не жадаюць у чаканні іх сядзець, склаўшы рукі. Так, сёння кінаіндустрыя здольна прыносіць немалыя грошы, але ж не хлебам адзіным жывуць творцы, і паказчык “сытасці” апошнім часам усё часцей саступае дарогу пошукам свайго месца ў творчай прасторы, той маральнай “звышзадачы”, з якой і ствараліся ва ўсе часы лепшыя кінафільмы.
Нагодай для таго, каб абмяняцца думкамі, яшчэ раз “зверыць сістэмы каардынат”, стаўся і Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Калі для гледачоў ён проста вялікае кінасвята, дык для кінематаграфістаў-прафесіяналаў — гэта і добрая магчымасць сабрацца і пагаварыць пра тое набалелае, што хвалюе кожнага з іх. Акурат з гэтай мэтай і сабраліся беларускія кінематаграфісты разам са сваімі калегамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама краін былога Савецкага Саюза ў сталічным Доме кіно. Адкрыты і канструктыўны тон задаў размове Юрый Цвяткоў, які прапанаваў скіраваць гутарку не толькі на абмеркаванне ходу і вынікаў фестывалю, але і спецыфікі існавання кінематаграфістаў у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. Госці распавялі пра тую сітуацыю з кінавытворчасцю, што склалася ў іх краінах. І высветлілася, што многія “лакальныя” праблемы і клопаты выходзяць за рамкі міждзяржаўных межаў і ўласцівы сучаснаму кінапрацэсу наогул. І пераадоленне іх неабходна для таго, каб кінематограф мог вынайсці якасна новы ўзровень.
Далей