ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ: "СУБ'ЕКТЫЎНЫ МАСТАК ЦІ АБ'ЕКТЫЎНЫ НАЗІРАЛЬНІК"
Майстэрня мастака-ілюстратара не патрабуе вялікай прасторы. Мінская студыя Паўла Татарнікава з усіх яго рабочых памяшканняў — самая маленькая. Стол каля акна, на ім аркушы паперы, пэндзлі, алоўкі, фарбы, замалёўкі, творы... Кнігі на паліцах... Мастак часта прыпыняецца ў Брэсце — горадзе, дзе нарадзіўся, там у вялікай майстэрні, размешчанай у бацькоўскай хаце, працаваць асабліва камфортна. А для летняга часу будуецца майстэрня ў нядаўна набытай вясковай хаце на Валожыншчыне.