Дзейныя асобы Снежань 2014г.
Ігар Алоўнікаў
Фартэпіяннае мастацтва ў нашай краіне існуе на высокім узроўні і шырока інтэгравана ў сусветную культурную прастору. Пра гэта сведчыць творчасць аднаго з выдатных прадстаўнікоў сучаснага піянізму Ігара Алоўнікава, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Акадэміі музыкі. Шматграннасць і маштабнасць яго дзейнасці ўражваюць. Ён не толькі піяніст, але і арганіст, аўтар больш як ста фартэпіянных транскрыпцый. Пра розныя аспекты выканальніцкага майстэрства -- гутарка з маэстра.
Далей
|
Лістапад 2014г.
Таццяна Кубліцкая
Яна — у чымсьці знакавая фігура нашай анімацыі. Справа не толькі ў яе прыгожых і таленавітых фільмах, якія атрымалі шмат узнагарод на міжнародных фестывалях. Таццяна Кубліцкая прайшла вельмі доўгі шлях па мудрагелістых сцяжынках прафесіі — ад прарысоўшчыка, кантуроўшчыкаі іншых складаных спецыяльнасцей да мастака-пастаноўшчыка і рэжысёра мультфільмаў. Яе творчасць з’яўляецца прыкладам сапраўднай адданасці сваёй прафесіі.
Далей
|
Кастрычнік 2014г.
Аляксандр Літвіноўскі
Не толькі лепшыя айчынныя, але і замежныя выканаўцы выводзілі ў свет музыку гэтага кампазітара. Гучала яна (здаралася, і неаднойчы) у Германіі, ЗША, Ізраілі, Ірландыі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Румыніі, Турцыі, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі. 52-гадовы майстар спазнаў многія законы і сакрэты прафесіі.
Яго творы маюць поспех, імя набыло міжнародную вядомасць, а кола слухачоў ды выканаўцаў пашыраецца.
Далей
|
Верасень 2014г.
Аляксандр Шаўкаплясаў
Акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шаўкаплясаў — асоба крэатыўная і неардынарная.
Далей
|
Жнівень 2014г.
Галіна Гарэлава
Ёсць кампазітары модныя і традыцыйныя, эпатажныя і акадэмічныя, мінімалісты і манументалісты, трагікі і лірыкі. Ёсць аўтары, опусы якіх выключна разумовыя, вылічаныя і зашыфраваныя, нібыта крыжаванка ці рэбус. Ёсць аўтары, у сачыненнях якіх гарманічна яднаюцца эмацыйны і інтэлектуальны пачаткі.
Далей
|
Ліпень 2014г.
Аляксандр Хумала
У творчай біяграфіі гэтага дырыжора ўражвае прадстаўнічы спіс фестываляў і праектаў, у якіх ён удзельнічаў. Геаграфія выступленняў Аляксандра Хумалы надзіва шырокая — ЗША, Італія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Францыя, Швецыя.
Далей
|
Чэрвень 2014г.
Анатоль Казазаеў
Звычайна ўсе лаўры за фільм атрымлівае рэжысёр. Насамрэч кінатвора без майстэрства аператара папросту няма — няма той візуальнай матэрыі, з якой фільм «шыюць». Як тая матэрыя ўзнікае з фарбаў, святла і ценяў — пра гэта мы размаўляем з таленавітым кінааператарам, прызёрам міжнародных кінафестываляў Анатолем Казазаевым.
Далей
|
Травень 2014г.
Алег Хадоска
У кожным відзе мастацтва ёсць асобы, чые творы, новыя і ранейшыя, вызначаюць магчымы прафесійны ўзровень. На пэўнай культурнай тэрыторыі, у пэўнай краіне. Вызначаюць планку, да якой многія могуць і не дацягнуцца. Творчасць Алега Хадоскі цікавая тым, што кампазітар здатны такой прывіднай, няўлоўнай, ілюзорнай субстанцыяй, як музыка, перадаць светаадчуванне сучаснага чалавека.
Далей
|
Красавік 2014г.
Ігар Бышнёў
Калі б Ігар Бышнёў быў музыкантам, яго можна было б назваць чалавекам-аркестрам. Разглядаю сувенірныя паштоўкі, зробленыя ім разам з сынам, і думаю: можна зняць фотакамерай на вялікай адлегласці ваўка і ваўчыху, якія мілуюцца, і максімальна наблізіць да нас іх сімпатычныя пысы. Але як зафіксаваць, напрыклад, такі сюжэт: лясны вожык узлез на корч і, нібыта Нарцыс, любуецца ўласным адлюстраваннем у вадзе? Пашанцавала? Ці аўтар ведае нейкія патаемныя падыходы да звяроў?
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
|