Перыпетыі лёсу № 11 / 1554 за 2022-03-12
Калі музыка бярэ ў палон…
Юлія Чырык нарадзілася ў Васілевічах Рэчыцкага раёна. Вельмі рана ў яе жыццё ўвайшла музыка. Часта разам з малодшай сястрой дзяўчына рабіла хатнія канцэрты для бацькоў. Ёй падабалася ўсё: класічная музыка, народная, эстрадныя песні і выступленні рок-музыкаў. Калі Юлі споўнілася дванаццаць гадоў, яна
сказала бацькам, што разам з сястрычкай хоча паступаць у музычную школу. Дзяўчынкі былі залічаны ў клас фартэпіяна. На заняткі Юля бегла з радасцю. Даспадобы прыйшліся і сальфеджыа, і музычная літаратура, і, вядома ж, практычныя заняткі. Па-мойму, з гэтага “падабаецца ўсё” і вырастае творца.
Далей
|
№ 8 / 1551 за 2022-02-19
Бясцэнны вопыт творцы
Воля нарадзілася ў вёсцы Баравікі Светлагорскага раёна. З дзяцінства яе прыцягваў свет музыкі і тэатра. Дзяўчынка паступіла і з поспехам скончыла Баравікоўскую музычную школу па класе акардэона. Асабліва радавалі вучаніцу ўрокі выкладчыцы Ірыны Стрыжэус. Вольга прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці ў школе і ў мерапрыемствах Баравікоўскага СДК.
Стваральнік і кіраўнік ансамбля народнай песні “Маладзіцы” Надзея Аляксеенка з радасцю прыняла дзяўчынку ў склад калектыву, давярала ёй выконваць ролі пры інсцэніроўцы аўтэнтычных абрадаў. Мама дзівілася: “І ў каго ты ў нас удалася?” Хто ж яго ведае, адкуль тыя здольнасці бяруцца? Пра таленавітых дзяцей звычайна кажуць: “Гасподзь пацалаваў дзіцятка пры нараджэнні”.
Далей
|
№ 6 / 1549 за 2022-02-05
Калі мары здзяйсняюцца
Насця нарадзілася ў невялікай вёсачцы Сабалі, якая знаходзілася за сем кіламетраў ад гарадскога пасёлка Брагін. У школьныя гады дзяўчынка марыла стаць настаўніцай беларускай мовы, псіхолагам, праграмістам і журналістам. Сталела і паступова рэалізоўвала пастаўленыя мэты. Былі на гэтым шляху перамогі і расчараванні. Але перамог было ўсё ж болей.
Далей
|
Слова, голас, паэзія…
Мастацтва слова выдзяляецца з усіх іншых відаў дзейнасці чалавека. Словам можна падбадзёрыць, пакрыўдзіць, зламаць. А паэтычнае слова — сапраўдны дар, якім надзелены адзінкі.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Пагосцкая берагіня
Кацярына Панчэня — звычайная сельская працаўніца і знакамітая спявачка з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, захавальніца традыцый Тураўшчыны — сёлета адзначае юбілей — 80 гадоў. Нядаўна Жыткавіцкі райвыканкам ушанаваў яе званнем ганаровага грамадзяніна.
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Майстар імправізаціі Таццяна Шыдлоўская
З дзяцінства Таня танцавала і спявала. Здольнасці атрымала ў спадчыну ад бацькоў: мама добра танчыла, а бацька добра спяваў. Пачуўшы новую мелодыю, малая пачынала свой танец-імправізацыю, часта рабіла канцэрты для сваякоў. Мама адвяла сваю плясунню ў танцавальны гурток Дома культуры хімікаў (у цяперашні час — Светлагорскі цэнтр культуры). У падлеткавым узросце дзяўчына танчыла ў калектыве бальных танцаў пад кіраўніцтвам Таццяны Саларовай, але марыла трапіць у склад рытм-балета “Эўрыдыка”. Гэты танцавальны калектыў у 1978 годзе стварыла Ніна Ходар як адну з частак неверагодна папулярнага ў тыя гады клуба аматараў мастацтваў “Арфей”. Клуб, на жаль, ужо даўно зачынены, а “Эўрыдыка” паспяхова выступае да гэтага часу. У 1984 годзе мара Таццяны ўвасобілася ў жыццё — яна ўвайшла ў склад калектыву рытм-балета да таго часу ўжо пад кіраўніцтвам Людмілы Альхавіковай.
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
Яна стварыла танцавальны свет
Калі дзяўчынцы было пяць гадоў, мама прывяла яе ў танцавальны калектыў. Маці сама марыла стаць харэографам, але не атрымалася. Надзейка з радасцю і велізарным жаданнем вучылася танцаваць. Так маміна мара ўвасобілася ў жыцці дачкі. Затым дзяўчынка вучылася ў школе №8, дзе настаўніцай харэаграфіі была Алена Аземша. Надзея Сяргееўна і цяпер удзячная сваёй настаўніцы, якая, можна сказаць, уклала душу ў творчасць і шмат зрабіла для сваёй вучаніцы. Падтрымка сям’і, сяброў, харэографа падштурхнула дзяўчыну на рэалізацыю жыццёвай мары. Надзея паступіла ў Бабруйскі каледж мастацтваў на аддзяленне харэаграфіі па спецыяльнасці балетмайстар. Вучыцца было нялёгка, асабліва на першым курсе з-за вялікай фізічнай нагрузкі. Дзяўчына з аднолькавай цікавасцю вывучала ўсе стылі танца: класіка, народны, эстрадны, бальны танец, але самым любімым стылем стаў хіп-хоп.
Далей
|
№ 19 / 1510 за 2021-05-09
Загартаваны полымем ліхалецця
У адным з нядаўніх нумароў “Культура” змяшчала віншаванне ў адрас колішняга шматгадовага супрацоўніка цэнтральнага апарата Міністэрства культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны — Георгія Лявонцьевіча Лазычэнкі, які 21 красавіка адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння. Напярэдадні Дня перамогі мы яшчэ раз сустрэліся з ветэранам, каб болей даведацца аб ягоным жыццёвым шляху. Сто гадоў — адрэзак немалы, і расповед ад нараджэння і да нашых дзён мог бы выйсці доўгім. Таму напярэдадні памятнай даты мы засяродзіліся на ваенным досведзе Георгія Лявонцьевіча — а перажыць яму давялося нямала.
Далей
|
№ 12 / 1503 за 2021-03-20
“Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха Слова роднае ў сэрцы спяліць…”
Да знаёмства з выхавацелькай беларускамоўнай группы дзіцячага садка № 8 горада Смаргоні я ведала толькі адну жанчыну з імем Эдзіта. Не буду арыгінальнай — Эдзіту П’еху. Ну, і яшчэ Эдзіт Піаф. У Смаргоні ж ёсць свая славутасць — Эдзіта
Бранцэвіч.
Калі б мне давялося адказаць на пытанне, што аб’ядноўвае гэтых жанчын, я б адказала: найперш, прыемны голас. Яны велічныя, ведаюць сабе цану і любяць тое, чым займаюцца.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|