Персона № 24 / 1463 за 2020-06-13
“Без гальштука”, але з бантам
Пышная шавялюра, кашуля ў палоску і бант — ці можна ўявіць, што вядомы майстар манументальнай скульптуры Заір Азгур прытрымліваўся падобнага стылю? А аказваецца, так, — аўтар уражваючых фігур правадыроў сацыялістычнай эпохі, вядомых асоб савецкай беларускай культуры і навукі, герояў вайны, у сваім абліччы выкарыстоўваў модныя коды розных дзесяцігоддзяў мінулага веку. І адзін з іх — доўгі бант, апрануты на кашулю.
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
“Выратоўвае любоў”
Сёння знакамітаму драматургу, старшыні Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Аляксею Дудараву спаўняецца 70 гадоў. Час цяпер, вядома, не самы юбілейны, ніякіх “густанаселеных” святкаванняў з гэтай нагоды не прадбачыцца — дый сам віноўнік урачыстасці не надта любіць адзначаць такія даты. Нават на інтэрв’ю пагадзіўся не адразу: маўляў, столькі іх за жыццё “панараздаваў”, што выпрацавалася на іх “алергія”. Нарэшце, мы дамовіліся на анлайн-размову. І ледзь я пазваніла ў азначаны час, Аляксей Ануфрыевіч адразу пачаў выбудоўваць драматургію. Як? Вельмі проста: задаў пытанне.
Далей
|
№ 43 / 1430 за 2019-10-26
Галіна АДАМОВІЧ: “Рэжысёр — гэта характар”
“Я ўключыў тэлевізар, і не здолеў адарвацца ад экрана”, — памятаю словы майго сябра, які аднойчы ўбачыў стужку гэтай рэжысёркі на беларускім тэлебачанні. “Дакументальнае кіно, што перавярнула прадстаўленне пра айчынны кінематограф”, — такім былі яго ўражанні, з якімі, мяркую, пагодзяцца многія. Унёсак Галіны АДАМОВІЧ, — а гаворка ідзе пра яе — у беларускае кіно неаспрэчны. Пачынаючы “Ад палюбі мяне чорненькім” — да “Божа мой”, ад “Божа мой” — да “Інакіні”, і ад “Інакіні” — да сучасных работ. Толькі на днях на студыі “Летапіс” была здадзеная апошняя стужка аўтаркі “Добрых дзяўчынак не б’юць”, што падымае тэму хатняга гвалту. Падставай для нашай сустрэчы стала не толькі новая карціна: сёлета адна з найвядомых постацей беларускага кіно святкуе юбілей — 50 гадоў. Чаму рэжысёр дакументальнага кіно — страшная прафесія, што вядзе да свайго героя, і чаму Галіне Адамовіч не блізкая дакументалістыка Сяргея Лазніцы — гутарка з лаўрэатам шматлікіх міжнародных кінафестываляў, рэжысёркай кінастудыі “Беларусьфільм” атрымалася хутчэй шчырай і нязмушанай, чым пафаснай. Ды тым не менш, пазіцыя дакументалісткі на пэўных пытаннях прагучала цалкам выразна і бескапрамісна.
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Вечна малады беларускі Фаўст
Арлен Кашкурэвіч… Імя гэтага творцы, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, вядомае не толькі на нашай зямлі, але і ў многіх кутках планеты, куды далятаў ягоны шчыры мастакоўскі голас. 15 верасня 2019 года ён мог бы адзначыць сваё 90-годдзе,
але не дажыў да гэтага юбілею шэсць гадоў.
Далей
|
№ 30 / 1417 за 2019-07-27
Калекцыянер чалавечых лёсаў
Альманаху “Маналог” 23 гады, адпаведна і 23 нумары — новы выйшаў нядаўна. Рэдкае літаратурна-мастацкае выданне , якое з гонарам называе сябе аўтарскім, і якое насуперак сваёй некамерцыйнасці выдаецца у выглядзе шыкоўнай каляровай кніжкі. Галоўныя ў ім маналогі людзей — творцаў, якія шмат у чым і вызначаюць тое, што мы называем беларускай культурай і мастацтвам: ад будучага Нобелеўскага лаўрэата да знакамітых музыкантаў, ад ушанаваных мастакоў да забытага паэта, ад бардаў да самых актуальных пісьменнікаў… Ужо сабралася паважная калекцыя. Аўтар, стваральнік “Маналога” Аляксей АНДРЭЕЎ распавёў “К” пра творчыя прынцыпы, гісторыю любві і новы нумар альманаха.
Далей
|
№ 29 / 1416 за 2019-07-20
Аляксандр ЛІПНІЦКІ: “На сцэне я падключаюся да касмічнай разеткі”
Наша краіна славіцца вялікімі аркестрамі — сімфанічнымі, эстраднымі, народнымі, духавымі і нават джазавымі. У большасці выпадкаў яны акадэмічныя, філарманічныя… А ёсць і шоу-аркестр, і ён нічый, сам па сабе. Калектыў Lipnitsky Show Orchestra існуе шэсць гадоў. Пастаянна на тэлеэкране, мае аўтарытэт у прафесіянальных колах і рэнамэ экстравагантнага разбуральніка традыцый. Да яго стварэння Аляксандр ЛІПНІЦКІ прыйшоў, засвоіўшы прафесію не толькі дырыжора (рознымі аркестрамі ён кіруе ўжо 17 гадоў), але і піяніста, трубача, бубнача, кампазітара. Ён сам іграў у аркестрах і папулярных групах, сам выкладаў музычную прафесію. І ўсё ж справа жыцця для музыканта — уласны Lipnitsky Show Orchestra.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
“Прадаць карціну — нібы зрабіць сальта назад”
Дзве галерэі, “Арт-Беларусь” і “Арт-Порт”, аб’ядналіся, каб зладзіць у Палацы мастацтва выставу Антона Шаппо “1+6” — праз гэтую матэматычную формулу мастак выбудоўвае карціну ўнутранага і навакольнага свету. Сума лічбаў у назве дае магічную сямёрку, якая тымі светамі ўладарыць і ўтрымлівае іх фундамент. Сем — і колькасць зямных кантынентаў, якія ўвасабляе кожная работа ў экспазіцыі, у тым ліку Еўропу і Азію па асобку. Раздзяленне гэтых частак свету, якія згодна даўняй традыцыі лічыліся адным мацерыком, дало філасофскі падмурак мастацкай серыі. Спалучэнне ж “1” і “6” утварыла яшчэ і асабістую вертыкаль, на якую нанізваюцца падзеі, што адбываліся ў жыцці аўтара. Пра магію лічбаў, таемства мастацтва і веру ў свае сілы — гутарка з Антонам ШАППО.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
Яўген ЧАЛЫШАЎ: “Маё светаадчуванне супадае з фанкам”
Гадоў 15 таму гурт “Харлі” панаваў у беларускіх радыёэфірах. “Танцы на палянцы”, “Снежань”, “Любовь — имя твое” і многія іншыя песні імгненна рабіліся папулярнымі, хоць у “Харлі” і не самая стандартная для беларускай эстрады музыка — з жывымі інструментамі і з любоўю да фанка і джаза. Вакаліст і аўтар песень Яўген ЧАЛЫШАЎ у тыя часы заўсёды быў у цэнтры ўвагі: ён удзельнічаў у тэлеконкурсах, пісаў хіты для іншых артыстаў, спяваў у супольных праектах, а з гуртом The Project ледзь не выйграў адбор на “Еўрабачанне”…
Але потым і “Харлі”, і сам Яўген Чалышаў быццам некуды зніклі, пра іх нават пачалі забывацца. Цяпер перыяд маўчання скончаны — “Харлі” ізноў у эфірах з новымі песнямі. Нядаўна гурт адыграў вялікі сольны канцэрт у Мінску, а яго лідар захоплены новымі ідэямі і грандыёзнымі планамі.
Далей
|
№ 20 / 1407 за 2019-05-18
Прыўкрасны дылетант
Гэты чалавек увасобіў у жыццё нямала знакавых тэлепраектаў. Нагадаю вам хаця б пару з іх, каб вы адразу зразумелі маштаб яго творчай асобы: “Усё нармальна, мама!” і “Падарожжы дылетанта”. Слова “дылетант” у маёй гутарцы з Уладзімірам МАКСІМКАВЫМ, якому ў мінулую сераду споўнілася 55, гучала неаднаразова. У адной з песень гурта “Аквариум” спяваецца: “Прыўкрасны дылетант на шляху ў гастраном — ці таго ты чакаў, ці таго ты чакаў?..” Давайце і паспрабуем разабрацца, чаго ж чакаў на сваім шляху юбіляр і да чаго прыйшоў...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|