Праекты развіцця № 4 / 1182 за 2015-01-24
Дык дзе яно, гэтае “наперад”?
Першую онлайн-канферэнцыю 2015-га рэдакцыя “К” па традыцыі прысвячае надзённаму клопату толькі распачатага года. Думаецца, няма праціўнікаў таго, што рэгіянальнай культуры трэба рухацца наперад. Каб удасканальвацца, развівацца, няўхільна павышаць якасць паслуг. Каб, урэшце, заставацца калі не “вёскаўтваральнай”, дык, прынамсі, — “вёскаўтрымліваючай”. Усё гэта зразумела. Ды не надта ўцямна іншым разам, дзе тое “наперад” знаходзіцца. Збочваць трэба ці ў адваротны бок накіроўвацца з адзінай мэтай — толькі б рухацца? Але ж так і заблукаць можна… Для таго, каб вызначыцца з кірункам, мы запрасілі да ўдзелу ў канферэнцыі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоля СІНКАЎЦА, генеральнага дырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандра ГОСЦЕВА, дырэктара Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Тамару ДАНІЛЮК, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ірыну ПАЎЛЮЧЭНЯ, Шаркаўшчынскага райвыканкама — Людмілу СТОМА, Валожынскага райвыканкама — Вікенція АДАМОВІЧА.
Далей
|
№ 3 / 1181 за 2015-01-17
Жыццё і выжыванне. Знайдзіце розніцу
Нашы аўтатуры — нявыгадныя для нас ў эканамічным плане, бо бензін і не мае намеру таннець. Але нявыгадныя толькі эканамічна. Едучы на ўласным транспарце, бачым тое, што бачым, а не тое, што паказваюць. Вось гэтая маральная, так бы мовіць, розніца і кампенсуе пэўныя матэрыяльныя страты. І не “жукоў” пры гэтым хочацца "нарыць", а пазнаёміцца з больш-менш рэальнай карцінай цяперашняга стану рэгіянальнай культуры. І вельмі прыемна, што нас на месцах разумеюць ды ўсяляк спрыяюць у гэтым жаданні. Што паказаў чарговы і, спадзяёмся, не апошні аўтапрабег па Міншчыне, Гомельшчыне, Гродзеншчыне ды Брэстчыне? Паспрабуем сістэматызаваць гэтыя тэндэнцыі.
Далей
|
Культура на траіх
“Тры ў адным” — так я назваў бы эксперымент, на які пайшла газета летась у праекце “Знянацку i без “вiзы”: журналiст “К” + мясцовы iнсайдар ва ўстановах культуры”. Нагадаю, сутнасць яго заключалася ў тым, што карэспандэнт выдання наведваў установы культуры ў раённых цэнтрах, не папярэдзіўшы загадзя іх работнікаў аб сваім візіце. Сабе ў напарнікі ён браў мясцовага жыхара, які з’яўляўся і гідам, і “інсайдарам”, выказваючы ўласнае меркаванне аб культурным жыцці горада наогул і даючы ацэнку дзейнасці канкрэтных арганізацый. Выніковы матэрыял уяўляў з сябе ўражанні журналіста, суб’ектыўны погляд “сталкера” і меркаванні кіраўнікоў устаноў — уласна, тры ў адным. Надышоў момант нейкім чынам падсумаваць адчуванні ад убачанага/пачутага ў цэлым. І, выказаўшы шчырую падзяку ўсім героям за супрацоўніцтва ды садзейнічанне, у дадзеным артыкуле я абмяжуюся часткай толькі сваіх высноў.
Далей
|
№ 2 / 1180 за 2015-01-10
“За што я люблю сваю вёску?”
Веткаўскі раён даўно стаў для Добрушчыны гэткім “падшэфным”. Па шэраг даведак, звязаных, скажам, са станам нерухомасці, веткаўцы скіроўваюцца менавіта ў Добруш. Адсюль — і пэўныя кадры для Веткі. Да прыкладу, былы начальнік аддзела культуры Добрушскага райвыканкама Рыгор Козыраў, як нам паведамілі, цяпер узначальвае ў Ветцы кінавідэаўстанову … Так, у Добруша — больш перспектыў: і чыгунка тут, і прадпрыемствы жыццяздольныя. На Веткаўшчыне ж апрача музея ды не менш знакамітых неглюбскіх ручнікоў амаль нічога і не захавалася. Але, на жаль, культура пакуль не стала эканамічнай катэгорыяй, што наўпрост уплывае на мэтанакіраванае развіццё раёна. А шкада.
Далей
|
№ 52 / 1178 за 2014-12-27
“Не дайце нам закіснуць!”
На сённяшнім маршруце — Чачэршчына ды Веткаўшчына, не самыя, трэба сказаць, заможныя раёны Гомельшчыны. Матэрыяльная база ўстаноў культуры, за рэдкім выключэннем, — не надта добрая, але дагледжаная. Прыемна ўразіла і тое, што клубы ды бібліятэкі працуюць тут у строгай адпаведнасці з графікам. Інакш кажучы, у рабочы час культасветнікі — на сваіх непасрэдных месцах. Так што дысцыпліна — узорная. Аднак калі б толькі яна вызначала эфектыўнасць дзейнасці вясковай культуры... Менавіта пра гэтыя фактары і пойдзе сёння гаворка.
Далей
|
№ 51 / 1177 за 2014-12-20
Нікому нічога не патрэбна?
На Гомельшчыне ахоплівае асаблівае хваляванне. Не за сябе. За людзей, што жывуць тут і працуюць. Усё ж вобласць калісьці сур’ёзна пацярпела ад чарнобыльскіх наступстваў. Хтосьці скажа: занадта шмат часу мінула. Запярэчым: тагачасны ператрус насельніцтва адчувальны і па сёння. І ў першую чаргу гэта датычыцца кадравага пытання. У адным з раёнаў нам прызналіся, што сапраўдных прафесіяналаў у сферы культуры добра як з дзесяць працэнтаў набярэцца. Сям-там разбураюцца вясковыя апусцелыя хаты: дэмаграфічны крызіс не менш бязлітасны за чарнобыльскую навалу.
Далей
|
№ 50 / 1175 за 2014-12-13
Пра што вядома толькі фінансам?
Аднойчы па дарозе з Мінска ў Магілёў кіроўца мiнiбуса песціў цягам усёй дарогі нас, пасажыраў, творчасцю расійскага спевака Жэкі, пасля чаго песні гэтага выканаўцы я занёс у асабісты “чорны спіс”. Цяперашняе маё падарожжа з беларускай сталіцы ў Стоўбцы праходзіла ў суправаджэнні кампазіцый гурта “Ace of Base”, фанатам якога, мабыць, з’яўляўся шафёр аўтобуса (вы памятаеце, вядома, усе гэтыя “хэпінэйша” ды “сісадміністрэйша”). На сустрэчы з мясцовай “шчаслівай нацыяй” у асобах работнікаў устаноў культуры я і спадзяваўся. А “сістэмным адміністратарам” — гідам і інсайдарам, — з якім мы раптоўным тандэмам мелі намер прыбыць ў тыя ўстановы, пагадзіўся выступіць тамтэйшы жыхар. І сустрэчы адбыліся, і “сталкер” знайшоўся...
Далей
|
№ 49 / 1176 за 2014-12-13
Брэнды, якія ёсць, былі і будуць
Напрыканцы лістапада зноў выправіліся ў дарогу. Па парошы, што выпала тады, праўда, толькі на Міншчыне. З яе і пачнём гаворку. Наведаць давялося горад ды вёску, якія называюцца аднолькава: Старыя Дарогі. І пабачылі мы там, ярка і прадметна, тое, што прынята называць адраджэннем, развіццём ды папулярызацыяй традыцыйнага беларускага мастацтва. Менавіта пра гэты працэс, які для мясцовай (дый не толькі) культуры з’яўляецца ці не самым важным, і хацелася б распавесці.
Далей
|
№ 48 / 1174 за 2014-11-29
Зусім не пра надвор'е: культура ад "+15" да "+30"
У Вілейку я прыехаў у дзень нешараговы. 20 лістапада тут быў абвешчаны днём цвярозасці (спіртное ў крамах не прадавалася), а на планеце адзначалі Дзень адмовы ад курэння. Сімвалічна, калі ведаць пра тое, што і Сусветны дзень дзіцяці прыпаў на гэтую ж дату. Але не за тым я прыбыў у горад, а для таго, каб дазнацца пра стан спраў у яго ўстановах культуры. Маім “сталкерам” павінен быў стаць мясцовы жыхар, з якім мы планавалі абысці шэраг устаноў, не папярэдзіўшы загадзя пра наш візіт. Але інсайдар раптам захварэў. Давялося наняць у гіды-каментатары… сваё другое “я”, аб чым не пашкадаваў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|