Праекты развіцця № 16 / 1194 за 2015-04-18
І ні слова пра Напалеона!..
Я не проста не надта добра знаёмы з цяперашняй школьнай праграмай, а наогул поўны нуль у гэтым пытанні. Але, калі, прапаноўваючы да вывучэння праявы сучаснай беларускай культуры, выкладчыкі не згадваюць мастака Валерыя Шкарубу, то робяць тым самым памылку. Калегі Валерыя Фёдаравіча па станковым жывапісе лепш за мяне ведаюць, хто ў “топах” трымае першае месца ў краіне. У маю ж “тройку прызёраў” ён дакладна ўваходзіць. З гэтым творцам, які некалi паступіў у наш Тэатральна-мастацкі інстытут з чацвёртага разу, а з 1982-га пачаў прадстаўляць свае працы на ўсіх рэспубліканскіх выстаўках, мы і рушылі ў горад. Тут ён з’явіўся на свет, восем гадоў вучыўся майстэрству ў студыі выяўленчага мастацтва, а потым папаўняў веды і развіваў руку ў гуртку пры Доме культуры, дзе набыццё 15-гадовым Валеркам першага ў яго жыцці прафесійнага эцюдніка, магчыма, стала тым крокам, пасля якога юнак канчаткова вырашыў для сябе, што звяжа жыццё з жывапісам…
Далей
|
№ 15 / 1193 за 2015-04-11
"Шукаю амбіцыйных работнікаў!"
Дадзенай публікацыяй мы завяршаем гаворку пра культуру Сенненшчыны ў рамках чарговага аўтатура, як, уласна, і сам аўтатур. Неаспрэчна, да гэтай гаворкі вернемся яшчэ не раз, бо сітуацыя ў раёне — няпростая. І тычыцца яна самых розных аспектаў дзейнасці аддзела ды яго структур.
Далей
|
№ 14 / 1192 за 2015-04-04
Час аднаго "хлеба" — ды не толькі...
Любоў да двух прадуктаў аб’ядноўвае мяне з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, артыстам кіно і музыкантам гурта “ili-ili” Дзмітрыем Есяневічам. У дзяцінстве галоўная дзеючая асоба гэтага матэрыялу (нарадзіўся ён у 1981-м у вёсцы Чарнаградзь Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці) ездзіла ў горад Чэрвень разам з бабуляй, якая бывала тут па справах калгаса. Скончыўшы іх, Зінаіда Пятроўна мэтанакіравана вяла ўнука ў кафэ “Ласуха”, дзе яны ласаваліся пірожнымі “Бульба” і бярозавым сокам. Але гэта так, да слова. Калі я прапанаваў Дзмітрыю здзейсніць сумесны візіт у ягонае мінулае, ён адразу пагадзіўся. Чаму? Па-першае, у вёсцы па-ранейшаму жыве бабуля нашага героя, якую ён часта наведвае. Па-другое, прычына зноў у бабулі: у свае прыезды Дзмітрый падоўгу гутарыць з ёй пад дыктафон, запісваючы ўспаміны, штосьці здымае на камеру. У планах у Есяневіча — зрабіць пра родныя яму мясціны дакументальную стужку ў фармаце “як ёсць”, з гісторыямі — пацешнымі і сумнымі — пра людзей, пра абставіны, пра жыццё за Мінскай кальцавой. І, па-трэцяе, яму падалося цікавым апынуцца ва ўласным учора, каб зірнуць на дзень сённяшні праз прызму культуры.
Далей
|
№ 13 / 1191 за 2015-03-28
Пра Рай, панядзелак і пятніцу
Мы сёння завершым гаворку пра Талачынскі раён і больш падрабязна спынімся на культуры Сенненшчыны. А пагаварыць, як і заўжды, ёсць пра што. Тым больш, што ў гэтым артыкуле мы распавядзём пра работу СДК, музея і раённага дома рамёстваў. Калі ўлічыць, што праблемы бібліятэчнай справы з нашых старонак не знікаюць, дык у сённяшняй публікацыі прадстаўлены досыць шырокі спектр культурных прыярытэтаў.
Далей
|
№ 12 / 1190 за 2015-03-21
Чаму ДК усё ж патрэбныя
З Баранавічамі ў мяне звязаны асабістыя ўспаміны. Калісьці даўно ў іх жыла самая прыгожая ў свеце дзяўчына, у якую я быў без адказу закаханы. Улюбёны я і ў музыку гурта “Крама”. Яго лідар Ігар Варашкевіч і стаў першым удзельнікам новага праекту газеты. У яго рамках журналіст выдання запрашае вядомага чалавека, які адбыўся як асоба ў сталіцы ці іншым горадзе, выехаць у яго родныя мясціны. Навошта? Каб наведаць установы культуры, а разам з супрацоўнікамі тых “кропак” пазнаёміцца з меркаваннем старонняга назіральніка. У артыкулах вы не сустрэнеце спробы ўсеабдымнага аналізу. Гэта, хутчэй, падарожжы ў дзень учарашні праз партал сённяшняга дня.
Далей
|
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
Колькі доўжыцца “часова”?
Сёння — пра культуру Талачына і Талачынскага раёна. А тут шмат усяго: і добрага досведу, які ў іншых раёнах не пашкодзіла б узяць на заметку, і пэўных пралікаў, ад якіх, нам падаецца, пазбаўляцца трэба рашуча. Карацей, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама не надта адрозніваецца ў сваёй стратэгіі ад іншых, што дзейнічаюць у раёнах, якія размешчаны ля не асабліва ажыўленых трас і магістраляў.
Далей
|
№ 10 / 1188 за 2015-03-07
“Крык душы!” ад… “мёртвых душ”?
“Крык душы!” Менавіта такі загаловак меў ліст, які прыйшоў у нашу газету пару тыдняў таму. У допісе распавядалася пра гаротнае становішча сферы культуры Давыд-Гарадка, што ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Больш дакладна, пра стан і дзейнасць — ці, як сцвярджалася аўтарамі скаргі, поўную бяздзейнасць — супрацоўнікаў мясцовага Дома культуры. Допіс гэты, шчыра кажучы, здзівіў. “К” даволі часта бывала на Століншчыне і не аднойчы пісала пра дзейнасць мясцовых культработнікаў. Неаднойчы завітвалі мы ў Гарадную, слынную сваімі ганчарамі, у Цераблічы з унікальным для Беларусі этнаграфічным музеем пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка. Пісалі і пра згаданы ў лісце Давыд-Гарадок, дзе кожны ахвотны заўсёды знойдзе для сябе нешта цікавае — ад старадаўняга абраду “Конікі” і драўлянай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя — тыповага ўзору палескага дойлідства — да старажытнага замчышча…
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
А вы падрыхтаваны да Бетховена?
Покуль дабіраліся да Крупак, задумаліся вось над якім пытаннем: шэраг нашых устаноў культуры пастаянна скардзіцца на няпоўныя глядацкія ды слухацкія залы. Маўляў, няблага было б гэты паказчык (запаўняльнасць ды наведвальнасць) скасаваць на агульную карысць. Але ж якая карысць ад напаўпустых кінатэатраў ды пустых бібліятэк? І ці варта тут скідваць з рахункаў выхаваўчую ролю ўстаноў культуры? Менавіта яны за час свайго існавання павінны выгадаваць калі не прафесійных мастакоў, музыкантаў ды акцёраў, дык спрактыкаваных слухачоў і гледачоў, інакш кажучы — людзей, падрыхтаваных да ўспрыняцця высокага мастацтва. Але ці так гэта насамрэч?
Далей
|
№ 8 / 1186 за 2015-02-21
Калі клуб у… класе
У дзясяты па ліку аўтапрабег адправіліся 11 лютага. Цягам некалькіх “невыязных” зімовых месяцаў засумавалі, шчыра кажучы, па выбітных асобах, па не менш яркіх творчых праектах ды новым досведзе развіцця рэгіянальнай культуры. За тры дні камандзіроўкі пабывалі ў Барысаўскім і Крупскім раёнах Міншчыны, а таксама ў Талачынскім ды Сенненскім раёнах Віцебшчыны. Як і заўжды, убачылі шмат цікавага і не вельмі. Як і заўжды, пастараліся быць аб’ектыўнымі ў асвятленні з’яў, падзей ды тэндэнцый.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|