аКно ў свет № 49 / 1332 за 2017-12-08
Вышыванка ў цэнтры Пекіна
26 лістапада ў Пекіне прайшоў штогадовы конкурс нацыянальных касцюмаў. Яго яшчэ называюць дыпламатычным, паколькі адным з арганізатараў з’яўляецца часопіс The Diplomat Magazine, а сярод журы — супрацоўнікі амбасад і кітайскія ўраднікі. Гэтым разам месцам правядзення спаборніцтва стаў так званы “Шаўковы рынак” — велізарны і зусім не танны гандлёвы цэнтр, куды звычайна прывозяць турыстаў на шопінг. Аднак у пазамінулую нядзелю пляцоўка стала месцам яднання розных культур, сабраўшы ўдзельнікаў з 17-ці краін.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
Ніякага капірайту на піцу!
Жарты жартамі, але новым аб’ектам сусветнай культурнай спадчыны неўзабаве можа стаць… піца! Дакладней, не сам прадукт, а традыцыі яго прыгатавання ў Неапалі. Адпаведнае дасье было летась скіравана ў штаб-кватэру UNESCO. І паважныя міжнародныя эксперты — што б вы думалі! — яго прынялі. Так з’явіўся, бадай, самы дзіўны і спрэчны кандыдат на ўключэнне ў спіс шэдэўраў нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Далей
| |
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Бібліятэчны web-турнір… з кабінета мэра
Не сакрэт, што бібліятэкары сёння знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых ідэй і праектаў. У гэтым можна было пераканацца на міжнародным семінары “Дзіцячае чытанне: праблемы, пошукі, рашэнні”, які днямі адбыўся ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска і адзін з камітэтаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
“Усе мы родам з Віцебска”
Імя харэографа, народнага артыста Малдовы, заслужанага дзеяча мастацтваў Украіны Раду ПАКЛІТАРУ вядома ва ўсім свеце. Менавіта ён узначаліць журы, якое будзе ацэньваць канкурсантаў на XXX Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі, што адкрыецца ў Віцебску 15 лістапада. Пра фестываль, любімага настаўніка і “Кіеў-мадэрн-балет” распавёў харэограф у інтэрв’ю “К”.
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
Погляд незнаёмца
Праграмай найлепшых айчынных спектакляў Belarus Open завяршыўся на мінулым тыдні Міжнародны форум
тэатральнага мастацтва TEART. Сёлета паглядзець беларускую праграму прыехалі каля 30 замежных гасцей: рэжысёры, драматургі, крытыкі, прадзюсары з Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Эстоніі. “К” папрасіла Ційта ПАЛУ, мастацкага кіраўніка “Ванемуйнэ” ў Тарту, распавесці пра першыя ўражанні ад знаёмства з нашым тэатрам.
Далей
|
№ 42 / 1325 за 2017-10-21
Інвестыцыі ў свет неспазнанага
Сполахі агню, кольцы дыму, піяніна, што грае само па сабе, хімічныя вопыты, гукавыя і светлавыя эфекты, пах серы — спектакль нямецкага рэжысёра і кампазітара Хайнера ГЁБЕЛЬСА “Макс Блэк, ці 62 спосабы падперці галаву рукой” стварае нечаканае вымярэнне тэатра, кардынальна змяняючы само яго ўспрыманне.
Лаўрэат прэміі “Еўропа — тэатру” ў намінацыі “Новая тэатральная рэальнасць” асабіста прадставіў на Міжнародным форуме TEART пастаноўку, якая нарадзілася ў супрацы з маскоўскім Электратэатрам “Станіслаўскі”.
Далей
|
№ 40 / 1323 за 2017-10-07
“Турызм - вось неўзаранае поле для вёскі!”
Пра тое, што адбываецца з паняццем “культура”, як спалучыць яе з крэатыўнай эканомікай ды ўлічваць патрабаванні рынку, “К” пагутарыла з украінскім экспертам па распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій Уладзімірам ВАРАБ’ЁМ.
Далей
|
№ 39 / 1322 за 2017-09-30
“Не варта быць тэатральным МакДональдсам”
Што мы ведаем пра сучасны танец, так званы contemporary dance? Нельга сказаць, што нічога — імёны Піны Баўш, Марыса Бежара, Іржы Кіліана на слыху ў дасведчанай публікі. Аднак ці з’яўляецца сучасны танец прызнанай і натуральнай часткай беларускай танцавальнай сцэны? Сфармуляваць і паразважаць над гэтым пытаннем падштурхнуў візіт у Мінск французскага харэографа Анжэлена ПРЭЛЬЖАКАЖА з Нацыянальнага харэаграфічнага цэнтра Экс-ан-Праванса. Адна з буйных фігур сусветнай танцавальнай сцэны прыехала ў Мінск на форум “Тэарт” — прадставіць адну са сваіх апошніх пастановак “Фрэска. Карціна на сцяне”, а таксама кінастужку “Паліна, станцаваць сваё жыццё”, зробленую сумесна з кінарэжысёрам і сваёй жонкай Валеры Мюлер.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 34
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|