Тэндэнцыі сферы № 13 / 1191 за 2015-03-28
Што прапануе "ўнівер"?
У рынка навучання — жорсткія законы. І выйграе тут толькі той, хто зацікавіць эксклюзівам. Вось пра гэтыя эксклюзівы мы і пагутарылі з прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацваў пад час нядаўняга Дня адкрытых дзвярэй.
Далей
|
“Навошта, кажаце, яны патрэбны?” Дубль тры
Прачытала артыкул “Навошта, кажаце, яны патрэбны?” (“К” №№ 9 — 10) і нават мову адняло хвілін на пятнаццаць. Годныя адказы калег, але каму? Ці задумаюцца хоць на хвіліну пад тымі адказамі аўтары “эксклюзіўных каментаў”? Пасля доўгіх разваг прыйшла да высновы, што нават калі і задумаюцца, то ўсё роўна не “дадумаюцца”. Мне ж таксама захацелася паразважаць на злабадзённую, як аказалася, тэму, адштурхоўваючыся ад канкрэтных цытат невядомых апанентаў.
Далей
|
Любоў (не) з першага погляду, або Як стаць патрыётам?
Усё, як быццам, проста. Каб стаць патрыётам, трэба любіць Беларусь. І тут, падаецца, не ідзе гаворка пра пачуццё з першага погляду. Яно, гэтае пачуццё, выхоўваецца ў сям’і, а замацоўваецца пад уплывам мастацкага вобраза, слова, гука… І чым больш яны шчырыя і выразныя, тым мацнейшая любоў. Прыкладна пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, што прайшло 26 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Абмяркоўвалася і аналізавалася дзейнасць арганізацый культуры па святкаванні 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і выхаванні патрыятычнай самасвядомасці грамадзян. Лепшага месца для такога пасяджэння і не знайці.
Далей
| |
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
Навошта клуб-церам, калі ёсць ДК?
Пленэр у закінутай вёсцы, лекцыі з нагоды традыцыйнай беларускай культуры, гурткі па вывучэнні гісторыі абласнога цэнтра ці музей дзяцінства… Пра ўсе гэтыя і іншыя культурныя праекты сёння можна даведацца ў Інтэрнэце з нагоды правядзення конкурсу сацыяльных ініцыятыў startidea.by. Але наколькі яны будуць запатрабаваныя спонсарамі ці мецэнатамі — пытанне, мабыць, галоўнае.
Далей
|
Працэс набыцця голасу
Окві Энвезар — куратар 56-га Венецыянскага біенале на мінулым тыдні ладзіў сустрэчу-кансультацыю з куратарамі нацыянальных павільёнаў Еўропы. На ёй і на прэс-канферэцыі, прысвечанай будучай галоўнай экспазіцыі “Усе лёсы свету” (“All the World’s Futures”), пабываў куратар праекта “Архіў сведкі вайны”, што будзе прадстаўляць Беларусь на сёлетнім форуме, Аляксей Шынкарэнка. Эксклюзіўна для “К” ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Венецыю.
Далей
|
№ 9 / 1187 за 2015-02-28
WWA на Кастэла, 2146
Кастэла, 2146 — такім стане адрас Нацыянальнага павільёна Беларусі на Венецыянскім біенале. Праект “Архіў сведкі вайны”, што прадставіць нашу краіну на форуме сучаснага мастацтва, размесціцца ў будынку на перакрыжаванні турыстычных маршрутаў. Гэта набярэжная Венецыі, зона шпацыру. Камандзе Біенале пашчасціла атрымаць лакацыю, якая знаходзіцца на траекторыі пераходу ад Арсенала да Садоў Джардзіні — асноўных пляцовак Біенале.
Далей
|
№ 4 / 1182 за 2015-01-24
Бібліятэка ў воблаку
22 студзеня ў Зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да Дня беларускай навукі прайшла вэб-канферэнцыя “Навуковыя даследаванні ў бібліятэках: дасягненні і перспектывы”. Адбылася дыскусія паміж рэальнай аўдыторыяй (кіраўнікі і супрацоўнікі НББ, бібліятэкары іншых устаноў сталіцы) і віртуальнай (прадстаўнікі абласных бібліятэчных устаноў). Гутарка ішла пра эфектыўную дзейнасць бібліятэк у сучасных умовах.
Далей
|
Першыя крокі
У другі раз (першы — у 2012-м) у Беларусі ўшаноўваюць мецэнатаў, якія дапамагаюць культуры. У панядзелак урачыстае ўзнагароджанне тых, хто падтрымлівае культурныя праекты рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, прайшла ў Мінску. Пазней аналагічныя імпрэзы адбудуцца ў абласцях.
Далей
|
№ 3 / 1181 за 2015-01-17
Лічбы ўнушальныя: каля 50 мільярдаў
19 студзеня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ганаровых дыпломаў кіраўнікам і прадстаўнікам шматлікіх арганізацый, кампаній ды прадпрыемстваў розных формаў уласнасці за аказанне цягам 2014 года бязвыплатнай, або, лепш сказаць, мецэнацкай падтрымкі ўстановам культуры. А ўчора, 16 студзеня, з нагоды запланаванай падзеі ў Купалаўскім была зладжана выязная прэс-канферэнцыя з удзелам першага намесніка міністра культуры Беларусі Ірыны Дрыга і кіраўнікоў шэрагу рэспубліканскіх устаноў культуры.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|