Дзяжурны па нумары № 49 / 1227 за 2015-12-05
Груфала і Лізелота: а нашы дзе?
У дзіцячай бібліятэцы я заўсёды імкнуся ў стос сусветнай класікі пакласці беларускамоўную кнігу. Вось толькі тыя друкаванкі для дашкалят на 90 % складзены… з перакладных выданняў замежных аўтараў. Рэдкім айчынным томікам часта бракуе арыгінальных, захапляльных з першага погляду ілюстрацый. Дык дзе ж шукаць роднае слова ў смачным мастацкім афармленні?
Далей
|
№ 48 / 1226 за 2015-11-28
Танцы пад “тру-ля-ля”
Пагаворым пра тое, чаго амаль няма. Маю на ўвазе высокую (падкрэсліваю — высокую) якасць клубных мерапрыемстваў. Не, належны ўзровень выступленняў нашых гуртоў, салістаў, вядучых, аніматараў, іншых самадзейных артыстаў пад увагу не бяру. Тут якраз — аніякіх прэтэнзій. Можна нават і больш сціпла, а то перад прафесіяналамі няёмка. Прэтэнзіі, і надзвычай сур’ёзныя, ёсць з прычыны адсутнасці прыстойных святла, узнаўлення і ўзмацнення гука, мультымедыйнага забеспячэння… А ўсё гэта і прынята называць матэрыяльна-тэхнічнай базай.
Далей
|
№ 47 / 1225 за 2015-11-21
Аднак, як ёсць...
Спадзяюся, вы заўважылі, што ўжо амаль год я ездзіў па краіне ў кампаніі з дзеячамі культуры, якiя, у асноўным, жывуць у Мінску, але нарадзіліся ў іншых беларускіх населеных пунктах. Вынікамі падарожжаў сталі матэрыялы рубрыкі “Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком”.
Далей
|
№ 46 / 1224 за 2015-11-14
Мінімум, максімум, оптымум…
Падчас камандзіроўкі ў гутарцы з майстрам народнай творчасці я неасцярожна закрануў балючую тэму аптымізацыі ўстаноў культуры. Той аптымізацыі, якая, як меркавалася, з цягам часу дазволіць падвысіць заробкі супрацоўнікам галіны. “Ад мёртвага асла вушы!” — гэтыя словы вялікага камбінатара з вядомага рамана Ільфа і Пятрова я пачуў ад візаві.
Далей
|
№ 45 / 1223 за 2015-11-07
Не заблукаць сярод міфаў
Сайт www.oginski.by створаны, як я разумею, спецыяльна пад святкаванне юбілею слыннага кампазітара з мэтай папулярызацыі беларускай гісторыі і прапаганды айчынай культуры. Таму мне дзіўна было сустрэць у біяграфічным раздзеле сайта, дзе гаворка вядзецца пра беларускія карані роду Агінскіх, наступны тэкст.
Далей
|
№ 44 / 1222 за 2015-10-31
Жыццё па-за МКАД?
Густы ва ўсіх розныя. Але ёсць дзіўнаватая заканамернасць: як толькі прыязджае нейкая, скажам, маскоўская антрэпрыза, залы — аншлагавыя, прычым незалежна ад мастацкага ўзроўню пастаноўкі. Калі ж сталіцу наведвае наш абласны тэатр, з распаўсюджваннем білетаў — праблемы. Так было ў час і леташняй Нацыянальнай прэміі, і сёлетняга “ТэАРТу”, куды абіраліся лепшыя з лепшых спектакляў. На наступным тыдні сталіцу чакаюць чатырохдзённыя гастролі Гродзенскага тэатра лялек. Няўжо сітуацыя паўторыцца?
Далей
|
№ 43 / 1221 за 2015-10-24
Тыпавы сімулякр
Днямі Сеціва ўскалыхнулі весткі пра чарговы этап пераўвасаблення царквы святога Георгія ў вёсцы Валавель, што на Драгічышчыне. Нагадаем, што цягам папярэдняга рамонту ці не самы прыгожы помнік драўлянага “народнага” барока страціў свае найважнейшыя мастацкія асаблівасці: шатровыя завяршэнні вежаў ператварыліся ў тыповыя залатыя “цыбулінкі”. А пасля сёлетняй ашалёўкі храм з 250-гадовай гісторыяй стаў выглядаць ну зусім як новенькі. І падобныя выпадкі, на жаль, — тэндэнцыя.
Далей
|
№ 42 / 1220 за 2015-10-17
“Дыснэйлэнд”... Драздовіча?
Ужо не адзін год ідуць размовы пра тое, што ў турыстычнай структуры Беларусі не стае такога важнага чынніка, як уласны “дыснэйлэнд”. Якім ён мусіць быць, пакуль не абмяркоўвалася. Аднак, думаецца, знойдзецца шмат прыхільнікаў ідэі пабудаваць на нашай зямлі чарговую варыяцыю сусветнавядомага забаўляльнага парку. Маўляў, навошта “ровар вынаходзіць”?
Далей
|
№ 41 / 1219 за 2015-10-10
“Агульным выглядам авалодалі…”
У адзін з доўгіх восеньскіх вечароў прысеў на маё плячо, відаць, нячысцік і затрашчаў: “Уключы тэлевізар! Неадкладна ўключы! Урубі “скрыню”, і будзе табе шчасце разам з тэмай для калонкі “Дзяжурны па нумары”!” Шчасце — рэч у асабістай гаспадарцы вельмі неабходная, а падстава для напісання матэрыялу — вечны галаўны боль для любога журналіста. А тут адразу тое і другое ў рукі само ідзе.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|